Канон пакаянны да Госпада нашага Іісуса Хрыста

Канон пакаянны да Госпада нашага Іісуса Хрыста

Песня 1

Ірмос

Нíбы па су́шы прайшо́ўшы па бе́здані нага́мі і ба́чачы, як то́не ганíцель-фарао́н, Ізра́іль ускліка́ў: запяе́м Бо́гу пе́сню перамо́гі.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Цяпе́р прыступíў я, грэ́шны і абцяжа́раны, да Цябе́, Уладара́ і Бо́га майго́; але́ не сме́ю глядзе́ць на не́ба, то́лькі малю́ся, ка́жучы: дай мне, Го́спадзі, ро́зум, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

О, го́ра мне, грэ́шнаму! Бо́льш за ўсіх людзе́й акая́нны я, пакая́ння ня́ма ўва мне; дай мне, Го́спадзі, слёзы, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка.

Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Неразу́мны, акая́нны чалаве́к, у ляно́це ты час марну́еш; паду́май пра жыццё тваё, і звярнíся да Госпада Бо́га, і апла́квай учы́нкі свае́ го́рка.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Маці Бо́жая Прачы́стая, глянь на мяне́, грэ́шнага, і ад па́сткі дыя́вала збаў мяне́, і на шлях пакая́ння скіру́й мяне́, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка!

Песня 3

Ірмос

Го́спадзі, няма́ тако́га свято́га, як Ты, Бо́жа мой, Якí ўзвы́сіў го́днасць ве́руючых у Цябе́, До́бры, і ўмацава́ў нас на ка́мені запаве́ту Твайго́.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Калí паста́ўлены бу́дуць прасто́лы на Стра́шным Судзе́, тады́ ўчы́нкі ўсіх людзе́й адкры́юцца; го́ра там бу́дзе грэ́шным, на му́ку адпра́ўленым; і ве́даючы гэ́та, душа́ мая́, пака́йся ў злых учы́нках тваíх.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Пра́веднікі ўзра́дуюцца, а грэ́шнікі бу́дуць пла́­каць, тады́ ніхто́ не змо́жа дапамагчы́ нам, а ўчы́нкі на́шы асу́дзяць нас; таму́, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пака́йся ў злых учы́нках тваíх.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Го́ра мне, мнагагрэ́шнаму, апага́ненаму ўчы́нкамі і ду́мкамі, ні кро́плі слёз не ма́ю я, бессардэ́чны; цяпе́р падымíся з зямлí, душа́ мая́, і пака́йся ў злых учы́нках тваíх.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Вось звярта́ецца, Спада́рыня, Сын Твой, і настаўля́е нас на до́брае, а я, грэ́шны, ад дабра́ заўжды́ ўцяка́ю; але Ты, Мíласцівая, памíлуй мяне́, каб я пака́яўся ў злых учы́нках маíх.

Сядальны, глас 6

Разважа́ю пра дзень стра́шны і апла́кваю мае́ злыя ўчы́нкі: якí адка́з дам я пе́рад Бессмяро́тным Царо́м і як адва́жуся глядзе́ць на Суддзю́ я, блу́дны́ Міласэ́рны О́йча, Сы́не Адзінаро́дны і Дух Святы́, памíлуй мяне́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Звя́заны цяпе́р мно́гімі ако́вамі грахо́ў і апанава́­ны лю́тымі страсця́мі і бе́дамі, да Цябе́ звярта́юся, майго́ рату́нку, і ўскліка́ю: дапамажы́ мне, Дзе́ва, Ма́ці Бо́жая.

Песня 4

Ірмос

“Хрысто́с — мая́ сíла, Бог і Гаспо́дзь”, — свята́я Ца́рква бога­дасто́йна спява́е, ускліка́ючы, ад чы́стага сэ́рца ў го́нар Го́спада святку́ючы.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Шыро́кая тут даро́га і прыда́тная, каб раско́шна жыць, але го́рка бу́дзе ў апо́шні дзень, калí душа́ з це́лам разлуча́цца бу́дзе; сцера­жы́ся гэ́тага, чалаве́к, дзе́ля Ца́рства Бо́жага.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Чаму́ бе́днага ты кры́ўдзіш, пла́ту на́йміту затры́мліваеш, бра́та свайго́ не лю́біш, імкне́шся да распу́сты і го́нару́ Пакíнь гэ́та, душа́ мая́, і пака́йся дзе́ля Ца́рства Бо́жага.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свя́тому Ду́ху.

