15 лістапада 2015 года, у Нядзелю 24-ю па Пяцідзесятніцы, раннюю Бажэственную літургію служыў іерэй Павел Церашкоў. Познюю літургію ўзначаліў настаяцель прыхода – протаіерэй Анатолій Ненартовіч, якому саслужыў дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч, клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Нагадаем, што ў трэцюю нядзелю месяца літургія ў храме служыцца на беларускай мове. У гэты дзень Святой Царквой чытаецца Евангелле ад Лукі (гл. 8, арт. 26-39).
У сваім слове айцец Дзмітрый звярнуўся да вернікаў: «Паважаныя браты і сёстры! Сёння мы з вамі слухалі Евангельскае апавяданне аб выгнанні з апантанага Гадарынская юнака легіёна дэманаў, якія пасля гэтага ўвайшлі ў пасвіўхшыхся недалека адтуль свіней і знішчылі ўвесь іх статак. Што найбольш здіўляе ў гэтым апавяданні, дык гэта стаўленне людзей да ацалення: людзі пачалі патрабаваць, каб Хрыстос пакінуў іх мясцовасць, бо вынікам гэта ацалення была гібель іх жывёл, іх маёмасці.
Такое стаўленне насамрэч выкрывае адносіны гэтых людзей да апантанага – адносіны як да жывелы, як да нейкай рэчы. Яны ставілі яго на адзін узровень са свяннямі: як можна радавацца, што пазбавілася хваробы адна “свіння”, калі увесь статак загінуў?
Водгалас такіх адносін можна сустрэць і сёння паміж намі. Падчас мы бачым у людзях іх функцыю, якую яны выконваюць у нашым жыцці, а не іх самых; любім іх дзеля той карысці, а не проста так. А значыць успрымаем іх як рэчы, як жывел. Бо за што любяць, напрыклад, тых жа самых свіней? За тое, што яны добрыя сябры, нашыя браты ці сестры? Канечне не. За тое, што яны смачныя, часцей за ўсе. А хрысціянін здольны любіць свайго брата, нават калі ён “не смачны”, нават калі ён навогул горкі, такі, што нават у рот не возьмеш і не ведаешь, з чым яго есці. Бо сапраўдны хрысціянін пакліканы любіць не функцію чалавека, а яго самога. Дапамагай нам у гэтым Гасподзь!»