Малітвы розныя

 

Ма­літ­ва падзя­кі свя­ці­це­ля Амвро­сія Мед­ыя­лан­ска­га
 
Ця­бе Бо́­га хва­лім, Ця­бе, Го́с­па­да, вы­знаём, Ця­бе, спрад­веч­на­га Айца, уся зям­ля ве­лі­чае. Та­бе ўсе анге­лы, Та­бе ня­бё­сы і ўсе сі­лы, Та­бе Хе­ру­ві­мы і Се­ра­фі­мы ня­спын­на го́­лас­на ўсклі­ка­юць: свя­ты́, свя­ты, свя­ты, Гас­по́дзь Бог Са­ва­о́ф, на­по́ў­не­ны не­ба і зям­ля ве́­ліч­чу сла­вы Тва­ёй.
Ця­бе най­слаў­ней­шы апо́с­та­льс­кі са­бо́р, Ця­бе хва­ль­нае мно́с­тва пра­ро́­каў, Ця­бе хва­ліць най­свят­лей­шае во́­інства му­ча­ні­каў, Ця­бе па ўсім све­це вы­знае свя­тая Цар­ква: Айца не­прыс­туп­на­га ве­ліч, па­кла­ня­ема­га Твай­го́ і́сцін­на­га і Адзі­на­ро́д­на­га Сы­на і Свя­то́­га Уця­шы­це­ля — Ду­ха.
Ты — Цар сла­вы, Хрыс­це. Ты — Айца веч­нас­ны Сын. Ты дзе­ля спасен­ня ча­ла­ве­ка не па­грэ́­ба­ваў дзя­во́­чым уло́н­нем. Ты, ад­о́леў­шы смер­ці джа­ла, ад­крыў ве­ру­ючым Цар­ства Ня­бес­нае.
Ты пра­ва­руч Бо́­га ся­дзіш, у сла­ве Айца, ве­ру­ем, што як Суд­дзя Ты пры­йдзеш. Та­му про́­сім Ця­бе: па­ма­жы ра­бам Тва­ім, якіх Ты па­чэ́с­най Кры­вёю вы­ку­піў. Спа­до́­бі са свя­ты­мі Тва­імі ў веч­най сла­ве Тва­ёй ца­ра­ваць. Спа­сі, лю­дзей Тва­іх Го́с­па­дзі, і бла­гас­ла­ві спад­чы­ну Тваю, кі­руй ёю і ўзвя­ліч на­ве­кі. Ва ўсе дні бу­дзем бла­гас­лаў­ляць Ця­бе і ўсхва­ляць імя Тваё на­век і ў век веч­ны. Спа­до́­бі, Го́с­па­дзі, у гэ́­ты дзень без гра­ху за­ха­вац­ца нам. Па­мі­луй нас, Го́с­па­дзі, па­мі­луй нас. Ня­хай бу­дзе мі­ласць Твая, Го́с­па­дзі, на нас, бо мы спа­дзя­ёмся на Ця­бе. На Ця­бе, Го́с­па­дзі, спа­дзя­ёмся, каб не зняс­ла­віц­ца да­ве­ку. Амінь.
 
Ма­літ­ва пе­рад ядою
 
Во́­чы ўсіх да Ця­бе, Го́с­па­дзі, звяр­та­юцца з надзе­яй, і Ты да­еш ім ежу сво­еча­со́­ва, ад­кры­ва­еш Ты шчо́д­рую ру­ку́ Сваю і на­паў­ня­еш усё жы­во́е лас­каю.
 
Ма­літ­ва па­сля яды
 
Дзя­ку­ем Та­бе, Хрыс­це Бо́жа наш, што Ты на­сы­ціў нас зям­ны­мі Тва­імі да­бро́­та­мі, не па­збаў нас і ня­бес­на­га Твай­го́ Цар­ства, але як Ты пры­йшо́ў да вуч­няў Тва­іх, Спа­сі­це­лю, мір да­ючы ім, так пры­йдзі і да нас і спа­сі нас.
 
