Малітвы ранішнія

Устаўшы ад сну, перад уся­кай іншай спра­вай стань бла­га­га­вей­на пе­рад Усё­ві­душ­чым Бо­гам і, ро­бя­чы на са­бе знак Кры­жа, ска­жы:

У імя́ Айца́, і Сы́­на, і Свя­то́­га Ду́­ха. Амінь.

По­тым тро­хі па­ча­кай, па­куль усе па­чуц­ці твае су­па­ко­яцца і дум­кі твае па­кі­нуць усё зям­ное, і та­ды га­ва­ры на­ступ­ныя ма­літ­вы без па­спеш­нас­ці і з ува­гай сар­дэч­най:

Ма­літ­ва мыт­ара

(Еван­гел­ле па­вод­ле Лу­кі, раз­дзел 18, верш 13)

Бо́жа, будзь міі́лас­ці­вы да мя­не грэ́ш­на­га. (Па­клон)

Ма­літ­ва па­чы­на­ль­ная

Го́с­па­дзі Іі­су́­се Хрыс­це́, Сы́­не Бо́­жы, дзе́­ля ма­лі́т­ваў Пра­чы́с­тае Твае́ Ма́­ці і ўсіх свя­ты́х, па­мі́­луй нас. Амінь.

Сла́­ва Та­бе́, Бо́­жа наш, сла́­ва Та­бе́.

Ма­літ­ва Свя­то­му Ду­ху

Цару́ Ня­бе́с­ны, Уцяшы́це­лю, Ду́ху і́сці­ны, Ты ўсю́­ды пры­су́т­ны і ўсё на­паў­ня́­еш, Ска́р­бні­ца да­бра́ і жыц­ця́ Пад­а́це­лю, пры­йдзі́ і ўся­лі́­ся ў нас, і ачы́с­ці нас ад уся́­кай не­чыс­таты́ і спа­сі́, До́б­ры, ду́­шы на́­шы.

Трыс­вя­тое

Святы́ Бо́­жа, Святы́ Мо́ц­ны, Святы́ Не­смя­ро́т­ны, па­мі́­луй нас. (Чы­та­ем трой­чы, ро­бя­чы на са­бе знак Кры­жа і па­ясны па­клон)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва да Пра­свя­той Тро­іцы

Пра­свя­та́я Тро́­іца, па­мі́­луй нас; Го́с­па­дзі, ачы́с­ці гра­хі́ на́­шы; Ула­да­ру́, пра­ба́ч без­за­ко́н­ні на́­шы; Святы́, на­ве́­дай і аца­лі́ не́­ма­чы на́­шы дзе́­ля імя́ Твай­го́.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (Трой­чы)

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва Гас­под­няя

О́йча наш, Які ёсць на ня­бё­сах! Ня­ха́й свя­ці́ц­ца імя́ Тваё, ня­хай пры́­йдзе Ца́р­ства Тваё, ня­ха́й бу́­дзе во́­ля Твая́ як на не́­бе, так і на зям­лі́. Хлеб наш надзён­ны дай нам сён­ня; і да­ру́й нам да­ўгі́ на́­шы, як і мы да­ру́­ем да­ўжні­ка́м на́­шым; і не ўвя­дзі́ нас у спа­ку́су, але збаў нас ад зло́­га.

Тра­па­ры Тро­ічныя

Уста́ў­шы ад сну, пры­па­да́­ем да Ця­бе, До́б­ры, і а́нге­льс­кую пе́с­ню спя­ва́ем Та­бе́, Ма­гу́т­ны: Святы́, Святы́, Святы́ Ты, Бо́­жа, праз Ба­га­ро́­дзі­цу па­мі́­луй нас.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́­ху.

З па­сце́­лі і сну Ты пад­ня́ў мя­не́, Го́с­па­дзі, ро́з­ум мой пра­свят­лі́ і сэ́р­ца, і ву́с­ны мае́ адкры́й, каб апя­ва́ць Ця­бе́, Свя­та́я Троо́іца: Святы́, Святы́, Святы́ Ты, Бо́жа, праз Ба­га­ро́­дзі­цу па­мі́­луй нас.

І ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Не­спа­дзя­ва́­на Суд­дзя́ пры́йдзе, і ўчы́н­кі ко́ж­на­га вы́явяц­ца, але са стра́­хам усклі́к­нем апо́ўна­чы: Святы́, Святы́, Святы́ Ты, Бо́­жа, праз Ба­га­ро́­дзі­цу па­мі́­луй нас.

Го́с­па­дзі, па­мі́­луй. (12 раз­оў)

Ма­літ­ва да Пра­свя­той Тро­іцы

Уста́ў­шы ад сну, дзя́­кую Та­бе́, Свя­те́я Тро́­іца, што па вя­лі́­кай Тва­ёй да­бры­ні́ і доў­га­цяр­пе́н­ню не за­гне́­ваў­ся Ты на мя­не́, ля­ні́­ва­га і грэ́ш­на­га, і не за­гу­бі́ў мя­не́ з без­за­ко́н­ня­мі ма­і́мі; па­ка­за́ў Сваё звы­ча́й­нае ча­ла­ве­ка­лю́б­ства і пад­ня́ў мя­не́, ка­лі я ля­жа́ў без па́мя­ці, каб я ўстаў ра́­на і сла­вас­ло́­віў ула́­ду Тваю́. l ця­пе́р пра­свят­лі́ мае́ во́­чы ду­хо́ў­ныя, адкры́й мае́ ву́с­ны, каб мне на­ву­ча́ц­ца сло́­ву Твай­му́, і раз­уме́ць за́­па­ве­дзі Твае́, і вы­ко́н­ваць во́­лю Тваю́, і пра­слаў­ляць Ця­бе́ з удзя́ч­нас­цю сар­дэ́ч­най, і апя­ва́ць усес­вя­то́е імя́ Тваё — Айца́, і Сы́­на, і Свя­то́­га Ду́­ха —  ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Прыйдзі́це, пакло́нім­ся Цару́ на́­ша­му — Бо́­гу. (Па­клон)

Прыйдзі́це, пакло́нім­ся і пры­па­дзём да Хрыс­та́, Ца­ра́ на́­ша­га, Бо́­га. (Па­клон)

Прыйдзі́це, пакло́нім­ся і пры­па­дзём да Само́га Хрыс­та́, Ца­ра́ і Бо́­га на́­ша­га. (Па­клон)

