Акцыя «Збяром ранец дзецям»

На працягу жніўня і першай паловы верасня наш прыход праводзіць дабрачынную акцыю “Збяром ранец дзецям”. Акцыя праходзіць з мэтай аказання дапамогі малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям. Напачатку навучальнага года бацькам падчас вельмі складана самастойна справіцца з падрыхтоўкай дзяцей да школы, бо неабходна набыць вялікую колькасць тавараў канцылярыі, спартыўную форму, адзенне, абутак і іншыя рэчы. Хто жадае прыняць удзел у гэтай дабрачыннай справе, можа пакінуць у спецыяльнай скрыні што-небудзь з тавараў канцылярыі (сшыткі, алоўкі, ручкі, фарбы, пэндзлі, альбомы для малявання і другія рэчы) альбо грашовыя ахвяраванні, на якія будуць набытыя гэтыя тавары.       

Шчыра запрашаем усіх неабыякавых людзей прыняць удзел у акцыі і ўсім разам дапамагчы дзецям!            

Светлана Бенаш

Фотографии: