Акафіст Божай Маці ў гонар Яе цудатворнай іконы "Выхаванне"

Акафіст Божай Маці ў гонар Яе цудатворнай іконы "Выхаванне"

Табе, найвышэйшай Ваяводзе перамогі і добрай Выхава́льніцы роду хрысціянскага, мы, зба́ўленыя ад бед рабы Твае, падзяку ўзносім, Ты ж, маючы моц неперамо́жную, ад усякіх бед дзяцей маіх вызваля́й, каб я са сляза́мі ўскліка́ла да Цябе:

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Iкас 1

Ангела з Нябёсаў паслаць дзецям маім пахада́йнічай, Прасвятая, перад Сынам Тваім і Богам, як і Табе быў пасла́ны ахоўнік наймацне́йшы Гаўрыіл Архангел, і спадобі мяне ўскліка́ць да Цябе так:

Вы́хавай дзяцей маіх, каб быць ім зямнымі ангеламі;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб стаць ім нябеснымі людзьмі;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб быць ім Тваімі рабамі;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб назвацца ім сябра́мі Сына Твайго.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб любілі Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсім разуме́ннем;

Вы́хавай дзяцей маіх дасканалымі, як дасканалы Айцец наш Нябесны.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны заўсёды ўскліка́лі да Цябе: “Радуйся, Благадатная, Гасподзь з Табою”;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны заўсёды ўскліка́лі: “Божа, міласцівы будзь да мяне грэшнага”.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 2

Бачачы маё матчына маленне за дзяцей маіх, да Цябе бо адзінай звяртаюся, вазьмі іх пад Сваё пачэснае і міласэрнае покрыва, каб яны ўсклікалі Богу: Алілуія.

Iкас 2

Розум дзецям маім пашлі як найлепей Табе паслужы́ць, і напоўні сэ́рцы іх нябеснай прамудрасцю. Падай адзіную яе ўзлюбíць, а зямным найбольш пагарджа́ць, і ву́снам маім дазволь ускліка́ць да Цябе так:

Вы́хавай дзяцей маіх, жы́вячы іх малаком патаемнай прамудрасці Божай;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб шукалі яе ва ўсім жыцці сваім.

Вы́хавай дзяцей маіх мудрымі, як змеі, і про́стымі, як галубы́;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ме́лі розум на добрае і не ме́лі на грэх.

Вы́хавай дзяцей маіх прамудрымі супраць по́дступаў дыя́вальскіх;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб уладко́ўвалі мудра жыццё сваё па пры́кладу святы́х.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб прыпадо́біліся му́жу мудраму, які заснава́ў дом свой на камені;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб, як дзевы мудрыя, не загасілі яны свяцільнікаў сваіх.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 3

Сіла Усявышняга няхай ахіне́ дзяцей маіх дзе́ля Твайго дба́йнага засту́пніцтва перад Сынам Тваім, таму, зве́даўшы Тваю Ма́тчыну міласэрнасць да ўсіх, хто з вераю да Бога звяртаецца, няхай ускліка́юць яны Яму: Алілуія.

Iкас 3

Ма́ючы ад Бога дзяцей маіх, не хачу ўбачыць іх у пакутах вечных, але ў Кнізе Жыцця запíсанымі і жыцця вечнага спадкае́мцамі. Таму, Прачыстая, прыхілí вуха Тваё да малення рабы Тваёй, што ўскліка́е да Цябе:

Вы́хавай дзяцей маіх, каб пазбегнуць ім вечных пакут;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб успадкава́ць ім жыццё вечнае.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ісці ім шля́хам жыцця свайго ў пакаянні;

Вы́хавай дзяцей маіх у надзеі на міласэрнасць Божую.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны стара́нна здабыва́лі благадаць Духа Святога;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб, папрацавалі яны для здабыцця́ Царства Нябеснага.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб быць ім запíсанымі ў Кнізе Жыцця;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб на Страшным Судзе Сына Твайго праваруч былí яны пастаўлены.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных дабро́т зрабі іх.

Кандак 4

Бу́ру памышле́нняў сумнíўных ма́ючы ўнутры́ сябе і жада́ючы дзецям маім жыццё вечнае ўспадкава́ць, са сляза́мі малю́ Цябе, Маці Божая, і ў спадзява́нні і замілава́нні сэ́рца спяваю Сыну Твайму: Алілуія.