Пса­лом 50

Па­мі́­луй мя­не́, Бо́­жа, па вя­лі́­кай мі́­лас­ці Тва­ёй і па мно́с­тву шчо́д­рас­цей Тваі́іх ачы́с­ці без­за­ко́н­ні мае́. Зу­сі́м аб­мы́й мя­не́ ад без­за­ко́н­ня май­го́ і ад гра­ху́ май­го́ ачы́с­ці мя­не́. Бо без­за­ко́н­не маё я зна́ю і грэх мой пе́­рада мно́ю за­ўжды́. Пе́­рад Та­бо́й адзі́­ным я саг­ра­шы́ў і зло́е пе́­рад Та­бо́ю ўчы­ні́ў, так што Ты спра­вяд­лі́­вы ў сло́вах Тва­і́х і без­за­га́н­ны ў су­дзе́ Тваі́ім. Бо вось у без­за­ко́н­нях за­ча́­ты я i ў гра­ха́х на­ра­дзі́­ла мя­не́ ма́­цi мая́. Бо вось iсцi­ну ўзлю­бі́ў Ты, не­вя­до́­мае i та́й­нае з пра­му́д­рас­цi Тва­ёй ад­кры́ў Ты мне. Акра­пі́ш мя­не́ ісо́­пам — i бу́­ду чы́с­ты, аб­мы́­еш мя­не́ — i бу́­ду за снег бя­ле́й­шы. Да­сі́ мне па­чу́ць ра́­дасць i вя­ся­ло́сць — i ўзра́­ду­юцца ко́с­цi па­ко́­ра­ныя. Ад­вяр­ні́ аб­лі́ч­ча Тваё ад гра­хо́ў маі́iх i ўсе без­за­ко́н­нi мае́ ачы́с­цi. Сэ́р­ца чы́с­тае ства­ры́ ўва мне, Бо́­жа, i дух пра́­ўды ад­на­ві́ ўнут­ры́ мя­не́. Не ад­кі́нь мя­не́ ад аб­лі́ч­ча Твай­го́ i Ду́­ха Твай­го́ Свя­то́­га не ад­ымі́ ад мя­не́. Вяр­ні́ мне ра́дасць спа­се́н­ня Твай­го́ і Ду́­хам ула­да́р­ным ума­цу́й мя­не́. Я на­ву­чу́ без­за­ко́н­ных шля­ха́м Тва­і́м, i грэ́ш­ныя да Ця­бе́ зве́р­нуц­ца. Ура­ту́й мя­не́ ад кры­ві́, Бо́­жа, Бо́­жа спа­се́н­ня май­го́, i ўзра́­ду­ецца язы́к мой пра́­ўдзе Тва­ёй. Го́с­па­дзі, ву́с­ны мае́ ад­кры́еш, i ву́с­ны мае́ аб­вяс­ця́ць хва­лу́ Тваю́. Бо ка­лі́ б Ты за­ха­це́ў ахвя́ры, то я даў бы, але ўсес­па­ле́н­не не мі́­лае Та­бе́. Ахвя́ра Бо́­гу — дух скру́­ша­ны; сэ́р­цам скру́­ша­ным i па­ко́р­лi­вым Бог не па­гар­джа́е. Ашчас­лі́ў, Го́с­па­дзі, з ла́с­кi Твае́ Сi­ён, i ня­ха́й збу­ду́­юцца сце́ны Iе­ру­са­лі́­ма. Та­ды́ мі́­лай Та­бе́ бу́­дзе ахвя́ра пра́­ўды, пры­на­шэ́н­не i ўсес­па­ле́н­не; та­ды́ па­кла­ду́ць на ахвя́р­нiк Твой ця­ль­цо́ў.

Сім­вал ве­ры

Ве́­рую ў Адзі́­на­га Бо́­га Айца́, Усе­дзяржы́це­ля, Твар­ца́ не́­ба i зям­лі́, уся­го́ ба́ч­на­га i ня­ба́ч­на­га. I ў адзі́­на­га Го́с­па­да Ii­су́­са Хрыс­та́, Сы́­на Бо́­жа­га, Адзi­на­ро́д­на­га, ад Айца́ на­ро́­джа­на­га пе́­рад усі́­мi вя­ка́­мi; Свят­ло́ ад Свят­ла́, Бо́­га і́сцiн­на­га ад Бо­га і́сцiн­на­га, на­ро́­джа­на­га, не ство́­ра­на­га, адзi­на­су́т­на­га з Айцо́м, праз Яко́­га ўсё ста́­ла­ся. Які́ дзе́­ля нас, лю­дзе́й, i дзе́­ля на́­ша­га спа­се́н­ня сы­шо́ў з ня­бёс i ўця­ле́с­нiў­ся ад Ду́ха Свя­то́­га i Дзе́­вы Ма­ры́i, i стаў ча­ла­ве́­кам. Быў рас­пя́ты за нас пры По́­нцii Пi­ла́­це, i па­ку́­та­ваў, i быў па­ха­ва́­ны. I ўвас­крэ́с на трэ́­цi дзень зго́д­на з Пі­са́н­нем. I ўзы­шо́ў на ня­бё­сы, i ся­дзі́ць пра­вару́ч Айца́. I зноў пры́­йдзе ў сла́­ве су­дзі́ць жы­вы́х i мёр­твых, i Яго Ца́р­ству не бу́дзе кан­ца́. I ў Ду́­ха Свя­то́­га, Го́с­па­да, Жы­ват­во́р­ча­га, што ад Айца́ зы­хо́­дзiць, што з Айцо́м i Сы́нам ра́з­ам па­кла­ня́­емы i сла́­вi­мы, што га­ва­ры́ў праз пра­ро́­каў. У адзі́­ную Свя­ту́ю Са­бо́р­ную i Апо́с­та­льс­кую Цар­кву́. Вы­знаю́ ад­но́ хрыш­чэ́н­не для ад­пуш­чэ́н­ня гра­хо́ў. Ча­ка́ю ўвас­красе́ння мёр­твых i жыц­ця́ бу́­ду­ча­га ве́­ку. Амі́нь.

