Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння

Сла­ва Та­бе, Бо́жа. Сла­ва Та­бе, Бо́жа. Сла­ва Та­бе, Бо́жа.

Ма­літ­ва падзя­кі, 1-я

Дзя­кую Та­бе, Го́с­па­дзі Бо́жа мой, што Ты не ад­кі­нуў мя­не, грэ́ш­на­га, быць су­по́­ль­ні­кам свя­тынь Тва­іх спа­до́­біў мя­не. Дзя­кую Та­бе, што мя­не, не­дас­то́й­на­га, пры­час­ціц­ца Пра­чыс­тых Тва­іх і Ня­бес­ных Да­ро́ў спа­до́­біў Ты. Але, Ула­дару́ Ча­ла­ве­ка­люб­ны, Які за нас па­мёр і ўвас­крэ́с, і даў нам Страш­ныя гэ́­тыя і Жы­ват­во́р­чыя Тай­ны для до́б­ра­га ўздзе­яння і асвя­чэ́н­ня душ і цел на­шых, дай, каб яны бы­лі і мне для аца­лен­ня ду­шы і це­ла, для ад­гнан­ня ўся­ка­га пра­ціў­ні­ка, для пра­свят­лен­ня ва­чэ́й сэ́р­ца май­го́, для мі­ру ду­шэ́ў­ных ма­іх сіл, для ве­ры не­па­хіс­най, для лю­бо́­ві не­кры­ва­душ­най, для на­паў­нен­ня пра­муд­рас­цю, для вы­ка­нан­ня за­па­ве­дзяў Тва­іх, для па­мна­жэ́н­ня Ба­жэ́с­твен­най Тва­ёй бла­га­да­ці і Твай­го́ Цар­ства ўнас­ле­да­ван­ня, каб у асвя­чэ́н­ні Тва­ім імі за­ха­ва­ны, Тваю бла­га­даць я по́­мніў за­ўжды, і ўжо не для ся­бе жыў, а для Ця­бе, на­ша­га Ула­да­ра і Да­бра­дзея. l каб так, ад­ышо́ў­шы з гэ́­та­га жыц­ця з надзе­яй на жыц­цё веч­нае, я да­сяг­нуў веч­на­га спа­ко́ю, дзе свят­ку­ючых го́­лас не­сці­ха­ны і не­вы­мо́ў­ная аса­ло́­да су­зі­ра­ль­ні­каў не­вы­каз­на­га ха­рас­тва аб­ліч­ча Твай­го́. Бо Ты — сап­раў­дная мэ́­та жа­дан­ня і не­вы­мо́ў­ная ра­дасць для тых, хто лю­біць Ця­бе, Хрыс­це Бо́жа наш, і Ця­бе апя­вае ўсё ства­рэ́н­не на ве­кі.

Ма­літ­ва свя­то­га Ва­сі­лія Вя­лі­ка­га, 2-я

Ула­да­ру Хрыс­це Бо́жа, Ца­ру вя­ко́ў і Ства­ры­це­лю ўся­го́! Дзя­кую Та­бе за ўсё до́б­рае, што Ты даў мне, і за пры­чаш­чэ́н­не Пра­чыс­тых і Жы­ват­во́р­чых Тва­іх Тайн. l ма­лю Ця­бе, До́б­ры і Ча­ла­ве­ка­люб­ны: за­ха­вай мя­не пад по́­кры­вам Тва­ім і ў за­се­ні крыл Тва­іх; і дай мне з чыс­тым сум­лен­нем, да са­ма­га апо́ш­ня­га май­го́ ды­хан­ня да­сто́й­на пры­чаш­чац­ца Свя­тынь Тва­іх для ад­пуш­чэ́н­ня гра­хо́ў і для жыц­ця веч­на­га. Бо Ты — хлеб жыц­ця, кры­ні­ца асвя­чэ́н­ня, пад­ацель да­бра, і Та­бе мы сла­ву ўзно́­сім, з Айцо́м і Свя­тым Ду­хам, ця­пер і за­ўсё­ды, і на ве­кі вя­ко́ў. Амінь.

