Вялікі канон. Серада

У сераду першага тыдня Вялікага посту на вялікім павячэр’і

Песня 1

Ірмос: Памочнік і Абаронца стаў мне на спасенне: Ён — мой Бог, і буду славіць Яго, Ён — Бог айца майго, і буду ўзносіць Яго, бо са славаю Ён праслаўлены. 

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

З юнацтва я, Хрысце, запаведзі Твае парушаў, пажадліва, нядбайна, бяздзейна правёў я ўсё жыццё, таму ўсклікаю да цябе, Спасіцель: "Хаця б пад канец, спасі мяне!"

Упаўшага ніц перад варотамі Тваімі, Спасіцель, хаця б у старасці не адкінь мяне ў пекла ні з чым, але перад канцом, як Чалавекалюбец, дай мне саграшэнняў адпушчэнне.

Маёмасць сваю, Спасіцель, у блудзе растраціўшы, застаўся я без пладоў набожнасці, і, пакутуючы ад голаду, усклікаю: "Ойча міласэрны, паспяшайся, Сам злітуйся нада мною!"

Я, захоплены разбойнікамі — помысламі маімі, увесь імі знявечаны цяпер і ранамі пакрыты; але Ты Сам, Хрысце Спасіцель, прыйдзі і ацалі мяне.

Свяшчэннік, заўважыўшы мяне, прайшоў міма, і левіт, убачыўшы мяне ў цяжкай бядзе, голым, пакінуў без увагі. Але Ты, Які з Марыі заззяў Іісусе, прыйдзі і памілуй мяне.

Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.

Ты мне дай светлазарную благадаць ад Вышняга Бажэственнага Промысла, каб пазбегнуць азмрочання пажаднасцямі і апяваць старанна Твайго, Марыя, жыцця слаўныя подзвігі.

Слава, Троічны: Звыш існая Троіца, у Адзінстве пакланяемая, здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае і, як Міласэрная, дай мне слёзы жалю.

І цяпер, Багародзічны: Багародзіца, Надзея і Абарона тых, хто апявае Цябе! Здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае, і як Уладычыца Чыстая ў пакаянні прымі мяне.

Песня 2

Ірмос: Пачуй, неба, я буду абвяшчаць і апяваць Хрыста, Які з Дзевы прышоў у плоці.  

Паў я з-за няўстрыманасці, падобна Давіду і апаганіўся; але абмый і мяне, Спасіцель, слязамі маімі.

Ні слёз, ні пакаяння няма ў мяне, ні скрухі сардэчнай; Ты, Спасіцель, як Бог, Сам дай мне гэта.

Страціў і першасную прыгажосць і хараство маё, і цяпер ляжу голы і саромеюся.

Дзверы Твае не зачыні перада мною тады, Госпадзі, Госпадзі, а адкрый іх для мяне, які каецца перад Табою.

Пачуй стогны душы маёй і прымі вачэй маіх слёзныя кроплі, Спасіцель, і спасі мяне.

Чалавекалюбец! Ты жадаеш спасення ўсім, пакліч і як Добры прымі мяне, які каецца.

Прыпеў: Прасвятая Багародзіца, спасі нас.

Прачыстая Багародзіца Дзева, адзіная ўсімі апяваемая, маліся старанна за спасенне наша.

Ірмос: Глядзіце і ўбачце, што Я — Бог, Які манну, як дождж, паслаў і ваду з каменя праліў некалі ў пустыні людзям Маім дзясніцаю адзінаю і моцаю Маёю.

"Глядзіце і ўбачце, што Я — Бог!" Слухай, душа мая, Госпада, Які прамаўляе, і адступі ад ранейшага граху, і страшыся Яго як Непадкупнага Суддзі і як Бога.

На каго падобная ты, мнагагрэшная душа, як не на першага Каіна, а затым на Ламеха, пабіўшы камянћмі — зладзействамі — цела і ўмярцвіўшы розум нягоднымі памышленнямі?

Усіх, што жылѕ да закона, поглядам акінуўшы, душа, не стала ты падобнаю Сіфу, не ўзяла прыклад ні з Яноса, ні з Яноха ў перасяленні, ні з Ноя, а засталася ўбогаю ў параўнанні з жыццём праведнікаў.