Ма­літ­ва 1я, св. Ма­ка­рыя Вя­лі­ка­га

Бо́­жа, ачы́сці мя­не́, грэ́ш­на­га, бо я ні­ко́­лі не зра­бі́ў до́б­ра­га пе́­рад Та­бо́ю; але́ збаў мя­не́ ад зло́га, і ня­ха́й бу́­дзе ўва мне во́­ля Твая́, каб я не­асу́­джа­на ад­кры́ў ву́с­ны мае́ не­дас­то́й­ныя і ўсхва­лі́ў імя́ Тваё свя­то́е — Айца́, і Сы́­на, і Свя­то́­га Ду́­ха — ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 2я, та­го ж свя­то­га

Уста́ў­шы ад сну, я апо́ўна­чы пе́с­ню пры­но́­шу Та­бе́, Спа­сі́­це­лю, і, пры­па­да́­ючы, усклі­ка́ю да Ця­бе́: не дай мне за­сну́ць гра­хо́ў­най сме́р­цю, а па­шка­ду́й мя­не, да­бра­во́­ль­на Рас­пя́­ты, і як ля­жу́ я ў ля­но́­це, ху́т­ка пад­німі́ мя­не́, і спа­сі́ мя­не́, як стаю́ я і ма­лю́­ся, і па­сля́ сну на­чно́­га дай за­ззя́ць нада мно́ю дню бяз­грэ́ш­на­му, Хрыс­це́ Бо́жа, і спа­сі́ мя­не́.

Ма­літ­ва 3я, та­го ж свя­то­га

Да Ця­бе́, Ула­дару́ Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны, уста́ў­шы ад сну, я звяр­та́­юся, і да спраў Тва­і́х пры­сту­па́ю па мі­ла­сэ́р­нас­ці Тва­ёй, і ма­лю́­ся Та­бе́: па­ма­жы́ мне ва ўся́­кі час, ва ўся́­кай рэ́­чы, і за­ха­ва́й мя­не́ ад уся́­кай злой рэ́­чы ў све́­це, і ад ды­я́ва­льс­ка­га ўздзе́­яння, і спа­сі́ мя­не́, і ўвя­дзі́ ў Ца́р­ства Тваё ве́ч­нае. Бо Ты мой Ствары́цель і ўся́­ка­га да­бра́ Пра­мыс­лі́­цель і Пад­а́цель, на Ця­бе́ ўсё спа­дзя­ва́н­не маё, і Та­бе́ сла́­ву ўзно́­шу ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 4я, та­го ж свя­то­га

Го́с­па­дзі, Ты вя­лі́­кай Тва­ёй да­бры­нёю і вя­лі́­кі­мі шчо́драс­ця­мі Тва­і́мі даў мне, ра­бу́ Твай­му́, мі­ну́­лы час но́чы гэ́тай без на­па́с­ці пра­йсці́ ад ўся́­ка­га зла су­пра­ці́ў­на­га; Ты Сам, Ула­да­ру́, Тво́рца ўся­го́, спа­до́­бі мя­не ў і́сцінным Тваі́м свят­ле́ і з пра­све́т­ле­ным сэ́р­цам вы­ко́н­ваць во́­лю Тваю́ ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 5я, св. Ва­сі­лія Вя­лі­ка­га

Го́с­па­дзі Усе­дзяржы́це­лю, Бо́жа сіл і ўся́­кае пло́­ці, Ты ў вы­шы́­нях жы­ве́ш і на ні­зі́­ны спаг­ля­да́­еш, сэ́р­цы і ду́м­кі на­зі­ра́­еш і я́сна ве́­да­еш та́й­ны ча­ла­ве́­чыя, Бес­па­ча́т­нае і Веч­наі́снае Свят­ло́, што не ма́е змя­не́н­ня і не дае́ це́­ню! Ты Сам, Не­ўмі­ру́­чы Цару́, пры­мі́ ма­ле́н­ні на́­шы, які́я мы ў ця­пе́­раш­ні час, спа­дзе­ючы́ся на мно́с­тва шчо́д­рас­цей Тва­іх, ня­чы́с­ты­мі ву́с­на­мі пры­но́­сім Та­бе́, і да­ру́й нам пра­ві́н­нас­ці на́­шы, учы́­не­ныя на́­мі дзе́я­ннем, сло́­вам і ду́м­каю, свя­до́­ма ці не­свя­до́­ма; і ачы́с­ці нас ад уся́­кае не­чыс­таты́ пло́­ці і ду́­ха. l дай нам з ня­дрэ́м­ным сэ́р­цам і цвя­ро́­заю ду́м­каю ўсю ноч ця­пе́­раш­ня­га жыц­ця́ пра­йсці́ ў ча­ка́н­ні пры­шэ́с­ця све́т­ла­га і сла́ў­на­га дня Адзі­на­ро́д­на­га Твай­го́ Сы́­на, Го́с­па­да і Бо́­га і Спа­сі́­це­ля на́­ша­га Іі­су́­са Хрыс­та́, ка­лі́ са сла́ваю Суд­дзя́ ўсіх пры́­йдзе ко́ж­на­му ад­да́ць па­во́д­ле ўчы́н­каў яго; каб не ў ля­жа́н­ні і ля­но́­це, а ня­дрэ́м­ны­мі і на на­га́х, у вы­ка­на́н­ні за́­па­ве­дзяў Яго мы бы­лі́ зно́й­дзе­ны, га­то́­выя ўвай­сці́ з Ім у ра́­дасць і ў Ба­жэ́с­твен­ны хо́рам сла́­вы Яго, дзе свят­ку́­ючых го́­лас не­сці­ха́ны і не­вы­мо́ў­ная аса­ло́­да су­зі­ра́­ль­ні­каў не­вы­ка́з­на­га ха­рас­тва́ аб­лі́ч­ча Твай­го́. Бо Ты — і́сціннае Свят­ло́, Яко́е пра­свят­ля́е і асвя­ча́е ўсё, і Ця­бе́ апя­ва́е ўсё ства­рэ́н­не на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 6я, та­го ж свя­то­га

Ця­бе́ бла­гас­лаў­ля́­ем, вы́­шні Бо́жа і Го́с­па­дзі мі́­лас­ці, Які за­ўсё­ды ро́­біш з на́­мі вя­лі́­кае і не­дас­ту́п­нае раз­уме́н­ню, сла́ў­нае і дзі­во́с­нае, на што і лі́­ку ня­ма́, Які даў нам сон для су­па­кае́ння не́­ма­чы на́­шай і аслаб­ле́н­ня ўто́м­ле­нас­ці зня­сі́­ле­най пло́­ці. Дзя́­ку­ем Та­бе́, што не за­гу­бі́ў нас з без­за­ко́н­ня­мі на́­шы­мі, а па­ка­за́ў Сваё звы­ча́й­нае ча­ла­ве­ка­лю́б­ства і пад­ня́ў нас, ка­лі́ мы ля­жа́­лі без па́­мя­ці, каб мы сла­вас­ло́­ві­лі ўла́­ду Тваю́. Та­му́ мо́­лім бяз­ме́р­ную Тваю́ до́б­расць: пра­свят­лі́ на́­шы ду́м­кі, во́­чы, і ро́з­ум наш ад ця́ж­ка­га сну ля­но́­ты аб­удзі́, ад­кры́й на́­шы ву́с­ны і на­по́ў­ні іх хва­ло́ю Та­бе́, каб мы маг­лі́ не­па­ру́ш­на апя­ва́ць і пра­слаў­ля́ць Ця­бе, ва ўсіх і ўсі­мі сла́­ві­ма­га Бо́­га — Бес­па­ча́т­на­га Айца́ з Адзі­на­ро́д­ным Тва­і́м Сы́­нам і Усес­вя­ты́м і До́б­рым і Жы­ват­во́р­ным Тваі́ім Ду́­хам — ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 7я, да Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы

