Нядзеля 4-я пасля Пяцідзесятніцы. Пра сотніка.

У сённяшні нядзельны дзень, браты і сёстры, Святая Царква прапанавала нашай увазе евангельскі сюжэт, які апавядае нам пра непахісную, я бы нават сказаў, каменную веру чалавека-язычнiка - сотніка рымскага войска, у якога быў хворы слуга. Гэты чалавек, на радзіме якога больш за тысячу гадоў квітнела язычніцтва, пачуў пра Хрыста Месію, паверыў у Яго і тады, калi невылечна захварэў яго слуга, ён пайшоў да Хрыста, каб звярнуцца да яго з просьбай аб ацаленні хворага.

Гэтыя словы сотніка ўзгадвае нам сёння апостал і евангеліст Матфей: "Госпадзі! Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і моцна пакутуе." (Мф.8:6) Іісус адказвае яму, што гатовы прыйсці ў яго дом і ацаліць хворага, але тут сотнік прамаўляе дзіўныя словы: "Госпадзі! Я не варты. каб Ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой. Бо і я чалавек падуладны; але, маючы ў сябе падначаленых мне воінаў, кажу аднаму: "ідзі", і ідзе; і другому: "прыйдзi", i прыходзіць; і рабу майму: "зрабі гэта", і робіць." (Мф.8:8-9). Калі Гасподзь пачуў гэтыя словы, Ён, звяртаючыся не толькі да сотніка, але і да ўсіх, хто быў побач з Ім, сказаў: "Праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры" (Мф.8:10).
Так, сапраўды, браты і сёстры, можна толькi здзіўляцца i ўражвацца той веліччу і цвёрдасцю веры, якая была ў гэтага чала века перад Хрыстом Збавіцелем. Мы часта разважаем пра веру і гаворым пра яе, спасылаючыся на словы апостала Паўла, што "без веры дагадзіць Богу немагчыма" (Яўр.11:6). Але пры гэтым мала хто з нас, на жаль, задумваецца над тым, што вера гэта толькi пачатковы этап, толькі першыя крокі чалавека ў накірунку да Бога. Затым жа ў жыцці кожнага чалавека вера павінна, калi хочаце, пе ратварыцца ў давер да Бога, а праз давер мы павiнны набыць у на шым сэрцы і нашай душы вернасць Богу. I калi, хутчэй за ўсё, вера i яшчэ жыве ў нашым сэрцы, то што да даверу да Бога і вернасці Яму - iх у нашым жыццi няма.
Мы павінны помнiць, што для Бога няма перашкодаў, была б толькi наша вера i i наш давер да яго! Вера i давер у кожным з нас павінны нарадзiць вернасць Богу, якая ні пры якіх абставінах не дасць нам усумніцца ў тым, што Гасподзь побач, што Ён заўсёды можа прыйсці нам на дапамогу, толькi б мы заўсёды звярталіся да Яго. Звярніце ўвагу на сённяшні евангельскі сюжэт. Сотнiк кажа: "Госпадзі, скажы адно толькi слова! Аднаго Твайго слова дастатко ва, каб слуга мой ачуняў".
Вось як бывае! Сотнiк толькі папрасіў - і адразу яго слуга стаў здаро вым, хоць ён цяжка хварэў, ляжаў спаралізаваны і не мог узняцца з лож ка. А мы часта падоўгу молімся за хворых, і нічога не атрымліваецца. Гасподзь нам дае прыклад сотнiка: малітва будзе падобна да ягонай, та яна гэтаксама будзе пачута і выканана. Таму трэба вельмi ўважліва ў гэта Евангелле ўчытацца, услухацца, угледзецца, каб мы змаглі сваю малітву зрабіць такою ж выніковай, як у сотніка.