Ты адна распахнула вадаспады гневу Бога твайго, душа мая, і, як зямлю, патапіла ўсю плоць, і справы, і жыццё, і засталђся без выратавальнага каўчэга.

Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.

З усёю стараннасцю і любоўю звярнулася ты да Хрыста, адвярнуўшыся ад ранейшага шляху грахоўнага, жывучы ў пустынях непраходных, і бездакорна выконваючы Яго Божыя запаведзі.

Слава, Троічны: Беспачатная, няствораная Троіца, нераздзельнае Адзінства, прымі мяне, які каецца, спасі мяне, які саграшыў, я — стварэнне Тваё, не пагарджай мною, але злѕтуйся і збаў мяне ад вогненнага асуджэння.

І цяпер, Багародзічны: Прачыстая Уладычыца, Божая Радзіцелька, Надзея тых, хто звяртаецца да Цябе, і Прыстанішча захопленых бураю, міласцівага Стварыцеля і Сына Твайго ўмѕласціві і да мяне малітвамі Тваімі.

Песня 3

Ірмос: Умацуй, Госпадзі, на камені запаведзяў Тваіх няўстойлівае сэрца маё, бо адзіны Ты Святы і Гасподзь.

Ні благаславення Сімавага не атрымала ты ў спадчыну, душа злашчасная, ні вялікага абшару ўладання, як Іафет, не атрымала на зямлі прабачэння.

З зямлі Харран — з граху выйдзі, душа мая, паспяшайся ў зямлю, якая вытачае вечна жывую нятленнасць і якую Аўраам атрымаў у спадчыну.

Пра Аўраама чула ты, душа мая, як ён у старажытнасці пакінуў зямлю бацькоўскую і зрабіўся прќхаднем; яго рашучасць вазьмі за прыклад.

Каля дуба Мамврыйскага патрыярх, Ангелаў пачаставаўшы, атрымаў у старасці ў спадчыну абетаванне ва ўзнагароду.

Пра Ісаака, злашчасная душа мая, даведаўшыся як пра новую ахвяру ўсеспалення, таямніча прынесеную Госпаду, вазьмі за прыклад яго рашучасць.

Пра Ісмаіла ты чула, душа мая, вќгнанага, як народжанага рабыняю; глядзі, устрымлівайся, каб і з табою з-за распуснасці не атрымалася падобнага.

Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.

Ахоплены я бураю і штормам саграшэнняў, але ты сама мяне, маці, выратуй цяпер і прывядзі да прыстанку Бажэственнага пакаяння.

Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.

Рабскае маленне і цяпер, прападобная, узнёсшы да міласэрнай Багародзіцы, адкрый і для мяне тваім хадайніцтвам Бажэственныя ўваходы.

Слава, Троічны: Троіца простая, не створаная, беспачатная Істота, апяваемая ў Трох Іпастасях, спасі нас, якія з вераю пакланяемся ўладзе Тваёй.

І цяпер, Багародзічны: Ад Айца раней часоў народжанага Сына Ты ў часе нарадзіла, Божая Радзіцелька, не спазнаўшы мужа, — о дзіўны цуд, — Дзеваю застаючќся і малаком кормячы.

Песня 4

Ірмос: Пачуў прарок прышэсце Тваё, Госпадзі, і ўстрашыўся, што Ты хочаш з Дзевы нарадзіцца і людзям явѕцца, і сказаў: "Пачуў я вестку Тваю, і ўстрашыўся". Слава сіле Тваёй, Госпадзі!

Цела маё апаганена, дух забруджаны, увесь я пакрыты язвамі; але Ты, як урач, Хрысце, ацалі і тое і другое маім пакаяннем, амый, ачысці і зрабі мяне, Спасіцель мой, за снег чысцейшым.

Ты, Слова, будучы распятым за ўсіх, прапанаваў Цела Тваё і Кроў: Цела — каб мяне аднавіць, Кроў — каб амыць мяне. Дух жа аддаў Ты, каб мяне прывесці, Хрысце, да Айца Твайго.