Апя­ва́ю бла­га­да́ць тваю́, Ула­ды́­чы­ца, ма­лю́ Ця­бе́: ро́з­ум мой бла­га­да́ц­цю ад­ары́. Ха­дзі́ць пра́­ві­ль­на мя­не́ на­ву­чы́ — шля́­хам Хрыс­то́­вых за́­па­ве­дзяў. Ня­дрэ́м­насць ў спе́­ве ўма­цу́й, мар­ко́т­ны сон ад­га­ня́­ючы. Звя́за­на­га лан­цу­га́­мі грэ­ха­па­дзе́н­няў ма­лі́т­ва­мі Тва­і́мі вы́­зва­лі, Бо­га­ня­ве́с­та. Уна­чы́ мя­не́ і ўдзень ахо́ў­вай, ад ва­яўні́­чых во́­ра­гаў рату́ючы мя­не́. Ты, Яка́я Жыц­ця­да́­це­ля — Бо́­га на­ра­дзі́­ла, мя­не́, па­мер­ла­га ад страс­цей, ажы­ві. Ты, Яка́я свят­ло́ не­вя­чэ́р­няе на­ра­дзі́­ла, ду­шу́ маю́ асле́п­лую пра­свят­лі́. О, дзі­во́с­ны хо́­рам Ула­да­ра́, до́­мам Ду́­ха Ба­жэ́с­твен­на­га мя­не́ ўчы­ні́. Ты, Яка́я Ле́­ка­ра на­ра­дзі́­ла, вы́­ле­чы ду­шы́ ма­ёй шмат­га­до́­выя стра́с­ці. Мя­не́, жыц­цё­ваю бу́­раю за­хо́п­ле­на­га, на сця­жы́­ну па­кая́ння скі­ру́й. Ура­ту́й мя­не́ ад агню́ ве́ч­на­га, ад чар­вя­ка́ лю́­та­га і та́р­та­ра. Не ўчы­ні́ ра́­дас­ці для дэ́ма­наў з мя­не́, у мно́­гіх гра­ха́х ві­на­ва́­та­га. Но́­вым зра­бі́ мя­не́, змар­не́­ла­га ад не­адчу­ва́­ль­ных, Най­чыс­це́й­шая, саг­ра­шэ́н­няў. Да­лё­кім ад му́­кі уся́­кай па­ка­жы́ мя­не́ і Ула­да­ра́ ўсіх ума­лі́. Ня­бе́с­ных мне да­сяг­ну́ць ра́­дас­цей з усі́­мі свя­ты́­мі спа­до́­бі. Пра­свя­та́я Дзе́­ва, па­чу́й го́­лас ня­го́д­на­га ра­ба́ Твай­го́. Дай лі́ц­ца сля­за́м ма­і́м, Пра­чы́с­тая, ду­шы́ ма­ёй не­чыс­та­ту́ ачыш­ча́­ючы. Сто́г­ны ад сэ́р­ца пры­но́­шу Та­бе́ ня­спы́н­на: пад­тры­ма́й, Ула­ды́­чы­ца. Ма­лі́т­ве­нае слу­жэ́н­не маё пры­мі́ і Бо́­гу мі­ла­сэ́р­на­му пры­ня­сі́. Вы­шэ́й­шая за Анге­лаў, уз­ні­мі́ мя­не́, не да́ўшы са све́­там змя­ша́ц­ца мне. Свет­ла­но́с­ная За́­сень ня­бе́с­ная, ду­хо́ў­ную бла­га­да́ць на мя­не́ скі­ру́й. Ру́­кі ўзні­ма́ю і ад­кры­ва́ю за­бру́­джа­ныя не­чыс­та­то́й ву́с­ны для ўсхва­ле́н­ня, Най­чыс­це́й­шая. Ад ду­шат­ле́н­ных мя­не́ на­па́­даў па­зба́ў, ста­ра́н­на ўма­ля́­ючы Хрыс­та́, Яко́­му па­ша́­на і па­кла­не́н­не на­ле́­жаць ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 8я, да Гос­па­да на­ша­га Іі­су­са Хрыс­та

Мна­га­мі́­лас­ці­вы і Уся­мі́­лас­ці­вы Бо́жа мой, Го́с­па­дзі Іі­су́­се Хрыс­це́, дзе́­ля вя­лі́­кай лю­бо́­ві Ты сы­шо́ў і ўця­ле́с­ніў­ся, каб спас­ці́ усіх. Дык вось, Спа­сі́­це­лю, спа­сі́ мя­не́ па бла­га­да́­ці, ма­лю́ Ця­бе́; бо ка­лі за ўчы́н­кі спа­се́ш мя­не́, то гэ́­та не бла­га­да́ць і дар, а хут­чэ́й аб­авя́­зак. О, ба­га́­ты шчо́д­рас­ця­мі і не­вы­мо́ў­ны ў мі́лас­ці! Ты ска­за́ў, Хрыс­це́ мой: хто ве́руе ў Мя­не́, той жы­вы́ бу́­дзе і не ўба́­чыць сме́р­ці на­ве́­кі. Ка­лі ж ве́­ра ў Ця­бе́ спа­са́е тых, хто ў ад­ча́і, то вось я ве́­рую, спа­сі́ мя­не́, бо Ты мой Бог і Ствары́цель. l ве́­ра за­ме́ст учы́н­каў ня­ха́й за­лі́­ча­на бу́­дзе мне, Бо́жа мой, бо Ты зу­сі́м не зно́й­дзеш учы́н­каў, якія апраў­да́­юць мя­не́. Але той ве́­ры ма­ёй ня­ха́й да­стат­ко́­ва бу́дзе за­ме́ст усіх іх, яна ня­ха́й ад­ка́з­вае, яна ня­ха́й апраў­да́е мя­не́, яна ня­ха́й зро́­біць мя­не ўдзе́­ль­ні­кам ве́ч­най слаа́вы Тва­ёй. Каб не вы́­краў мя­не́ са­та­на́ і не па­хва­лі́ў­ся, Сло́­ва, што ён за­бра́ў мя­не́ з Тва­ёй ру­кі́ і зпад Тва­ёй ахо́­вы. Але ці ха­чу́, ці не ха­чу́, спа­сі́ мя­не́, Хрыс­це́ Спа­сіі́це­лю мой, па­спя­шы́ ско́­ра, бо ху́т­ка за­гі́­ну: Ты ж Бог мой ад уло́н­ня ма́­ці ма­ёй. Спа­до́­бі мя­не́, Го́с­па­дзі, ця­пе́р уз­лю­бі́ць Ця­бе́, як не́­ка­лі я лю­бі́ў той са́­мы грэх; і ўжо слу­жы́ць Та­бе́ без ля­но́­ты шчы́­ра, як я слу­жы́ў ра­не́й са­та­не́ лжы́­ва­му. Лепш бу́­ду слу­жы́ць Та­бе́, Го́с­па­ду і Бо́­гу май­му́ Іі­суу́су Хрыс­ту́, ва ўсе дні жыц­ця́ май­го́, ця­пе́р і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ва 9я, да Анге­ла Ахоў­ні­ка