Чым жа гэты сотнік нам цікавы? Ды шмат чым. Па-першае прасіў не за сябе, не за ўласнага сына ці дачку, нават не за воіна які яму падпарадкоўваецца, а за слугу свайго. Гэта гаворыць пра яго вялікую любоў, таму што рэдка які начальнік так любіць свайго падначаленага, што будзе пра яго кудысьці пойдзе i стане за яго прасіць. Вось першая дабрадзейнасць: у яго вельмі міласцівае сэрца, здольнае на любоў да чалавека, які значна нiжэйшы за яго па сваім становішчы.
Далей, мы ведаем, што сотнiк сказаў: "Госпадзі! Я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькi слова, i выздаравее слуга мой" (Мф.8:8). Гэты чалавек валодаў вялікім змiрэннем. Ён мог проста паслаць некалькі воінаў і загадаць iм: вось гэтага прывядзіце да мяне. Сотнік быў акупантам, камандзірам гарнізона - гэта значыць, у маштабе Капернаума ён быў буйным начальнікам. Але за мест таго, каб накiраваць сваіх падначаленых да liсуса, ён сам ідзе да Яго і просіць у Яго. Мала таго, што просіць. Больш за тое, калi Гасподзь сказаў: "Я зараз прыйду і ацалю твайго слугу" (Ён зрабіў гэта таму, што бачыў: гэты чалавек міласэрны і сапраўды спачувае хвораму), ён адказаў: "Я няварты таго, каб ты да мяне прыйшоў". Гэта значыць, сотнік меў вялікае змірэнне, маючы пры гэтым такую вялікую ўладу. А ўлада страшэнна псуе людзей.
Мала хто з людзей можа вытрымаць выпрабаванне ўладай, таму што ўсе астатнія пачынаюць перад ім гнуць спіну, дагаджаць, ліслівіць, падхалімнічаць. І чалавек, калі яму не хапае розуму (а часцей за ўсё яго звычайна і не хапае), пачынае гэтыя знакі ўвагі прымаць на ўласны рахунак, хаця людзі схіляюцца перад уладай, а не перад iм. Таму што як толькі ён памрэ, яго адразу ж забудуць і нiколi больш не ўспомняць, а будуць толькі смяяцца. Гэта значыць, кланяюцца перад яго пасадай, а чалавек па сваёй неразумнасцi, па сваёй грахоўнасці залічвае гэта асабіста сабе.
Але сотнік гэтай спакусе не паддаўся. Ён з вялiкiм змiрэннем падышоў... зрэшты да каго ён падышоў? Да нейкага вандруючага прапаведніка, якога любы мог пакрыўдзіць, які нават і свайго уласнага сталага жытла не меў, не меў, дзе галавы сваёй прыхіліць, быў проста жабраком. І вось гэтаму жaбpaкy ён гаворыць: "Я ня варты, каб ты ўвайшоў у дом мой". I далей: "Бо i я чалавек падуладны; але, маючы ў сябе падначаленых мне воінаў, кажу аднаму:"ідзі", і ідзе; і другому: "прыйдзі", і прыходзіць; і рабу майму: "зрабі гэта, і робіць". Гэтым сотнік паказаў, што падначаленыя слухаюцца ято без пярэчання, але тут улада Божая, і ён саступае перад ёй са сваёю зямною ўладаю, прызнаючы, што яна нішто ў параўнанні з той, якую мае Сын Божы. Так, будучы чалавекам, які мае вялікія магчымасці і паўнамоцтвы, ён, тым не менш, з глыбокай пакорай падышоў да Збавіцеля. Якое супрацьлеглае стаўленне да Царквы мы бачым часамі сёння з боку тых, хто сёння мае ўладу.
«Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся і сказаў тым, што iшлi за Ім: праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры» (Мф.8:10). А ў чым была гэта вера? Ён сказаў: скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой. Ён не гаварыў: трэба абавязкова зрабiць тое і тое, вы канаць нейкія пэўныя дзеянні. Ён меў такую непахісную веру, што не патрабаваў ніякіх доказаў таго, што lісус - Сын Божы. Скажы толькі слова - і ачуняю. I Гасподзь здзівіўся і сказаў: ва ўсім Ізраілі Я не знайшоў такой веры.
