Сёлета галоўным партнёрам Цэнтра дапамогі "Вера" ў правядзенні дабрачыннай навагодняй акцыі "Вера ў цуд" стала Гродзенская епархія. Нядзельныя школы, брацтвы і сястрыцтвы арганізавалі творчыя майстэрні па вырабе паштовак і ёлачных упрыгожванняў сваімі рукамі. А ў прыходах былі ўстаноўлены спецыяльныя кошыкі для цацак і падарункаў для дзяцей-сірот.
У дабрачыннай навагодняй акцыі "Вера ў цуд" прыняў удзел не толькі наш прыход, але многія іншыя прыходы Гродзенскай епархіі. У нашым храме была размешчана інфармацыя аб правядзенні дабрачыннай акцыі. А вернікі, прыходзячы на службу ў храм, маглі пакінуць падарунак ад сябе.
Наш прыход перадаў: кнігі, часопісы, размалёўкі, альбомы для малявання, фламастэры, алоўкі, школьныя прыналежнасці, а таксама цацкі, канструктары, салодкія навагоднія наборы і, вядома, паштоўкі, зробленыя рукамі дзяцей.
З вялікай падзякай настаяцель і клір прыхода храма ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых г.Гродна