Iкас 4

Чу́ючы голас Твой, які прамаўля́е да Сына Твайго: “Тых, каго даў Мне ва ўдзел, на векі захо́ўвай”, — прасціра́ю рукі мае і сэрца да Тваёй міласэрнасці і прашу, каб зрабіла Ты дзяцей маіх рабамі Тваімі і каб пачула прашэнні мае́ гэтыя:

Вы́хавай дзяцей маіх, прыня́ўшы іх ва ўдзел Твой абра́ны;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб шукалі дапамогі ў Цябе адзінай.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб пазбяга́лі грахоў, што вяду́ць у згубу;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб знайсці ім шлях пакая́ння.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб уваходзілі цеснай брамай запаведзяў Сына Твайго ў Іерусалім вы́шні;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб адчынíліся ім дзверы райскія.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб пасяліцца ім з усімі святымі;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб атрымаць ім жыццё вечнае.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 5

Святло невячэ́рняе, гэта зна́чыць, Сын Твой, Прасвятая Дзева, няхай заззяе ў сэрцах дзяцей маіх, каб адчуць ім слодыч нябесную яшчэ на зямлі і ўсклікнуць Богу: Алілуія.

Iкас 5

Бачачы стара́ннае маленне маё, што ў славу Тваю я ўзношу, як фіміям духмяны, не адвярні аблічча Твайго ад дзяцей маіх, нават, калі яны адвернуцца ад Цябе, але нягледзячы на ўсё пачуй словы вуснаў маіх, што ўсклікаюць да Цябе:

Вы́хавай дзяцей маіх ўбогімі духам, бо такім нале́жыць Царства Нябеснае;

Вы́хавай дзяцей маіх такімі, што плачуць, бо суце́шанымі будуць;

Вы́хавай дзяцей маіх лагоднымі, бо такія ўспадку́юць зямлю́;

Вы́хавай дзяцей маіх такімі, што жада́юць і пра́гнуць праўды, бо такія насы́цяцца;

Вы́хавай дзяцей маіх мíласцівымі, бо такія памíлаваны будуць;

Вы́хавай дзяцей маіх чыстымі сэрцам, бо такія Бога ўбачаць;

Вы́хавай дзяцей маіх міратворцамі, бо такія сына́мі Божымі назавуцца;

Вы́хавай дзяцей маіх такімі, што рупліва працуюць дзеля праўды, каб успадкава́ць ім Царства Нябеснае.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 6

Прапаведуе ўвесь свет хрысціянскі заўсёднае засту́пніцтва Тваё за сірот, удоў і маці, што за дзяцей сваіх моляцца і ўсклікаюць Богу: Алілуія.

Iкас 6

Святло нябеснае, што заззяла про́мнямі благада́ці Божай у ду́шах дзяцей маіх, няхай азо́рыць ім шлях, які вядзе ў жыццё вечнае, і няхай яны кіруюцца па ім, ахіну́тыя Тваім усемагутным покрывам, у Царкву Сына Твайго, з ёю ж усклікаю да Цябе так:

Вы́хавай дзяцей маіх, асвятля́ючы іх святлом Сына Твайго;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб у святле Яго ўбачылі Святло і накіравалі ступнí свае да Яго.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб быць ім святлом для свету і каб свяціла святло іх перад людзьмі;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб усе, хто бачыць іх добрыя справы, праслаўля́лі Айца Нябеснага.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб любілі Цябе і Сына Твайго не толькі розумам, але і сэрцам;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны заўсёды звярта́лі вочы свае да Тварца ўсіх.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб хадзіць ім беззага́нна ў законе Гасподнім;

Выхавай дзяцей маіх, каб быць ім вернымі дзе́цьмі Маці Царквы.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 7

Жада́ючы дзецям маім вечнага спасення, са сляза́мі стаю перад святою Тваёю іконаю, Уладычыца. Не пагарджа́й маленнем маім і мною, што да Сына Твайго ўсклікае: Алілуія.

Iкас 7

Дзіўнымі і непрадказа́льнымі шляха́мі Сына Твайго прыгарнí дзяцей маіх мíласціваю рукою пад Сваё благадатнае по́крыва, я ж старанна ўсклікаю да Цябе:

Вы́хавай дзяцей маіх, каб шукалі яны перш за ўсё Царства Божага і праўды Яго;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб знайсці ім пярліну шматкаштоўную і адпрэ́чыць іншыя.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб у моры жыццёвым не засталíся без кіравання;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб быць ім у малы́м ліку абра́ных Тваіх.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб на ўсяля́кім месцы яны выконвалі волю Айца Нябеснага;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны ішлі па сляда́х Сына Божага.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны не прамаўля́лі, ані памышля́лі га́ньбы на Духа Святога;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны шанавалі Цябе, Якая нарадзіла Спасіцеля душ нашых.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 8

Вандруючы па даліне гэтай зямной і шматмяце́жнай, дзеці мае́ дзе знойдуць радасць і суцяшэнне, калі не ў Табе, Прачыстая? Паспрыя́й жа ім у падарожжы і накіруй на шлях ісцінны, каб ускліка́ць ім Богу: Алілуія.