О, неразу́мны чалаве́ча, даку́ль ты бу́дзеш вя́знуць, як пчала́, збіра́ючы бага́цце сваё́ Яно́ ж ско́ра згíне, як пыл і по́пел; таму́ лепш імкнíся да Ца́рства Бо́жага.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Спада́рыня Багаро́дзіца, памíлуй мяне́, грэ́ш­нага, і ў дабрадзе́йнасці ўмацу́й, і ахава́й мяне́, каб рапто́ўная смерць не забра́ла мяне́ негато́вым, і давядзí мяне́, Дзе́ва, да Ца́рства Бо́жага.

Песня 5

Ірмос

Бажэ́ственным святло́м Тваíм, До́бры, азары́, малю́ся, ду́шы тых, што звярта́юцца да Цябе́ зра́нку з любо́ўю, каб спазна́лі яны́ Цябе́, Сло́ва Бо́жае, íсціннага Бо́га, Якí з це́мры грахо́ўнай да Ся́бе клíча.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Успо́мні, акая́нны чалаве́ча, як з-за грахо́ў ты стаў рабо́м хлуснí, паклёпу, разбо́ю, хваро́б — лю́тых звяро́ў; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты́

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Трымця́ць мае́ чле́ны, бо ўсíмі я правінíўся: калí глядзе́ў вачы́ма, калí слу́хаў вуша́мі, калí языко́м гавары́ў зло́е, я ўсяго́ сяб́е́ гее́не адда́ў; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты́

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Блудніка́ і разбо́йніка пакая́нне Ты прыня́ў, Спасíцелю; то́лькі я адзíн ляно́таю грахо́ўнаю абцяжа́раны і злы́мі ўчы́нкамі заняво́лены; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты́

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Дзíўная і ско́рая памо́чніца ўсім лю́дзям, Ма́ці Бо́жая, памажы́ мне, недасто́йнаму, бо душа́ мая́ грэ́шная гэ́тага захаце́ла.

Песня 6

Ірмос

Жыццёвае мо́ра, усхвалява́нае бу́раю напа́сцей, ба́чачы і да цíхай пры́стані Тваёй прыплы́ўшы, я клíчу да Цябе́: вы́ратуй ад гíбелі жыццё маё, Мнагамíласцівы.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Жыццё на зямлí я блу́дна пражы́ў і душу́ ў це́мру адда́ў; цяпе́р жа малю́ Цябе́, Мíласцівы Уладару́: вы́звалі мяне́ з гэ́тага ра́бства во́рага і дай мне ро́зум выко́нваць во́лю Тваю́.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Хто ро́біць тако́е, як я́ Бо як свіння́ ляжы́ць у гра́зі, так і я граху́ служу́. Але́ Ты, Го́спадзі, вы́цягні мяне́ з бру́ду гэ́тага і схілí маё сэ́рца выко́нваць за́паведзі Твае́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Павярнíся, акая́нны чалаве́ча, да Бо́га, успо́м­ніўшы свае́ саграшэ́нні, прыпада́ючы да Тварца́ са слязьмí і е́нкам; і Ён, бу́дучы міласэ́рным, дасць табе́ ро́зум для пазна́ння во́лі Яго́.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Багаро́дзіца Дзе́ва, ад ба́чнага і няба́чнага зла захава́й мяне́, Прачы́стая, і прымí малíтвы мае́, і прынясí іх Сы́ну Твайму́, каб Ён даў мне ро́зум для выкана́ння во́лі Яго́.

Кандак

Душа́ мая́, наво́шта ты граха́мі багаце́еш, наво́шта во́лю дыя́вала выко́нваеш, на што надзе́ю ўсклада́еш́ Пераста́нь рабíць гэ́та і звярнíся да Бо́га з пла́чам, ускліка́ючы: міласэ́рны Го́спадзі, памíлуй мяне́, грэ́шнага.

Ікас

Паду́май, душа́ мая́, пра го́ркую гадзíну сме́рці і Стра́шны Суд Тварца́ твайго́ і Бо́га: бо А́нгелы гро́зныя во́зьмуць цябе́, душа́, і ў ве́чны аго́нь увяду́ць; таму́, паку́ль не прыйшла́ смерць, пака́йся, ускліка́ючы: Го́спадзі, памíлуй мяне́, грэ́шнага.