Ма­літ­ва за тых, хто ў да­ро­зе
 
Го́с­па­дзі, Іі­су­се Хрыс­це, Бо́жа наш, і́сцін­ны і жы­вы Шлях, Які па­жа­даў пад­аро́ж­ні­чаць у Егі­пет з уяў­ным ба­ць­кам Тва­ім Іо́­сі­фам і Пра­чыс­таю Дзе­ваю, Ма­ці Тва­ёю, і Які падаро́ж­ні­чаў у Эма­у́с з Лу­ко́ю і Кле­о́паю! l ця­пер, па­ко́р­на мо́­лім Ця­бе Най­свя­цей­шы Ула­да­ру, будзь спа­да­ро́ж­ні­кам і гэ́­тым ра­бам Тва­ім праз Тваю бла­га­даць. l як ра­бу Твай­му Та­вію, па­шлі Анге­ла, ахо́ў­ні­ка і на­стаў­ні­ка, каб ён ахо́ў­ваў іх і па­збаў­ляў ад уся­ля­кай не­бяс­пе­кі, ад бач­ных і ня­бач­ных во́­ра­гаў, каб на­стаў­ляў іх на вы­ка­нан­не за­па­ве­дзяў Тва­іх, каб су­пра­ва­джаў іх у мі­ры, да­бра­бы­це і до́б­рым зда­ро́ў­і і каб пры­вёў іх на­зад цэ́­лы­мі і спа­ко́й­ны­мі. l дай ім усе свае до́б­рыя на­ме­ры вы­ка­наць па­спя­хо́­ва ў да­га­джан­не Та­бе і ў сла­ву Тваю. Бо ў Тва­ёй ула­дзе мі­ла­ваць і спа­саць нас, і мы ўзно́­сім Та­бе сла­ву, з без­па­чат­ным Тва­ім Айцо́м і Пра­свя­тым, До́б­рым і Жы­ват­во́р­чым Тва­ім Ду­хам, ця­пер, і за­ўсё­ды, і на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.
 
Ма­літ­ва за хво­ра­га
 
Ула­ды­ка Усе­дзяр­жы­це­лю, Свя­ты Ца­ру, Ты ка­ра­еш, але не ўмяр­цвля­еш, пад­трым­лі­ва­еш тых, хто пад­ае, і тых, хто ўпаў пад­ыма­еш, ця­лес­ныя па­ку­ты ча­ла­ве­чыя аца­ля­еш. Мо́­лім­ся Та­бе, Бо́жа наш, на­ве­дай Тва­ёю мі­лас­цю ра­ба Твай­го́ (імя), які па­ку­туе не­мач­чу, да­руй яму ўся­ля­кае са­гра­шэ́н­не, во́­ль­нае і між­во́­ль­нае. Го́с­па­дзі! Па­шлі з ня­бёс аца­ля­ючую сі­лу Тваю, да­кра­ні­ся да яго́ це­ла, па­га­сі ў ім га­рач­ку, спы­ні па­ку­ты і аца­лі ўся­ля­кую ў ім не­мач; будзь ура­чо́м ра­ба Твай­го́ (імя) і пад­ымі яго́ з ло́­жа хва­ро́­бы, з ло́­жа па­ку­ты цэ́­лым і зу­сім зда­ро́­вым; зра­бі яго́ здо́­ль­ным да­га­джаць Цар­кве Тва­ёй і вы­ко́н­ваць во́­лю Тваю. Бо ў Тва­ёй ула­дзе мі­ла­ваць і спасаць нас, Бо́жа наш, і мы ўзно́­сім Та­бе сла­ву, Айцу і Сы­ну і Свя­то́­му Ду­ху, ця­пер і за­ўсё­ды і на ве́кі вя­ко́ў. Амінь.
 