Iкас 8

Для ўсіх Ты Маці, што мíлуе, Уладычыца, і хачу, каб была́ Ты такою і для дзяцей маіх. Вось, даруча́ю іх Табе і, зга́дваючы міласці Твае шматлікія, у пакоры малю Цябе:

Вы́хавай дзяцей маіх у замілава́нні дзіцячым, бо такім належыць Царства Божае;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб быць ім меншымі за ўсіх, але вялікімі перад Богам.

Вы́хавай дзяцей маіх міласэрнымі, як міласэрны Айцец наш Нябесны;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб яны па́мяталі, што Ён і грэшных мíлуе.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб любілі яны ворагаў сваіх і маліліся за іх;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб цура́цца ім ворагаў Божых.

Вы́хавай дзяцей маіх вернымі сына́мі Айчыны зямной;

Вы́хавай дзяцей маіх добранадзе́йнымі грамадзянамі Царства Нябеснага.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 9

Напаўня́ючы ду́шы і сэрцы іх усялякім дабром, адгані ад іх духу смуроднага бязбожжа, падаючы́ ад шчодрасцяў Тваіх усім і кожнаму па патрэбе, каб усклікалі яны Богу: Алілуія.

Iкас 9

Пазбаў дзяцей маіх ад пустасловаў мудрагелістых, што гавораць няпраўду пра Тваё ўсемагутнае заступніцтва, і спагля́нь мíласціва на мяне, што адда́на ўсклікае да Цябе:

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ім з моцаю супрацьдзейнічаць бязбожнікам;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ім трыва́ла супрацьстая́ць боганенавісным вучэнням.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб не прымаць ім духу сыноў супраціўнага;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ім быць дба́йнымі і маліцца, і так пазбе́гнуць спакусы.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб пазбяга́лі яны заба́ў людскіх і захапле́нняў свету гэтага;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ухіля́цца ім ад зла і рабіць дабро.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб мець ім вушы адкрытымі і гатовымі пачуць голас Божы;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб выконвалі слова Божае і так супольнікамі блажэнства райскага станавіліся.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 10

Жадаючы спасцí свет, Сын Твой сышоў з Нябёсаў, каб заклíкаць не праведных, а грэшных да пакая́ння. Таму малі Сына Твайго за дзяцей маіх, каб спасёныя праз Цябе, яны ўсклікнулі да Бога: Алілуія.

Iкас 10

Сцяною непару́шнаю будзь, Царыца Нябесная, для дзяцей маіх, каб пад Тваім благадатным по́крывам здо́лелі яны мноства добрых спраў зде́йсніць, і таму ўскліка́ю да Цябе так:

Вы́хавай дзяцей маіх у чысціні беззага́ннай;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ведалі, што нале́жыць выконваць волю Сына Твайго.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ненавідзелі яны грэх і ўсякае беззаконне;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб любілі яны дабро і ўсякую дабрадзе́йнасць.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб служы́лі яны Богу ў паслухмянасці і цнатлівасці;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб у бе́дах звярталі яны вочы свае да Тваёй міласэрнасці.

Вы́хавай дзяцей маіх, бо Ты хуткая памочніца ўсім, хто з вераю да Цябе звяртаецца;

Вы́хавай дзяцей маіх, бо я не маю іншай дапамогі і іншай надзеі.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 11

Спадобі дзяцей маіх, Уладычыца, заўсёды апяваць Тваё непераможнае заступніцтва, і Тваёй благадаццю вусны іх адкрый, каб ускліка́лі яны Богу: Аліліуія.

Iкас 11

Зрабі жыццё іх з вышы́няў светланоснаю свечкаю, што растае́ ўдзень і ўначы ад любові да Цябе і Сына Твайго, і да бліжняга, і не пагарджай мною, што ўсклікае да Цябе:

Вы́хавай дзяцей маіх, каб заўсёды ім глядзець на Крыж і пакуты Спасіцеля нашага;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб мець ім вочы і бачыць вакол сябе тых, хто паку́туе.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб па́мятаць ім словы апостала: “Адзін аднаго цяжа́ры насіце”;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб быць ім такімі, як міласэрны самаранíн.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб рупліва працаваць ім у вінаградніку падобна добрым рабам;

Вы́хавай дзяцей маіх у чаканні прышэсця Сына Твайго.