Здзейсніў Ты спасенне пасярод зямлі, Міласэрны, каб нам спасціся, Ты дабравольна на Дрэве быў распяты; Эдэм зачынены адкрыўся; Табе пакланяюцца горнія і дольнія стварэнні і ўсе спасёныя народы.

Няхай кроў з рэбраў Тваіх, Слова, будзе мне купеллю і разам з тым піццём, што вытачае ваду прабачэння, каб мне поўнасцю ачысціцца, памазваючыся і наталяючыся Тваімі жыватворнымі словамі, як маззю і піццём.

Як чашу Царква атрымала рэбры Твае жываносныя, з якіх падвойны нам выцякае струмень: прабачэння грахоў і пазнання, як вобраз Старога і Новага — разам двух Запаветаў, Спасіцель наш.

Пазбаўлены я хораму, пазбаўлены і шлюбу, а разам з тым і вячэры; свяцільнік згас, бо няма ў ім алею, хорам, пакуль я спаў, зачыніўся, вячэра скончылася, а я па руках і нагах звћзаны і выкінуты вон.

Слава, Троічны: Нераздзјльнае Істотаю і нязлѕтнае ў Асобах, Троічнае Адзінае Бажаство, Табою, Адзінацарственнае і Супрастольнае, я навучаюся богапазнанню. Спяваю Табе песню велічную, якая ў вышнім свеце тройчы спяваецца.

І цяпер, Багародзічны: І нараджаеш Ты, і застаешся Дзеваю, і захоўваеш у тым і ў другім прыродную дзявоцкасць; Народжаны з Цябе абнаўляе законы прыроды: і ўлонне дзявоцкае нараджае. Дзе жадае Бог, там пераадольваецца прыродны парадак, бо Ён робіць усё, як жадае.

Песня 5

Ірмос: Мяне, што з ночы не перастаю апяваць Цябе, Чалавекалюбец, прасвятлі, малюся, і настаў мяне на выкананне запаведзяў Тваіх, і навучы мяне, Спасе, здзяйсняць волю Тваю.

Маючы цяжкі нораў, фараону жорсткаму стаў я падобны, а Іанію і Іамврыю падобны душою і целам, і ўвяз розумам; але Ты, Уладар, памажы мне.

З граззю я, няшчасны, змяшаўся розумам сваім, але абмый мяне, Уладар, у купелі слёз маіх, малю Цябе, адзенне плоці маёй выбеліўшы як снег.

Калі стану я даследаваць справы свае, Спасіцель, то бачу, што я кожнага чалавека грахамі пераўзышоў, бо ў поўным разуменні я грашыў, а не ў неразуменні.

Злітуйся, злітуйся, Госпадзі, над стварэннем Тваім. Саграшыў я — прабач мяне, бо Ты адзін толькі чысты па прыродзе, і ніхто іншы, акрамя Цябе, не бывае без нечыстаты.

Дзеля мяне Ты, будучы Богам, прыняў мой вобраз, здзейсніў цуды, ацаліўшы пракажоных, ўмацаваўшы спаралізаванага, і спыніўшы ў жанчыны кровацячэнне, Спасіцель, праз дакрананне да краю вопраткі.

Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.

Паток Іардана перайшоўшы, знайшла ты спакой непарушны, пазбегнуўшы плоцкай асалоды; ад яе і нас пазбаў тваімі малітвамі, прападобная.

Слава, Троічны: Цябе, Троіца, мы славім, Адзінага Бога: "Святы, святы, святы Ты: Айцец, Сын і Дух”, — простая Істота, Адзінства заўсёды пакланяемае.

І цяпер, Багародзічны: З Цябе, непарушаная, бязмужняя МаціДзева,  увасобіўся паводле майго складу Бог, Які стварыў вякі, і злучыў з Сабою чалавечую прыроду.

Песня 6

Ірмос: Я ўсклікнуў усім сэрцам маім да міласэрнага Бога, і пачуў Ён мяне з пекла апраметнага, і вывеў з пагібелі жыццё маё.

Паўстань і змагайся, як Іісус з Амалікам, з плоцкімі пажаднасцямі, заўсёды перамагаючы і гавааніцянаў — падманныя помыслы.