Такiм чынам, мы бачым у сотніку самыя галоўныя хрысцiянскiя дабрадзейнасці: веру, прычым вельмі моцную; міласэрнасць і любоў да чалавека, не толькі чужога, але і падначаленага яму; вялікае змірэнне. Таму і стаў ачуняў яго слуга.
Ён быў праведным, гэты сотнік, і Гасподзь адразу пачуў яго. І калі Гасподзь адразу не выконвае нашы малітвы, гэта не таму, што Ён нас не чуе. Гасподзь чуе ўсё, Ён ведае нават нашы думкі. А чаму ж Ён марудзіць? Таму што мы далёка не праведныя. Гасподзь любіць праведнікаў, а грэшнікаў мілуе. Таму, калі мы хочам заслужыць у Бога міласць, калі хочам схіліць Яго волю да нашай просьбы, мы павiнны сваю волю аб'яднаць з воляй Божай. Мы часта хочам атрымаць ад Бога тое, другое, трэцяе... - i не атрымліваем не толькі таму, што ў нашай малітве няма пакорнасцi волі Божай і веры, але ў нашай малітве часта няма і любві. У асноўным у ёй бывае себялюбства, таму што мы звычайна просім за сябе. І нават калі молімся за кагосьцi, то гэта часцей не з-за спачування да гэтага чалавека, а таму, што яго цяжкая доля абцяжарвае наша уласнае жыццё, нам цяжка цярпець. Таму мы просім за яго, каб атрымаць сабе палёгку. I Гасподзь бачыць гэта і не спыняе выпрабавання. Ён чакае, калі ўмацуецца наша вера, калі ўзрасце наша мiласэрнасць, калi наша змiрэнне дасць дарогу благадацi Божай. І калі мы хочам, каб Гасподзь убачыў нас, і пахваліў нас, і рады быў нашым справам, думкам і словам, нам трэба ўзмацняцца ў гэтых трох дабрадзейнасцях.
Па-першае, у змірэнне. А змiрэнне - гэта значыць заўсёды мець мірны, спакойны дух, лічыць сябе горшым за ўсіх, нявартым таго, што табе даецца.
Па-другое, у веры. Трэба безумоўна і цвёрда верыць кожнаму слову, якое сказаў Гасподзь, - не ў якасьцi магiчныя дзеянні ці замовы, а ў тое, што раз Гасподзь сказаў, то, значыць, гэта ёсць ісціна. Гэта значыць, трэба сваю душу так звярнуць да Евангелля, каб кожнае слова сапраўды ўспрымалася намі як iсцiна. Так, на словах мы быццам бы верым у Евангелле, а на справах - не. Мы жывем так, што калі б нам паказалі усё наша жыццё, мы б жахнуліся і памерлі ад разрыву сэрдца. Мы проста прывыклі да граху, жывем у ім і нам здаецца, што мы добрыя і праведныя. Мы аслеплены ўласным себялюбствам, але калі бачым гэты ж грэх у iншым, то абураемся: як жа так? ды як ён толькі так можа? Хоць самі робім не толькі так, а і ў тысячу разоў горш.
Ну і, канешне, няма ў нас міласэрнасці. Гасподзь даў галоўную запаведзь, без якой нельга ўвайсці ў Царства Нябеснае. Уласна кажучы, яна і адкрывае туды ўваход: узлюбі таго, хто побач з табою. І не проста ўзлюбі, а як самога сябе: не жадай нiкому таго, чаго ты не хочаш, каб зрабілі табе. Як проста! Калі не хочаш, каб цябе забілі, - і ты нікога не забівай. Калі не хочаш, каб цябе пакрыўдзілі, - і ты нікога не крыўдзі. Аў нас атрымліваецца, што мы заўсёды аддаем перавагу сабе перад іншым. Нам неабходна навучыцца разумець становішча iншых, успрымаць людзей, якія навокал нас, не як бiялагiчныя аб'екты, што дапамагаюць або перашкаджаюць нам жыць у дадзены момант, а падумаць, што ў іх таксама ёсць пачуцці, клопаты, пэўныя скорбі. Трэба навучыцца ўспрымаць іншага чалавека як самога сябе. Вось гэты сотнік: у яго хворы слуга. Ды хай ён памрэ, якая розніца? Іншага вазьму: падумаеш, слуга! Навошта ён патрэбны? Ды не. Ён яго боль успрыняў як свой. Хварэе адзін, а спачувае яму другі. Але ў нас так не атрымліваецца.
