Выстава «Дзіўны Бог у святых сваіх»

25 мая вучні трэціх класаў Нядзельнай Школы Сабора Усіх Беларускіх Святых адправіліся на апошні занятак у Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. Вучням давялося пабываць на так званым музейным занятку, які прадугдеджвае не толькі наведванне выставы, але і атрыманне і замацаванне набытых раней ведаў, што адбывалася падчас дыялогу паміж расказчыкам і слухачом. 
Ірына Васільеўна Ахотніцкая, навуковы супрацоўнік музея, распавядала хлопчыкам і дзяўчынкам аб шматлікіх шляхах святасці, пазнаёміла вучняў з краткімі звесткамі аб змесце подзвігу апосталаў, мучанікаў, свяціцеляў, прападобных, роўнаапостальных, дабраверных князёў, блажэнных, бяссрэбранікаў, новамучанікаў і спаведнікаў. Дзеці мелі магчымасць даведацца і ўбачыць, чым адрозніваюцца выявы святых на іконах, якія характэрныя асаблівасці яны маюць. 
На занятку разглядалася пытанне святасці і на Беларусі. Усім наведвальнікам была прадстаўлена выстава “Дзіўны Бог у святых сваіх”, якая паказала вялікую колькасць прыкладаў святасці на нашай зямлі. Прайшло ўжо 30 гадоў, як Беларуская Праваслаўная Царква ўсталявала свята Сабора Беларускіх Святых, але, на жаль, яшчэ не для ўсіх вернікаў вядомы імёны Макарыя Пінскага, Валянціны Мінскай, Канстанціна Жданава, Віленскіх мучанікаў і іншых святых. Спадзяемся, што гэты занятак паспрыяе жаданню пашыраць і паглыбляць веды па жыціям беларускіх святых.