Ма­літ­ва за па­цяр­пе­лых ад ядзер­най ка­тас­тро­фы ў Чар­но­бы­лі
 
Го́с­па­дзі, Іі­су­се Хрыс­це, Бо́жа наш! Спаг­лянь на ўсіх, хто па­цяр­пеў ад ядзер­най ка­тас­тро́­фы ў Чар­но́­бы­лі, не дай ім за­стац­ца без да­ху над га­ла­во́й і надзеі на бу­ду­чае жыц­цё, дай ім муж­насць і ве­ру ў Тваю ўся­сі­ль­ную да­па­мо́­гу. Аха­вай, Го́с­па­дзі, бу­ду­чыя па­ка­лен­ні ад цяж­кіх хва­ро́­баў і па­чвар­стваў, за­ха­вай дзе­так, якія ва ўло́н­ні ма­ця­рын­скім зна­хо́­дзяц­ца. Усім жа не­вы­леч­на хво́­рым, хто ў смут­ку смя­ро́т­ным ад­ыхо́­дзяць са све­ту гэ́­та­га, пра­ба­чэ́н­не і ад­пуш­чэ́н­не гра­хо́ў і саг­ра­шэ́н­няў дай; і Анге­лаў Тва­іх па­шлі пры­няць ду­шы іх. Ачыс­ці, Го́с­па­дзі, ру­ко́ю Тва­ёю зям­лю, па­вет­ра і ва­ду ад згуб­ных на­ступ­стваў чар­но́­бы­льс­кай бя­ды. Аб­ара­ні нас ма­літ­ва­мі Пра­чыс­тай Ула­ды­чы­цы на­шай Ба­га­ро́­дзі­цы, свя­тых уго́д­ні­каў зям­лі Бе­ла­рус­кай, і ўсіх свя­тых. Амінь.
 
Ма­літ­ва да свя­то­га Ва­ні­фа­ція Мі­лас­ці­ва­га
 
Усес­вя­ты Ва­ні­фа­цій, мі­лас­ці­вы раб Мі­ла­сэ́р­на­га Ула­да­ра! Па­чуй тых, хто про́­сіць ця­бе, апа­на­ва­ных згуб­най пра­гай алка­го́­лю, і як у сва­ім зям­ным жыц­ці ты ні­ко́­лі не ад­маў­ляў у да­па­мо́­зе тым, хто пра­сіў у Ця­бе, так і ця­пер ура­туй ня­шчас­ных (імё­ны). Не­ка­лі, ба­га­муд­ры о́йча, град па­біў твой ві­наг­рад­нік, ты ж, уз­нёс­шы падзя­ку Бо́­гу, за­га­даў ня­мно́­гія з аца­ле­лых гро́­нак па­клас­ці ў та­чы­ла і па­клі­каць бед­ных. За­тым, уз­яўшы ма­ла­до́е ві­но́, ты раз­ліў яго́ па кро́п­лі ва ўсе па­су­дзі­ны, якія бы­лі ў епіс­ка­піі, і Бог, што вы­ко́н­вае ма­літ­вы мі­лас­ці­вых, ства­рыў вя­лі­кі цуд: ві­но́ ў та­чы­ле па­мно́­жы­ла­ся, і бед­ныя на­по́ў­ні­лі па­су­дзі­ны свае.
О, свя­ці­цель Бо́­жы! Як па тва­ёй ма­літ­ве па­мно́­жы­ла­ся ві­но́ для па­трэ́б цар­квы і на ка­рысць бед­ным і ўбо́­гім, так ты, бла­жэ́н­ны, па­мен­шы яго́ ця­пер там, дзе яно́ пры­но́­сіць шко́­ду, збаў ад не­адо́­ль­най ця­гі тых, хто апа­на­ва­ны згуб­най пра­гай да яго́ (імё­ны), аца­лі іх ад цяж­кай хва­ро́­бы, вы­зва­лі ад ды­ява­льс­кай спа­ку­сы, ума­цуй іх, сла­бых, дай ім, ня­мо́г­лым, моц і сі­лу па­спя­хо́­ва ад­о́лець гэ́­тую спа­ку­су, вяр­ні іх да зда­ро́­ва­га і цвя­ро́­за­га жыц­ця, на­кі­руй на шлях пра­цы, укла­дзі ў іх імкнен­не да цвя­ро́­зас­ці і ду­хо́ў­най ба­дзё­рас­ці. Па­ма­жы ім, уго́д­нік Бо́­жы Ва­ні­фа­цій, ка­лі пра­га ві­на бу­дзе пя­чы ім го́р­ла — зніш­чы іх згуб­нае жа­дан­не, асвя­жы іх вус­ны ня­бес­най пра­ха­ло́­даю, пра­свят­лі во́­чы іх, па­стаў но́­гі іх на ска­лу ве­ры і надзеі, каб, зба­віў­шы­ся ад сва­ёй ду­шэ́ў­най страс­ці, якая ад­лу­чае ад Цар­ства Ня­бес­на­га, яны ўма­ца­ва­лі­ся ў па­бо́ж­нас­ці і ўдас­то́­ілі­ся не­га­неб­на­га мір­на­га ско́­ну і ў веч­ным свят­ле бяс­ко́н­ца­га Цар­ства Сла­вы го́д­на пра­слаў­ля­лі Го́с­па­да на­ша­га Іі­су­са Хрыс­та з Бес­па­чат­ным Яго́ Айцо́м і з Пра­свя­тым і Жы­ват­во́р­чым Ду­хам на ве­кі вя­ко́ў. Амінь.
 