Вы́хавай дзяцей маіх у няспы́ннай малітве і няўсы́пнасці;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб ім заўсёды стаяць перад Табою з глыбокай пашанай.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 12

Благадаццю невымоўнай Духа Святога напоўні сэрцы дзяцей маіх, каб узлюбíць ім Сына Твайго і Бога нашага і Цябе, Найдабрэйшая, і ўскліка́ць Цару ўсіх: Алілуія.

Iкас 12

Апява́ючы міласэ́рнасць Тваю, якою Ты мíлуеш і падтрымліваеш дзяцей маіх, усклікаю да Цябе, Уладычыца: “Не пакідай маліць за іх Сына Твайго”, бо я веру, што Ты ўсё можаш, і прашу вы́канаць маленні мае гэтыя:

Вы́хавай дзяцей маіх напоўненымі Духам Святым;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб Яго благадаццю цвёрда стаялі на пра́ведным шляху́.

Вы́хавай дзяцей маіх, накіроўваючы іх Зоркаю ранішняю, Якая ёсць Сын Твой, у сялібы праведнікаў;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб усялíцца ім у дом Айца Нябеснага.

Вы́хавай дзяцей маіх лагоднымі, маўклівымі і трапяткíмі да слоў Божых;

Вы́хавай дзяцей маіх, каб адкрываць ім вусны свае толькі для ўслаўлення добрасці Тварца ўсіх.

Вы́хавай дзяцей маіх, каб шанаваць ім бацьку і маці сваіх, паводле запаведзі;

Вы́хавай дзяцей маіх так, каб і мне стаць падобнаю да смакоўніцы, што прыно́сіць добрыя плады.

Вы́хавай, Уладычыца, дзяцей маіх дастойнымі Царства Нябеснага і спадкае́мцамі вечных даброт зрабі іх.

Кандак 13

О, Усяпетая Маці Іісуса Усясла́даснага! Прымі гэтае малое акафіснае маленне за дзяцей маіх, вазьмі іх пад Тваё благадатнае по́крыва, дай ім думаць, прамаўля́ць і рабіць тое, што вядзе́ да Цябе і Сына Твайго, і пашлі ім у жыцці гэтым часо́вым усё, што наста́віць іх да спасення душы́, каб заўсёды ўсклікалі яны Богу: Алілуія.

Гэты кандак прамаўляецца тройчы. Затым ікас 1 і кандак 1.

Малiтва

О, Найсвяцейшая Уладычыца Дзева Багародзіца, спасі і захава́й пад по́крывам Тваім дзяцей маіх (імёны іх), усіх хлапчуко́ў і дзяўча́так, і немаўля́т, хрышчо́ных і безыме́нных і тых, якіх ва ўло́нні ма́тчыным носяць. Ахінí іх рызаю Твайго мацярынства, захава́й іх у страху Божым і ў паслухмя́насці бацька́м, умалí Сына Твайго і Госпада нашага, каб пада́ў ім карыснае для спасення іх. Даруча́ю іх Ма́тчынаму дагля́ду Твайму, таму што Ты — Бажэственны пакро́ў раба́м Тваім. Амінь.

Малiтва жонкi, што мае дзiця ва ўлоннi

Божа Вялікі, Жыццё і жыцця Падаўца і Ахоўнік! Дзякую Табе, што міласцю Тваёю і мяне, пакорную рабу Тваю, далучыў да благадаці служыць памнажэнню рода чалавечага, бо вось я маю плод ва ўлонні. Але Ты бачыш, Госпадзі, што баюся, каб з-за грахоў маіх не прыняць мне пакутаў лютых пры родах, і таму да міласэрнасці Тваёй звяртаюся. Не малю Цябе, каб зрабіў мяне выключэннем з усяго роду нашага жаночага, якому вы́значыў Ты праз болі нараджа́ць дзяцей, бо гэта агульны закон нам, што саграшылі; але малю́ Цябе, калі прыйдзе гадзíна мая, пада́й мне паслабле́нне і няця́жкія роды, пазба́ў мяне ад болю нясце́рпнага. Здзе́йсні, Госпадзі, жаданне сэрца майго, а разам з тым і жаданне мужа майго, якога Ты даў мне. Дай нам радасць нараджэ́ння новага чалавека ў свет Твой. Няхай я́віцца дзіця цэлае, здаровае, моцнае, каб і не па́мяталі ўжо гора ад радасці, па благадаці і шчо́драсцях Адзінароднага Сына Твайго, Які дзеля нас ад прачыстай крыві Дзевы Марыі ўцяле́сніўся, ва ўлонні быў вы́нашаны і нараджэ́нне па плоці ўспрыня́ў, Яму слава належыць са Святым Духам навекі. Амінь.