Гасподзь гаварыў: «Няхай усе будуць адно» (Іаан 17:21), i маліўся аб гэтым адзінстве. А яно можа здзейсніцца толькi праз любоў. Без яе нельга дасягнуць Царства Божага, таму што ўвайсці ў яго можна толькі тады, калі любіш Бога. А калі чалавек любіць Бога - гэта значыць, ён любіць наогул усіх.
Таму Гасподзь і сказаў, што другая запаведзь падобна да першай. Калі чалавек навучыўся любіць Бога, ён не выбірае, ён любіць усё: і дрэва, і насякомае, і тым больш чалавека як найвышэйшае i найдасканалейшае стварэнне Божае. Чаму чалавек не любіць Бога або чаму ён не любiць iншага чалавек, які знаходзіцца побач з iм? Ды таму, што ён ні пра Бога не мае ніякага ўяўлення, нi таго, хто знаходзіцца побач з iм, не адчувае.
Як жа ты, чалавек, не ходзіш у храм? Гэта гаворыць пра тое, што чалавек зусiм не разумее, што тут адбываецца; у яго цалкам халоднае сэрца: ён абсалютна не адчувае прысутнасць Бога ў богаслужэнні. А калі ён не адчувае Бога, як ён можа любіць яго? А калі ён не любіць Бога, як ён можа любіць чалавека, які знаходзiцца побач з iм? А калі няма любві - тады магчымы ўсякі грэх, усякае вар'яцтва, любыя страшныя ўчынкі, якія нават цяжка ўявіць.

Чаму так адбываецца? Таму, што чалавек жыве грахом, а не любоўю да Бога. Пагэтаму, натуральна, калі з ім нешта здараецца і ён пачынае маліцца, імкнецца неяк ухіліцца ад цяжкіх абставін - нічога не атрымліваецца. Ён кажа: "Госпадзі, дапамажы!" Маўчанне. Ён нічога не атрымлівае таму, што Гасподзь ведае: калі яму зараз дапамагчы, вызваліць яго ад таго, ад чаго ён пакутуе, даць тое, аб чым ён просіць, - гэты чалавек зноў вернецца да свайго звычайнага ранейшага грахоўнага ладу жыцця і да сваіх былых справаў. Няхай ён лепш знаходзіцца ў гэтых цяжкіх жыццёвых абставінах і пастаянна моліцца да Бога, стукаючыся то ў адныя дзверы, то ў другія, і магчыма, ў гэтым пошуку паступова штосьці зразумее, у яго сэрца трапіць хаця б адзін праменьчык благадаці Божай.
Тое, што цяжка атрымлiваецца, каштуе больш за ўсё. Маці любіць больш тое дзiця, з якім яна больш намучылася. Гэта натуральна. І мастак любіць менавіта тую карціну, якая яму не давалася і над стварэннем якой ён працаваў значны час. У што чалавек укладае больш працы, тое яму даражэй. Менавіта таму Гасподзь зрабіў так, што шлях да Царства Нябеснага такi цяжкі - каб мы цанілі тую благадаць, якую Гасподзь дае нам, бо гэта самая вялікая каштоўнасць.