Ма­літ­ва ма­ці да Мі­ла­сэр­на­га Гос­па­да за дзя­цей, якія за­гі­ну­лі ў ма­ця­рын­скім улон­ні
 
Па­мя­ні, Ча­ла­ве­ка­люб­ны Го́с­па­дзі, ду­шы спа­чы­лых ра­бо́ў Тва­іх — дзе­так, якія ва ўло́н­ні ма­ці па­мер­лі не­спа­дзя­ва­на ад вы­пад­ко́­вых дзея­нняў або́ ад цяж­кіх ро́­даў, або́ ад нейкай не­асця­ро́ж­нас­ці, або́ свя­до́­ма бы­лі за­губ­ле­ныя і та­му не пры­ня­лі Свя­то́­га Хрыш­чэ́н­ня.
Ахрыс­ці іх, Го́с­па­дзі, у мо́­ры шчо́д­расцей Тва­іх і спа­сі не­вы­мо́ў­наю Тва­ёю бла­га­дац­цю, а мне, грэ́ш­най (імя), якая стра­ці­ла дзі­ця ва ўло́н­ні сва­ім, да­руй і не па­збаў Тва­ёй мі­ла­сэ́р­нас­ці. Амінь.
Бо́жа, будзь мі­лас­ці­вы да мя­не, грэ́ш­най.
Го́с­па­дзі, па­мі­луй дзе­так ма­іх, што па­мер­лі ва ўло́н­ні ма­ім, за ве­ру і слё­зы мае, дзе­ля мі­ла­сэ́р­нас­ці Тва­ёй, Го́с­па­дзі, не па­збаў іх Свят­ла Твай­го́ Ба­жэ́с­твен­на­га.
 
Ма­літ­ва
 
О, Ула­да­ру, Го́с­па­дзі Ісу­се Хрыс­це, Сы­не Бо́­жы! Вя­лі­кая да­бры­ня Твая: дзе­ля нас, лю­дзей, і дзе­ля на­ша­га спа­сен­ня Ты ў плоць адзеў­ся і быў рас­пя­ты і па­ха­ва­ны і Тва­ёю Кры­вёю аб­на­віў раз­бэ́ш­ча­ную пры­ро́­ду на­шую, пры­мі маё па­ка­янне ў гра­хах і па­чуй го́­лас мой: я саг­ра­шы­ла, Го́с­па­дзі, пе­рад не­бам і пе­рад Та­бо́ю, сло́­вам, спра­ваю, ду­шо́ю і це­лам і дум­каю, і за­па­ве­дзі Твае па­ру­шы­ла, не па­слу­ха­ла­ся за­га­ду Твай­го́, пра­гне­ва­ла До́б­расць Тваю, Бо́жа мой, але па­ко́­ль­кі я Тваё ства­рэ́н­не, не ад­чай­ва­юся ў спа­сен­ні, але да бяз­мер­най Тва­ёй Мі­ла­сэ́р­нас­ці ад­важ­ва­юся звяр­нуц­ца і ма­лю­ся Та­бе: Го́с­па­дзі! у па­ка­янні дай мне скру­ша­нае сэ́р­ца і пры­мі мя­не ў ма­літ­ве, і дай мне дум­кі до́б­рыя, дай мне слё­зы за­мі­ла­ван­ня, Го́с­па­дзі, дай мне па бла­га­да­ці Тва­ёй па­клас­ці до́б­ры па­ча­так. Па­мі­луй мя­не, Бо́жа, па­мі­луй мя­не, па­ўшую, і па­мя­ні мя­не, грэ́ш­ную ра­бу Тваю ў Цар­стве Тва­ім, ця­пер і за­ўсё­ды і на ве­кі вя­ко́ў. Амінь