Ма­літ­ва Сі­мя­она Ме­та­фрас­та, 3-я

Ты, Які да­бра­во́­ль­на даў на па­жы­так мне плоць Тваю, бу­ду­чы агнём, што спа­ль­вае не­дас­то́й­ных, не спа­лі мя­не, Ства­ры­це­лю мой; а пра­йдзі ў чле­ны мае, ва ўсе сус­та­вы, ва ўнут­ра­нас­ці, у сэ́р­ца. Па­па­лі цер­ні ўсіх ма­іх саг­ра­шэ́н­няў. Ду­шу ачыс­ці, асвя­ці дум­кі. Ума­цуй у ка­ле­нях но́­гі мае. Пра­свят­лі пяць звы­чай­ных па­чуц­цяў. Уся­го́ мя­не пры­куй да стра­ху Твай­го́. За­ўжды аб­ара­няй, ахо́ў­вай і за­сце­ра­гай мя­не ад уся­ля­кай спра­вы і сло́­ва ду­шат­лен­на­га. Ачыс­ці і аб­мый, і ўпа­рад­куй мя­не, упры­го́ж, на­ву­чы і пра­свят­лі мя­не. Зра­бі мя­не па­се­ліш­чам Твай­го́ Адзі­на­га Ду­ха, а ўжо не па­се­ліш­чам гра­ху. Каб ад мя­не, як ад Твай­го́ до́­ма, па­сля пры­няц­ця Пры­час­ця ўця­каў, як ад агню, уся­кі зло́­дзей, уся­ля­кая страсць. Як ма­літ­вен­ні­каў за ся­бе я пры­во́­джу Та­бе ўсіх свя­тых, чы­на­на­чал­лі бяс­пло́т­ных, Прад­це­чу Твай­го́, пра­муд­рых апо́с­та­лаў, а яшчэ́ і Тваю Не­за­ган­ную Чыс­тую Ма­ці. lх ма­ль­бы, пры­мі, мі­ла­сэ́р­ны Хрыс­це мой і сы́­нам свят­ла зра­бі Твай­го́ слу­гу. Бо Ты, До́б­ры, — адзі­нае асвя­чэ́н­не і свят­ло́ душ на­шых, і Та­бе на­леж­ным чы­нам, як Бо́­гу і Ула­да­ру, мы ўсе сла­ву ўзно́­сім што­дзень.

Ма­літ­ва 4-я

Це­ла Тваё Свя­то́е, Го́с­па­дзі Іі­су­се Хрыс­це Бо́жа наш, ня­хай бу­дзе мне для жыц­ця веч­на­га, і Кроў Твая Па­чэ́с­ная для ад­пуш­чэ́н­ня гра­хо́ў; ня­хай бу­дзе мне Пры­чаш­чэ́н­не гэ́­тае на ра­дасць, зда­ро́ў­е і ве­ся­ло́сць; а ў час страш­на­га дру­го́­га пры­шэ́с­ця Твай­го́ спа­до́­бі мя­не, грэ́ш­на­га, стаць пра­ва­ру́ч сла­вы Тва­ёй, па ма­літ­вах Пра­чыс­тае Твае Ма­ці і ўсіх свя­тых.