I вобраз гэтага евангельскага сотніка сапраўды павінен захавацца ў нашым розуме і сэрцы. Нам неабходна зразумець: калі мы хочам адразу штосьці атрымаць ад Бога, то павiнны мець, па-першае, моцную веру у тое, што Гасподзь нас чуе. А калі Ён нам чагосьці і не дае ў дадзены момант, то, значыць, так нам трэба. Мы павінны мець вялікую пакору перад воляй Божай. Мы павінны быць гатовы прыняць тое, што Гасподзь дасць, негледзячы на нашы просьбы, і нічога не патрабаваць ад Яго, як гэта звычайна бывае намi.
І трэба абавязкова імкнуцца да міласэрнасці, старацца змякчаць сваё сэрца. І калі ў нас сапраўды гэта будзе атрымлівацца, тады малітва наша будзе пачута, Бог будзе нас чуць, таму што праз любоў да ўсіх мы будзем з Ім у непасрэдным дачыненні. Царква ставіць перад вачыма нашай душы нейкае люстэрка, каб мы, уважліва ўглядаючыся ў гэта люстэрка Евангелля, запыталіся ў сябе: ці так мы верым, як гэты рымскі сотнік, ці вера наша не большая за веру фарысеяў?
Што для нас на самой справе больш важнае: Смерць і Уваскрасенне нашага Збавіцеля або каменьчык з магілы святога, паясок з надрукаванай на iм малітвай ці вада са "святой крынiцы"? Рымскі сотнік давярае Богу настолькі, што становiцца сведкам цуда. А мы з вамі падобныя да тых, пра каго апостал Павел сказаў: "Іудзеі патрабуюць цудаў" (1Кор.1:22). Нам, як і іудзеям, патрэбны цуды! А калі іх няма, мы гатовы самі іх прыдумаць: на карысць жа справы працуем! I ўжо не цуд, што я прыйшоў ад нявер'я да веры, і ўжо не цуд, што ў раней бязбожным горадзе на пустым месцы ўзнік храм, і ўжо не цуд, што Царква, ганімая і знішчаемая, распятая і амаль загубленая, адраджаецца, быццам фенікс з попелу.
Рымскі сотнік, чужаземец і язычнiк, просіць у Госпада: " скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой" (Мф.8:8). А для нас, небаракаў, усе словы даўно сказаны, Евангелле запісана і раздрукавана мільярднымі тыражамі, а нам - усё мала. Нам падавай агонь з нябёсаў! Вось чаму так лёгка шмат хто з нас паверыў, што прычына пагібелі чалавека не ў яго свядома здзейсненых грахах, а ў тым, які нумар ён атрымае ў дакументах падатковай iнспекцыi. Ледзь да расколу царкоўнага справа не дайшла! А ўсё таму, што замест простага сэрца ў нашай пашкоджанай грэхападзеннем прыродзе пануе лжэiменны разум, а ўсё таму, што мы не Богу давяраем, а "паданням старцаў"!
Так што не толькі да фарысеяў, але і да нас, тых, хто жыве ў дваццаць першым стагоддзi пасля Нараджэння Хрыстова, звернуты гэтыя словы Збавіцеля: "Сыны царства будуць выкінуты ў цемру знешнюю; там будзе плач i скрыгат зубоў" (Мф.8:12). І трэба зразумець нам: калі мы верым у збавіцельную сілу пяску ці каменя, то з пяском або камнем і застанемся, бо сказаў Гасподзь: "ідзі, і, як ты вераваў, няхай будзе табе": калi верыў у камні верыў у Айца Нябеснага - Ён не пакіне цябе. Верце ў Госпада, Які заўсёды знаходзіцца побач з намі і будзе знаходзіцца ва ўсе днi да сканчэння веку, жывiце праведна, шчыра кайцеся ў сваіх саграшэннях, выпраўляйце жыццё ваша ў адпаведнасці з запаведзямі Божымі, прасіце ў Госпада з непахіснай верай добрага і карыснага - i атрымаеце. Амінь.

Архіепіскап Арцемій (Кішчанка)