Перайдзі праз цякучую прыроду часу, як некалі каўчэг запавету, і ўступі ў валоданне тою зямлёю абетавання, душа: Бог загадвае.

Як уратаваў Ты Пятра, які закрычаў, паспяшайся спасці і мяне, Спасіцель, ад звера мяне ўратуй, працягнуўшы руку Тваю, і выведзі з глыбіні грахоўнай.

Як ціхае прыстанішча ведаю Цябе, Уладар, Уладар Хрысце; але з бяздонных глыбіняў граху і адчаю мяне паспяшайся збавіць.

Слава, Троічны: "Я ёсць Троіца простая, нераздзельная, адрозная ў Асобах, і Адзінства Я ёсць, злучанае па прыродзе", — Айцец абвяшчае, і Сын, і Бажэственны Дух.

І цяпер, Багародзічны: 

Улонне Тваё нарадзіла нам Бога, Які прыняў наш вобраз; Яго ж як Тварца ўсяго малі, Багародзіца, каб нам па малітвах Тваіх апраўдацца.

Госпадзі, памілуй (3). Слава, і цяпер: Кандак, глас 6

Душа мая, душа мая, / паўстань, што спіш ты? / Канец набліжаецца, / і ты моцна збянтэжышся. / Уздыміся ж, / каб злітаваўся над табою Хрыстос Бог, // Які ўсюды прысутны і ўсё напаўняе.

Песня 7

Ірмос: Саграшылі мы, учынілі  беззаконне, няпраўду перад Табою, і не захавалі, і не выканалі таго, што Ты запаведаў нам. Але не пакінь нас да канца, айцоў Божа!

Манасіевы саграшэнні сабрала ты дабравольна, усталяваўшы пажаднасці, як мярзотных ідалаў, і наклікаўшы, душа, яшчэ большы гнеў на сябе; але горача пераймаючы яго пакаянне, дасягні скрушанасці сардэчнай.

На Ахава ты раўнялася ў мярзотных справах, душа мая, гора мне! Зрабілася ты скопішчам плоцкай нечыстаты і паганым ёмішчам пажаднасцей; але з глыбіні сваёй зарыдай і паведамі Богу грахі твае.

Зачынена для цябе неба, душа, і голад Божы насцігнуў цябе, як некалі было, калі не паслухаўся Ахаў слоў Іліі Фесвіцяніна; але зрабіся падобнай да Сарэпцкай удавы: наталі душу прарока.

Некалі Ілія спаліў два разы па пяцьдзясят слуг Іезавелі, тады і прарокаў язычніцкіх ён знішчыў, выкрываючы Ахђва; але пазбягай таго, каб быць падобнай і тым, і другім, душа, і ўмацоўвайся вераю.

Слава, Троічны: Бог Троіца апяваецца як Троіца Простая, Нераздзельная, Адзінасутная і Адзіная Істотаю, як Светачы і Святло, як Святыя тры і адзінае Святое; таму апявай, праслаўляй, душа,  Жыццё і Жыццѕ — усіх Бога.

І цяпер, Багародзічны: Апяваем Цябе, благаслаўляем Цябе, пакланяемся Табе, Богарадзіцелька, бо нарадзіла Ты Адзінага з Нераздзельнай Троіцы — Хрыста Бога і Сама адкрыла нам, якія жывуць на зямлі, нябеснае.

Песня 8

Ірмос: Яго воінствы нябесныя славяць, і перад Ім трымцяць Херувімы і Серафімы; кожнае дыханне і стварэнне, апявайце, благаслаўляйце і ўзносьце Яго на ўсе вякі!

Суддзя праведны, Спасіцель, памілуй і збаў мяне ад агню і пакарання, якое справядліва належыць мне на судзе атрымаць; дай апраўдацца мне, пакуль яшчэ не канец, праз дабрадзейнасць і пакаянне.

Як разбойнік усклікаю да Цябе: "Памяні мяне!"; як Пётр, плачу горка; "Прабач мяне, Спасіцель", — прашу, як мытнік; лію слёзы, як блудніца; прымі маё рыданне, як некалі ад хананеянкі.

Спасіцель, ацалі нагнаенне пакорнай маёй душы; адзіны Урач, прыкладзі мне пластыр, і ялей, і віно — справы пакаяння, скрушанасці сардэчнай са слязьмі.