Свя­ты́ А́нге­ле, па­ста́ў­ле­ны ахо́ў­ваць маю́ бе́д­ную ду­шу́ і ня­шча́с­нае жыц­цё, не па­кі́нь мя­не́, грэ́ш­на­га, і не ад­сту­пі́ ад мя­не́ за ня­ўстры́­ма­насць маю́. Не дай маг­чы́­мас­ці зло́­му дю́­ма­ну ава­ло́­даць мно́ю праз пе­ра­ва́­гу гэ́­та­га смя­ро́т­на­га це́­ла; ва­зь­мі́ мо́ц­на га­ро́т­ную і кво́­лую ру­ку́ маю́ і вы́­вя­дзі мя­не́ на шлях спа­се́н­ня. О, свя­ты́ А́нге­ле Бо́­жы, ахо́ў­нік і за­сту́п­нік бе́д­най ма­ёй ду­шы́ і це́­ла, усё мне пра­ба́ч, чым я зня­ва́жыў ця­бе́ ва ўсе дні жыц­ця́ май­го́ і, ка­лі́ я чым саг­ра­шы́ў у гэ́­тую мі­ну́­лую ноч, аб­ара­ні́ мя­не́ ў ця­пе́­раш­ні дзень; і за­ха­ва́й мя­не́ ад уся́­кае спа­ку́­сы ва­ро́­жае, каб я нія́кім гра­хо́м не ўгня­ві́ў Бо́­га; і ма­лі́­ся за мя­не́ Го́с­па­ду, каб Ён ума­ца­ва́ў мя­не́ ў стра́ху Сваі́м і зра­бі́ў мя­не́ ра­бо́м, да­сто́й­ным Сва­ёй до́б­рас­ці. Амі́нь.

Ма­літ­ва 10я, да Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы

Пра­свя­та́я Ула­ды́­чы­ца мая́, Ба­га­ро́­дзі­ца, свя­ты́­мі Тва­і́мі і ўсё­ма­гу́т­ны­мі ма­лі́т­ва­мі ад­га­ні́ ад мя­не́, па­ко́р­лі­ва­га і ня­шча́с­на­га ра­ба́ Твай­го́, мар­ко́­ту, ня­па́­мят­лі­васць, не­ра­зу́м­насць, ня­дба́й­насць і ўсе ня­чы́с­тыя, злы́я і каш­чу́н­скія ду́м­кі з бе́д­на­га май­го́ сэ́р­ца і з азмро́­ча­на­га ро́з­уму май­го́; і па­га­сі́ по́лымя страс­це́й ма­іх, бо я ўбо́­гі і ня­шча́с­ны. l па­зба́ў мя­не́ ад шмат­лі́­кіх згу́б­ных успа­мі́­наў і на­ме́­раў, і ад усіх учы́н­каў злых вы́­зва­лі мя­не́. Бо Ця­бе бла­гас­лаў­ля́­юць усе ро́­ды, і сла́віц­ца най­па­чэ́с­ней­шае імя́ Тваё на ве́­кі вя­ко́ў. Амі́нь.

Ма­літ­ве­ны зва­рот да свя­то­га, імя яко­га но­сіш

Ма­лі́ Бо́­га за мя­не́, свя­ты́ ўго́д­нік Бо́­жы (імя), бо я шчы́­ра да ця­бе звяр­та́­юся, ско́­ра­га па­мо́ч­ні­ка і ма­лі́т­вен­ні­ка за ду­шу́ маю́.

Пес­ня да Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы

Ба­га­ро́­дзі­ца Дзе́­ва, ра́дуй­ся, Бла­га­да́т­ная Ма­ры́я, Гас­по́дзь з Та­бо́ю; бла­гас­ла­вё­ная Ты ся­ро́д жан­чы́н і бла­гас­ла­вё­ны плод уло́н­ня Твай­го́, бо Ты на­ра­дзі́­ла Спа­сі́­це­ля душ на́шых.

Тра­пар Кры­жу і ма­літ­ва за Ба­ць­каў­шчы­ну

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, лю­дзей Тва­іх і бла­гас­ла­ві спад­чы­ну Тваю, пе­ра­мо́­гу пра­вас­лаў­ным хрыс­ці­янам над пра­ціў­ні­ка­мі да­ючы і Тва­ім Кры­жам ахо́ў­ва­ючы на­ро́д Твой.

Ма­літ­ва за жы­вых

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй айца́ май­го́ ду­хо́ў­на­га (імя), ба­ць­ко́ў ма­іх (імё­ны), сва­яко́ў (імё­ны), на­ча́­ль­ні­каў, на­ста́ў­ні­каў, да­бра­дзе́­яў (імё­ны іхнія) і ўсіх пра­вас­ла́ў­ных хрыс­ці­я́н.

Ма­літ­ва за спа­чы­лых

Упа­ко́й, Го́с­па­дзі, ду́­шы спа­чы́­лых ра­бо́ў Тва­і́х: ба­ць­ко́ў ма­і́х, сва­яко́ў, да­бра­дзе́­яў (імё­ны іх), і ўсіх пра­вас­ла́ў­ных хрыс­ці­я́н і пра­ба́ч ім усе саг­ра­шэ́н­ні, во́­ль­ныя і між­во́­ль­ныя, і пад­а́й ім Ца́р­ства Ня­бе́с­нае.