Ма­літ­ва 5-я, да Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы

Пра­свя­тая Ула­ды­чы­ца Ба­га­ро́­дзі­ца, свят­ло́ азмро́­ча­най ма­ёй ду­шы, надзея, ахо́­ва, пры­ту­лак, уце­ха, ра­дасць мая! Дзя­кую Та­бе, што Ты спа­до́­бі­ла мя­не, не­дас­то́й­на­га, пры­час­ні­кам быць Пра­чыс­та­га це­ла і Па­чэ́с­нае Кры­ві Сы­на Твай­го́. Ты, Якая на­ра­дзі­ла І́сцін­нае Свят­ло́, пра­свят­лі ду­хо́ў­ныя во́­чы май­го́ сэ́р­ца; Ты, Якая Кры­ні­цу Не­смя­ро́т­нас­ці на­ра­дзі­ла, ажы­ві мя­не, умяр­цвё­на­га гра­хо́м; Ты, Мі­лас­ці­ва­га Бо́­га Мі­ла­сэ́р­ная Ма­ці, па­мі­луй мя­не і дай мне за­мі­ла­ван­не, і скру­ху ў сэ́р­цы ма­ім, і па­ко́­ру ў дум­ках ма­іх, і вяр­тан­не з па­ло́­ну мро́­яў ма­іх; і спа­до́­бі мя­не да апо́ш­ня­га ды­хан­ня не­асу­джа­на пры­маць Свя­ты­ню Пра­чыс­тых Тайн для аца­лен­ня ду­шы і це­ла. l дай мне слё­зы па­ка­яння і падзя­кі, каб я апя­ваў і сла­віў Ця­бе ва ўсе дні жыц­ця май­го́, бо Ты Бла­гас­ла­вё­ная і Пра­слаў­ле­ная на вя­кі. Амінь.

Ця­пер ад­пус­ка­еш Ты ра­ба Твай­го́, Ула­да­ру, па­во́д­ле сло́­ва Твай­го́, з мі­рам, бо ўба­чы­лі во́­чы мае спа­сен­не Тваё, яко́е Ты пры­га­та­ваў пе­рад аб­ліч­чам ўсіх на­ро́­даў — свят­ло́ для асве­ты языч­ні­каў і сла­ву на­ро́­да Твай­го́ Ізра­іля.

Святы́ Бо́­жа, Святы́ Мо́ц­ны, Святы́ Не­смя­ро́т­ны, па­мі́­луй нас. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Пра­свя­та́я Тро́­іца, па­мі́­луй нас; Го́с­па­дзі, ачы́с­ці гра­хі́ на́­шы; Ула­да­ру́, пра­ба́ч без­за­ко́н­ні на́­шы; Святы́, на­ве́­дай і аца­лі́ не́­ма­чы на́­шы дзе́­ля імя́ Твай­го́.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

О́йча наш, Які ёсць на ня­бё­сах! Ня­ха́й свя­ці́ц­ца імя́ Тваё, ня­хай пры́­йдзе Ца́р­ства Тваё, ня­ха́й бу́­дзе во́­ля Твая́ як на не́­бе, так і на зям­лі́. Хлеб наш надзён­ны дай нам сён­ня; і да­ру́й нам да­ўгі́ на́­шы, як і мы да­ру́­ем да­ўжні­ка́м на́­шым; і не ўвя­дзі́ нас у спа­ку́су, але збаў нас ад зло́­га.

Свяш­чэн­нік: Бо Тваё ёсць Ца́р­ства, і сі́­ла, і сла́­ва — Айца́, і Сы́­на, і Свя­то́­га Ду́­ха — ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Тра­пар св. lа­ану Зала­та­вус­ту, глас 8

Вус­наў тва­іх бла­га­даць, як свят­ло́ агню, за­ззяў­шы, сус­вет асвят­лі­ла; не срэб­ра­лю́б­ства скарб для све­ту на­бы­ла яна, а вы­шы­ню па­ко­ра­муд­рас­ці нам па­ка­за­ла, але тва­імі сло́­ва­мі нас на­ву­ча­ючы, о́йча Іа­ане Зла­та­вус­це, ма­лі Сло́­ва Хрыс­та Бо́­га, каб спас­лі­ся ду­шы на­шы.