Падобна хананеянцы, і я ўсклікаю да Сына Давідавага: "Памілуй мяне"; дакранаюся да краю вопраткі, як кроватачывая; плачу, як Марфа і Марыя над Лазарам.

Слава, Троічны: Беспачатны Ойча, Сыне субеспачатны, Уцяшыцелю Добры, Дух праведны; Слова Божага Бацька, Айца Беспачатнага Слова, Дух жывы і стваральны, Троіца Адзіная, памілуй мяне.

І цяпер, Багародзічны: Нібы з пурпурнага складу, Прачыстая, духоўная парфіра — плоць Эмануіла ўнутры ўлоння Твайго саткалася; таму мы Цябе, ісцінную Багародзіцу, ўшаноўваем.

Песня 9

Ірмос: Нараджэнне зачатага без семені —   неспасціжнае; Плод  Маці, не спазнаўшай мужа, — беззаганны: бо абнаўляе Божае нараджэнне законы прыроды. Таму Цябе мы, усе роды, як Боганявесту-Маці праваслаўна велічаем.

Хрыстос Слова, хваробы ацаляючы, убогім дабравесціў, скалечаных ацаляяў, з мытнікамі еў, з грэшнікамі размаўляў, Іаіравай дачцэ душу, што ўжо адышла, вярнуў дакрананнем рукі.

Мытнік атрымаў спасенне і блудніца стала цнатлівай, а фарысей, які хваліўся, атрымаў асуджэнне. Бо першы ўсклікаў: "Будзь міласцівы да мяне!" Другая прасіла: "Памілуй мяне!" А апошні пыхліва прамаўляў: "Божа, дзякую Табе!" І іншыя неразумныя словы.

Закхей быў мытнікам, але ж атрымаў спасенне, фарысей Сіман усумніўся, а блудніца атрымала поўнае прабачэнне ад Таго,  Хто мае ўладу адпускаць грахі; імкніся ж, душа, і ты быць падобнай да яе.

Не пажадала ты быць падобнай, няшчасная душа мая, да той блудніцы, што, узяўшы алебастравую пасудзіну з мірам,  слязьмі памазала і валасамі абцерла ногі Спасіцеля, Які разарваў спісак ранейшых грахоў яе.

Ты ведаеш, душа мая, як пракляты былі гарады, якім Хрыстос дабравесціў Евангелле; страшыся гэтага прыкладу, не будзь такой, як яны, бо Уладыка, параўнаўшы іх з Садомам, да пекла прысудзіў іх.

Не зрабіся горшай за хананеянку,  душа мая, з-за адчаю, бо ты чула пра веру, дзякуючы якой дачка яе ацалілася Божым словам. "Сыне Давідаў, спасі і мяне!" – усклікні з глыбіні сэрца, як яна Хрысту.

Слава, Троічны: Айца праславім, Сыну хвалу ўзнясём, Бажэственнаму Духу з вераю паклонімся – Троіцы нераздзельнай, Адзінай Істотаю, як Святлу і Светачам, і Жыццю і Жыццям, што дае жыццё і прасвятляе краі свету.

І цяпер, Багародзічны: Горад Твой захоўвай, Богарадзіцелька Прачыстая, бо пад Тваёй аховай ён з вераю царствуе, і Табою ўмацоўваецца, і Тваім спрыяннем адольвае ўсякае выпрабаванне, і скарае ворагаў, і трымае іх у паслушэнстве.

Прыпеў: Прападобны ойча Андрэе, малі Бога за нас.

Андрэе дастахвальны і ойча найблажэннейшы, пастыр Крыцкі, не пераставай маліцца за тых, хто апявае цябе, каб пазбавіцца нам ад гневу, і гора, і разбурэння, і саграшэнняў бязмерных, ушаноўваючы тваю памяць з вераю.

Ірмос: Нараджэнне зачатага без семені —   неспасціжнае; Плод  Маці, не спазнаўшай мужа, — беззаганны: бо абнаўляе Божае нараджэнне законы прыроды. Таму Цябе мы, усе роды, як Боганявесту-Маці праваслаўна велічаем.