Ка­лі мо­жаш, чы­тай за­мест ка­рот­кіх ма­літ­ваў за жы­вых і спа­чы­лых на­ступ­ны па­мян­нік:

За жы­вых

Па­мя­ні́, Го́с­па­дзі Іі­су́­се Хрыс­це́, Бо́жа наш, міі́лас­ці і шчо́д­рас­ці Твае́ ад­ве́ч­ныя, з‑за які́х Ты і стаў ча­ла­ве́кам, і рас­пя́ц­це і смерць дзе́­ля спа­се́н­ня тых, хто пра́ві­ль­на ве́руе ў Ця­бе́, пе­ра­цяр­пе́ць па­жа­да́ў; і, увас­крэ́с­нуў­шы з мёр­твых, Ты ўзнёс­ся на ня­бё­сы і ся­дзі́ш пра­ва­ру́ч ад Бо́­га Айца́, і пры­хі́ль­на пры­ма́­еш па­ко́р­лі­выя ма­лі́т­вы тых, хто ўсім сэ́р­цам клі́­ча Ця­бе́; пры­хі­лі́ ву́­ха Тваё і па­чу́й па­ко́р­лі­вую ма­лі́т­ву маю́, не­дас­то́й­на­га ра­ба́ Твай­го́, які пры­но́­сіць яе́ Та­бе́, як пах во́­да­ру ду­хо́ў­на­га, за ўсіх лю­дзе́й Тваі́іх. l най­пе́рш па­мя­ні́ Цар­кву́ Тваю́ Свя­ту́ю, Са­бо́р­ную і Апо́с­та­льс­кую, якую зда­бы́ў Ты па­чэ́с­наю Сва­ёю Кры­вёю; і сцве́р­дзі яе́, і ўма­цу́й, і пашы́р, па­мно́ж, за­міры́, і за­ха­ва́й на­ве́к не­пе­ра­мо́ж­наю ва­ро́­та­мі пя­ке́­ль­ны­мі; ня­зго́­ду па­мі́ж Цэ́р­ква­мі ўці­ха­мі́р, га­не́н­ні ад язы́ч­ні­каў за­га­сі́, і ўзнік­не́н­ню е́ра­сяў ху́т­ка пе­ра­шко́дзь і вы́­ка­ра­ні іх, і ў ніш­то́ сі́­лаю Свя­то́­га Твай­го́ Ду́­ха пе­ра­тва­ры́. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй Бо́­гам сце­ра­жо́­ную кра­і́ну на́­шу, ула́­ды і во́­інства яе́, каб нам ве́с­ці ці́­хае і спа­ко́й­нае жыц­цё з усёй на­бо́ж­нас­цю і го́д­нас­цю. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй Вя­лі́­ка­га Спа­да­ра́ і Айца́ на́­ша­га Свя­це́й­ша­га Па­тры­я́рха Кіры́ла і Экза́р­ха яго́ Спа­да­ра́ на́­ша­га Вы­со­кап­ра­асвяш­чэ́н­ней­ша­га міт­ра­па­лі́­та Фі­ла­рэ́­та, пра­асвяш­чэ́н­ных міт­ра­па­лі́­таў, архі­епі́с­ка­паў і епі́с­ка­паў пра­вас­ла́ў­ных, а так­са́­ма іе­рэ́­яў і ды­я́ка­наў і ўвесь прычт цар­ко́ў­ны, які Ты па­ста́віў па́­свіць ду­хо́ў­нае Тваё ста́­да, і ма­лі́т­ва­мі іх па­мі́луй і спа­сі́ мя­не́, грэ́ш­на­га. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй айца́ май­го́ ду­хо́ў­на­га (імя яго), і свя­ты́­мі яго́ ма­лі́т­ва­мі пра­ба́ч мае́ саг­ра­шэ́н­ні. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй ба­ць­ко́ў ма­і́х (імё­ны іх), бра­то́ў і сяс­цёр, і сва­яко́ў ма­і́х па пло́­ці, і ўсіх блі́ж­ніх ро́­ду май­го́, і сяб­ро́ў, і дай ім Твае́ зям­ны́я і ня­бе́с­ныя да­бро́­ты. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй ста­ры́х і ма­ла­ды́х, убо́­гіх і сі­ро́т, і ўдоў, хво́­рых і за­сму́­ча­ных, тых, што ў бя­дзе́ і ў ня­шча́с­ці, пад уці́с­кам і ў ня­во́­лі, а так­са́­ма ў цям­ні́­цах і ссы́л­ках, асаб­лі́­ва ж ра­бо́ў Тва­і́х, які́я за Ця­бе́ і ве́­ру пра­вас­ла́ў­ную пра­сле́­ду­юцца бяз­бо́ж­ны­мі язы́ч­ні­ка­мі і ера­ты­ка́­мі, — па­мя­ні́ іх, на­ве́­дай, ума­цу́й, уце́ш і ско́­ра сі­лаю Тва­ёю па­лёг­ку, вы­зва­ле́н­не і вы­ра­та­ва́н­не ім пада́й. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй па­сла́­ных на слу́ж­бу, пад­аро́ж­ных айцо́ў і бра­то́ў на­шых, і ўсіх пра­вас­ла́ў­ных хрыс­ці­я́н. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй тых, ка­го́ я па не­ра­зу́м­нас­ці сва­ёй спа­ку­сі́ў і са шляя́ху спа­сі́­це­ль­на­га звёў, да ўчы́н­каў злых і га­не́б­ных пры­вёў; Ба­жэ́с­твен­ным Тва­і́м Про́­мыс­лам на шлях спа­се́н­ня зноў іх вяр­ні́. (Па­клон)

Спа­сі́, Го́с­па­дзі, і па­мі́­луй тых, што не­на­ві́­дзяць і кры́ў­дзяць мя­не́, і на­па­да́­юць на мя­не́, і не дай ім згі́­нуць з‑за мя­не́, грэ́ш­на­га. (Па­клон)

Тых, што ад пра­вас­ла́ў­най ве́­ры ад­сту­пі́­лі і па­гі́­бе­ль­ны­мі е́ра­ся­мі асле́п­ле­ныя, прасвят­лі́ свят­ло́м па­зна́н­ня Ця­бе́ і да Свя­то́й Тва­ёй Апо́с­та­льс­кай Са­бо́р­най Цар­квы́ да­лу­чы́. (Па­клон)

За спа­чы­лых

Па­мя­ні́, Го́с­па­дзі, тых, што з жыц­ця́ гэ́­та­га ад­ышлі́, свя­це́й­шых па­тры­я́рхаў, пра­асвяш­чэ́н­ных міт­ра­па­лі́­таў, архі­епі́с­ка­паў і епі́с­ка­паў пра­вас­ла́ў­ных, а так­са́­ма тых, што па­слу­жы́­лі Та­бе́ ў іе­рэ́й­скім са́­не і ў цар­ко́ў­ным пры́чце, і ў ма­на́­шас­кім чы́­не, і ў ве́ч­ных Тва­і́х ся­лі́­бах са свя­ты́­мі іх упа­ко́й. (Па­клон)