Сла­ва: Кан­дак, глас 6

З Ня­бёс пры­няў ты Ба­жэ́с­твен­ную бла­га­даць, і сва­імі вус­на­мі ўсіх ву­чыш па­кла­няц­ца ў Тро́­іцы Адзі­на­му Бо́­гу, Іа­ане Зла­та­вус­це ўсеб­ла­жэ́н­ны, пра­па­до́б­ны, да­сто́й­на хва­лім ця­бе, бо ты на­стаў­нік, які ба­жэ́с­твен­нае нам ад­кры­вае.

І ця­пер:

За­ступ­ні­ца хрыс­ці­ян, Без­за­ган­ная, ха­дай­ні­ца да Твар­ца не­за­мен­ная, не па­гар­джай го́­ла­сам ма­лен­ня грэ́ш­ні­каў, але, як до́б­рая, па­спя­шы на да­па­мо́­гу нам, што з ве­раю ўсклі­ка́­ем Та­бе: па­спя­шы на ха­дай­ніц­тва і хут­ка ад­ка­жы на ма­лен­не, Ба­га­ро́­дзі­ца, за­ўсё­ды за­сту­па­ючы­ся за тых, хто ша­нуе Ця­бе.

Аль­бо: Та­бе, най­вы­шэ́й­шай Ва­яво́­дзе, у го́­нар пе­ра­мо́­гі мы, збаў­ле­ныя ад бед ра­бы Твае, Ба­га­ро́­дзі­ца, падзя­ку ўзно́­сім; Ты ж, ма­ючы моц не­пе­ра­мо́ж­ную, ад уся­кіх нас бед вы­зва­ляй, каб мы ўсклі­ка́­лі да Ця­бе: ра­дуй­ся, Ня­вес­та, Якая за­ста­ла­ся Дзе­ваю.

Ка­лі Лі­тур­гія св. Ва­сі­лія Вя­лі­ка­га: 

Тра­пар Ва­сі­лію Вя­лі­ка­му, глас 1

Твой го́­лас пра­гу­чаў па ўсёй зям­лі, дзе пры­ня­та бы­ло́ сло́­ва тваё, праз яко́е ба­жэ́с­твен­ным і́сцінам да­сто́й­на на­ву­чыў ты, сут­насць уся­го́ рас­тлу­ма­чыў ты, ча­ла­ве­чыя звы­чаі па­леп­шыў ты. Цар­скае свяш­чэ́н­ства, о́йча пра­па­до́б­ны, ма­лі Хрыс­та Бо́­га за спа­сен­не душ на­шых.

Сла­ва: Кан­дак, глас 4

З‘явіў­ся ты не­па­хіс­наю асно́­ваю Цар­квы, да­ючы ўсім лю­дзям не­вык­ра­да­ль­ны скарб, за­пя­ча­таў­шы яго́ тва­ім ву­чэ́н­нем, слаў­ны да ня­бёс Васі­ліе пра­па­до́б­ны.

І ця­пер:

За­ступ­ні­ца хрыс­ці­ян Без­за­ган­ная …

Го́с­па­дзі, па­мі­луй. (12 раз­оў)

Сла­ва Айцу, і Сы­ну, і Свя­то́­му Ду­ху, і ця­пер і за­ўсё­ды і на ве­кі вя­ко́ў. Амінь.

Па­чэ́с­ней­шую за Хе­ру­ві­маў і не­па­раў­на­ль­на слаў­ней­шую за Се­ра­фі­маў, што не­па­ру­ша­наю на­ра­дзі­ла Бо́­га Сло́­ва, Існую Ба­га­ро́­дзі­цу, Ця­бе ве­лі­ча­ем.

Іме­нем Гас­по́д­нім бла­гас­ла­ві, о́йча.

Іе­рэй: Ма­літ­ва­мі свя­тых айцо́ў на­шых, Го́с­па­дзі Іі­су­се Хрыс­це, Бо́жа наш, па­мі­луй нас.

Чы­тальнік: Амінь.