23 ліпеня ў рамках святкавання 1030-годдзя хрысціянства на беларускіх землях у ВУАТ 26 вёскі Гінавічы адбылася сустрэча клірыка наша прыхода іерэя Мікалая Гайдука з асуджанымі. Святар расказаў пра ўплыў хрысціянства на гістарычнае станаўленне нашага народа і правёў прэзентацыю, якая паказвае вобраз стойкасці ў веры Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
Прысутныя маглі задаваць пытанні як па тэме лекцыі, так і на іншыя хвалюючыя іх тэмы.