Па­мя­ні́, Го́с­па­дзі, ду́­шы спа­чы́­лых ра­бо́ў Тва­і́х: ба­ць­ко́ў ма­і́х (імё­ны іх) і ўсі́х сва­яко́ў па пло́­ці; і пра­ба́ч ім усе́ саг­ра­шэ́н­ні, во́­ль­ныя і між­во́­ль­ныя, пад­а́й ім Ца́р­ства і да­лу­чэ́н­не да ве́ч­ных Тва­і́х да­бро́т, і Твай­го́ бяс­ко́н­ца­га бла­жэ́н­на­га жыц­ця́ аса­ло́­ду. (Па­клон)

Па­мя­ні́, Го́с­па­дзі, і ўсіх спа­чы́­лых з надзе́яй на ўвас­кра­се́н­не і жыц­цё ве́ч­нае айцо́ў і бра­то́ў на́­шых, і сяс­цёр, і тых, што тут ля­жа́ць і ўсю́­ды, пра­вас­ла́ў­ных хрыс­ція́н, і са свя­ты́­мі Тваі́імі, дзе ззя́е свят­ло́ аб­лі́ч­ча Твай­го́, уся­лі́ іх, і нас па­мі́­луй, як До́б­ры і Ча­ла­ве­ка­лю́б­ны. Амі́нь. (Па­клон)

Пада́й, Го́с­па­дзі, ад­пуш­чэ́н­не гра­хо́ў усі́м, які́я ра­не́й ад­ышлі́ з ве́­рай і надзе́­яй на ўвас­кра­се́н­не, айца́м, бра­та́м і сёс­трам на́­шым, і ства­ры́ ім ве́ч­ную па́­мяць. (Трой­чы)

Ма­літ­ва апош­ніх Опцін­скіх стар­цаў

Го́с­па­дзі, дай мне з ду­шэ́ў­ным спа­ко́­ем сус­трэ́ць усё, што пры­ня­се́ мне сён­няш­ні дзень. Дай мне ца́л­кам ад­да́ц­ца во́­лі Тва­ёй свя­то́й. У ко́ж­ную па­ру́ гэ́­та­га дня ва ўсім на­кі­ру́й і пад­тры­ма́й мя­не́. Якія б я не атры­ма́ў зве́с­ткі на пра­ця́­гу дня, на­ву­чы́ мя­не́ пры­ня́ць іх са спа­ко́й­най ду­шо́ю і цвёр­дай упэ́ў­не­нас­цю, што на ўсё свя­та́я во́­ля Твая́.

Ва ўсіх сло́­вах і спра́­вах ма­іх кі­ру́й ма­імі ду́м­ка­мі і па­чу́ц­ця­мі. Ва ўсіх не­прад­ба́ча­ных вы́­пад­ках не дай мне за­бы́ць, што ўсё па­сла́на Та­бо́ю.

На­ву­чы́ мя­не́ шчы́­ра і разу́мна аб­ыхо́­дзіц­ца з ко́ж­ным чле́­нам сям’і ма­ёй, ні­ко́­га не бян­тэ́­жа­чы і не за­сму­ча́­ючы.

Го́с­па­дзі, дай мне сі­лу пе­ра­не́с­ці сто́­му сён­няш­ня­га дня і ўсе падзе́і на пра­ця́­гу дня. Кі­ру́й ма­ёю во́­ляю і на­ву­чы́ мя­не ма­лі́ц­ца, ве́­рыць, спа­дзя­ва́ц­ца, цяр­пе́ць, пра­ба­ча́ць і лю­бі́ць. Амі́нь.

Ма­літ­ва іе­рас­хі­ма­на­ха Па­рфе­нія Кі­еўска­га

Го́с­па­дзі Іі­су́­се Хрыс­це́, Сы́­не Бо́­жы, не да­пус­ці́, каб мі­тус­лі́­васць, са­ма­лю́б­ства, па­чуц­цё­васць, ня­дба́й­насць, гнеў пан­аваа́лі нада мно́ю і вы­кра­да́­лі мя­не́ ў лю­бо́­ві Тва­ёй… О, Го́с­па­дзі, Ства­ры́­це­лю мой, усё спа­дзя­ва́н­не маё! Не па­кінь мя­не без удзе́­лу ў бла­жэ́н­най ве́ч­нас­ці; зра­бі так, каб і я па­сле́да­ваў свя­то́­му пры́кла­ду Твай­му, быў па­ко́р­ны ўла́­дам, нада мно́ю па­ста́ў­ле­ным; дай мне тую чыс­ці­ню́ ду́­ху, тую пра­ста­ту́ сэ́р­ца, якія ро́­бяць нас да­сто́й­ны­мі лю­бо́­ві Тва­ёй.

Да Ця­бе, о Бо́жа мой, уз­но́­шу ду­шу́ і сэ́р­ца маё: не дай за­гі́­нуць ства­рэ́н­ню Твай­му, а па­зба́ў мя­не ад адзі́­на­га і най­вя­лі́к­ша­га зла — граху́. Зра­бі, Го́с­па­дзі, так, каб я пе­ра­но́­сіў з та­ко́й са́­май цяр­плі́­вас­цю хва­ля­ва́н­ні і скру́­хі ду­шэ́ў­ныя, з яко́ю ра́­дас­цю пры­ма́ю ўце́­хі сар­дэ́ч­ныя. Ка­лі Ты хо́­чаш, Го́с­па­дзі, — мо́­жаш ачы́с­ціць і асвя­ці́ць мя­не́. Вось, ад­даю́ ся­бе Тва­ёй до́б­рас­ці з про́­сь­баю вы́­ніш­чыць ува мне ўсё су­пра­ці́ў­нае Та­бе́ і да­лу­чы́ць да лі́­ку выбра́нні­каў Тва­іх.

Го́с­па­дзі, ад­ымі́ ад мя­не́ бяз­дзе́й­насць ду́­ху, якая мар­ну́е час; мі­тус­лі́­васць ду́­мак, якая пе­ра­шка­джа́е Тва­ёй пры­су́т­нас­ці і рас­се́й­вае маю́ ўва́­гу ў час ма­лі́т­вы; і ка­лі на ма­лі́т­ве я ўхі­ля́­юся ад Ця­бе́ сва­імі ду́м­ка­мі, то па­ма­жы́ мне, каб гэ́тая рас­се́­янасць не бы­ла́ на­ўмы́с­най, і, ухі­ля́­ючы ро́з­ум, каб не ад­вяр­ну́ў я сэ́р­ца сваё ад Ця­бе.

