Да 30-годдзя ўстанаўлення Сабора Ўсіх Беларускіх Святых

11 мая ў рамках святкавання 30-годдзя ўстанаўлення свята Сабора Ўсіх Беларускіх Святых у Нядзельнай Школе нашага прыходу прайшоў занятак, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай, якая разглядалася не толькі як святая, але і як асветніца зямлі беларускай.
На занятку былі разледжаны асноўныя моманты жыццёвага шляху прэпадобнай. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з царкоўна-славянскай азбукай, прасачыць гісторыю станаўлення Спаса-Еўфрасіннеўскага Полацкага жаночага манастыра. Разам з тым яны спрабавалі асэнсаваць асветніцкую дзейнасць святой, яе подзвіг.
Пад час урока быў выкарастаны тэатральны вобраз Еўфрасінні, якая прынесла запавет сваім нашчадкам. Гэты момант дазволіў падтрымаць інтарэс вучняў да асобы прэпадобной, вызваць у іх цікавасць. 
На прыканцы занятку хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі стварыць старажытныя літары з упрыгожваннямі, якія ў выніку склаліся ў надпіс на дошцы: “Еўфрасіння Полацкая”.  
Шэраг прадэманстраваных слайдаў дапоўніў уражанні дзяцей і паспрыяў станоўчаму ўспрыманню матэрыяла.