Вы­знаю́ пе́­рад Та­бо́ю, Го́с­па­дам Бо́­гам ма­ім, усе гра­хі́ май­го́ без­за­ко́н­ня, ця­пе́р і ра­не́й учы́­не­ныя пе́­рад Та­бо́ю: ад­пус­ці́ мне іх дзе́­ля імя́ Твай­го́ свя­то́­га, і спа­сі́ ду­шу́ маю́, яку́ю Ты ад­ку­пі́ў каш­то́ў­наю Кры­вёю Тва­ёю. Ад­даю́ ся­бе́ мі­ла­сэ́р­нас­ці Тва­ёй, ад­да­ю́ся во́­лі Тва­ёй, ра­бі́ са мно́ю па­во́д­ле до́б­рас­ці Тва­ёй, а не па­во́д­ле злас­лі́­вас­ці і без­за­ко́н­ня май­го́. На­ву­чы́ мя­не́, Го́с­па­дзі, раз­мяр­ко́ў­ваць свае́ спраа́вы так, каб яны са­дзе́й­ні­ча­лі пра­слаў­ле́н­ню Твай­го́ свя­то́­га імя́.

Змі́­луй­ся, Го́с­па­дзі, над усі­мі хрыс­ція́на­мі; па­чу́й жа­да́н­не ўсіх, хто клі́­ча Ця­бе, па­зба́ў ад уся́ка­га зла, спа­сі́ ра­бо́ў Тва­іх (імё­ны), па­шлі́ ім ра́­дасць, уце́­ху ў жур­бе́ і мі́­ласць Тваю свя­ту́ю. Го́с­па­дзі! Ма­лю́ Ця­бе асаб­лі́­ва за тых, хто мя­не́ чымне­будзь па­кры́ў­дзіў і за­сму­ці́ў або́ якоене́­будзь зло ўчы­ні́ў мне: не ка­ра́й іх за мя­не́, грэ́ш­на­га, а вы­лі́ на іх до́б­расць Тваю…

Го́с­па­дзі, ма­лю́ Ця­бе за ўсіх, ка­го́ я, грэ́ш­ны, за­сму­ці́ў, па­кры́ў­дзіў або́ спа­ку­сі́ў сло́­вам, учы́н­кам, ду́м­каю, на­ўмы́с­на ці не­зна­ро́к. Го́с­па­дзі Бо́жа! Да­ру́й нам на́­шы ўзае́емныя кры́ў­ды; вы́га­ні, Го́с­па­дзі, з сэ́р­цаў на́­шых уся­ля́­кае аб­урэ́н­не, пад­азрэ́н­не, гнеў, зла­па́­мят­насць, сва́р­кі і ўсё то́е, што мо́­жа пе­ра­шка­джа́ць лю­бо́­ві і змян­ша́ць бра­та­лю́б­ства.

Па­мі́­луй, Го́с­па­дзі, тых, якія да­ру­чы́­лі мне, грэ́ш­на­му, не­дас­то́й­на­му, ма­ліі́ц­ца за іх! Па­мі́­луй, Го́с­па­дзі, ко́ж­на­га, хто про́­сіць Тва­ёй да­па­мо́­гі. Го́с­па­дзі! Зра­бі́ гэ́­ты дзень днём мі­ла­сэ́р­нас­ці Тва­ёй, пад­а́й ко́ж­на­му па­во́д­ле про́­сь­бы яго́; будзь па́сты­рам тых, што за­блу­дзі́лі, пра­ва­ды­ро́м і свят­ло́м для не­дас­ве́д­ча­ных, на­ста́ў­ні­кам для не­ра­зу́м­ных, ба́­ць­кам для асі­ра­це́­лых, па­мо́ч­ні­кам для пры­гне́­ча­ных, ле́­ка­рам для хво́­рых, су­ця­ша́ль­ні­кам для тых, што пры смер­ці, і пры­вя­дзі́ нас усіх да жа­да́­на­га кан­ца́ — да Ця­бе, пры­ста́­ніш­ча на́­ша­га і бла­жэ́н­на­га ўпа­ка­е́ння. Амі́нь.

За­кан­чэн­не ма­літ­ваў

Да­сто́й­на ёсць сап­раў­ды́ ўбла­жа́ць Ця­бе, Ба­га­ро́­дзі­цу, за­ўжды́ бла­жэ́н­ную і най­чыс­це́й­шую і Ма́­ці Бо́­га на́­ша­га. Па­чэ́с­ней­шую за Хе­ру­ві́­маў і не­па­раў­на́­ль­на слаў­не́й­шую за Се­ра­фі́­маў, што не­па­ру́­ша­наю на­ра­дзі́­ла Бо́­га Сло́­ва, І́сную Ба­га­ро́­дзі­цу, Ця­бе ве­лі­ча́ем.

Ад Па­схі да Уз­ня­сен­ня за­мест «Да­стой­на ёсць» пя­ецца:

Ангел усклі­ка́ў Бла­га­да́т­най: Чы́с­тая Дзе́ва, ра́дуй­ся! l зноў ка­жу́: ра́­дуй­ся, Твой Сын увас­крэ́с на трэ́­ці дзень з гро́­бу, і мёр­твых уз­няў Ён, лю́­дзі, ве­ся­лі́­це­ся.

Свя­ці­ся, свя­ці­ся, но́­вы Іе­ру­са­лі­ме, сла́­ва бо Гас­по́д­няя на та­бе́ за­ззя́­ла. Лі­ку́й сён­ня і ве­ся­лі́­ся, Сі­ёне. Ты ж, Чы́с­тая, ра́дуй­ся, Ба­га­ро́­дзі­ца, аб Увас­кра­се́н­ні На­ро́­джа­на­га Та­бо́й.

Сла́­ва Айцу́, і Сы́­ну, і Свя­то́­му Ду́ху, і ця­пе́р, і за­ўсё­ды, і на ве́­кі вя­ко́ў. Амінь.

Го́с­па­дзі, па­мі­луй. (Трой­чы)

Го́с­па­дзі, Іі­су́­се Хрыс­це́, Сы́­не Бо́­жы, дзе́ля ма­літ­ваў Пра­чы́с­тай Тва­ёй Ма́­ці, пра­па­до́б­ных і ба­га­но́с­ных айцо́ў на́шых і ўсіх свя­ты́х, па­мі́­луй нас. Амі́нь.