Песня 7

Ірмос

Расада́йнаю зрабіў А́нгел печ святы́м юнака́м, а нака́з Бо́жы, які халдзе́яў апалíў, перакана́ў мучы́целя ўсклíкнуць: благаславёны Ты, Бо́жа айцо́ў на́шых.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Не спадзява́йся, душа́ мая́, на тле́ннае бага́цце і на здабы́так няпра́ведны, бо не ве́даеш ты, каму́ пакíнеш усё гэ́та, таму́ ўсклíкні: памíлуй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Не разлíчвай, душа́ мая́, на цяле́снае здаро́ўе і на прыгажо́сць, яка́я ху́тка зніка́е, ты ж ба́чыш, што ду́жыя і малады́я паміра́юць, таму́ ўсклíкні: памíлуй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Успо́мні, душа́ мая́, пра ве́чнае жыццё — пра Ца́рства Нябе́снае, прыгатава́нае святы́м, і пра це́мру зне́шнюю і гнеў Бо́жы — злым, і ўсклíкні: памíлуй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Прыпадзí, душа́ мая́, да Бо́жай Ма́ці і памалíся Ёй, бо Яна́ — ско́рая памо́чніца тым, хто ка́ецца, Яна́ ўмо́ліць Сы́на Хрыста́ Бо́га, і Ён памíлуе мяне́, недасто́йнага.

Песня 8

Ірмос

З по́лымя расу́ для святы́х утвары́ў Ты і ахвя́ру пра́веднага вадо́ю спалíў: бо Ты ўсё ро́біш, Хрысце́, як то́лькі захо́чаш. Цябе́ мы праслаўля́ем на ўсе вякí.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Як магу́ не пла́каць я, калі паду́маю пра смерць́ Я ж ба́чыў, як у труне́ ляжа́ў брат мой, бяссла́ўны і бры́дкі. Чаго́ я чака́ю і на што спадзяю́ся́ То́лькі дай мне, Го́спадзі, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне. (Двойчы)

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Я ве́ру, што Ты пры́йдзеш судзíць жывы́х і мёртвых і ўсе ў сваíм чы́не ста́нуць, стары́я і малады́я, уладары́ і князí, дзе́вы і свяшчэ́ннікі; дзе апыну́ся я́ Таму́ я ўскліка́ю: дай мне, Го́спадзі, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Прачы́стая Багаро́дзіца, прымí недасто́йную малíтву маю́, і захава́й мяне́ ад рапто́ўнай сме́рці, і пада́й мне, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.

Песня 9

Ірмос

Бога лю́дзям немагчы́ма ба́чыць, бо на Яго і чыны́ а́нгельскія глядзе́ць не сме́юць; але́ праз Цябе́, Усячы́стая, ба́чным ста́ла для смяро́тных Сло́ва ўцяле́сненае; Яго́ веліча́ючы, мы з нябе́снымі во́інствамі Цябе́ ўблажа́ем.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Цяпе́р да вас я звярта́юся, А́нгелы, Арха́нгелы і ўсе нябе́сныя сíлы, якíя каля́ прасто́ла Бо́жага стаіце́: малíцеся да Тварца́ свайго́, каб Ён зба́віў душу́ маю́ ад му́кі ве́чнае.

Памíлуй мяне́, Бо́жа, памíлуй мяне́.

Цяпе́р з пла́чам я звярта́юся да вас, святы́я патрыя́рхі, цары́ і праро́кі, апо́сталы і свяцíцелі, і ўсе выбра́ннікі Хрысто́вы: дапамажы́це мне на Судзе́, каб Ён спас душу́ маю́ ад сíлы варо́жай.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Цяпе́р да вас я ўзніма́ю ру́кі, святы́я му́чанікі, пустэ́льнікі, нявíннікі, пра́веднікі і ўсе святы́я, што мо́ліцеся да Го́спада за ўвесь свет: няха́й памíлуе Ён мяне́ ў гадзíну сме́рці маёй.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амíнь.

Ма́ці Бо́жая, дапамажы́ мне, я ве́льмі спа­дзяю́ся на Цябе́, умалí Сы́на Свайго́, каб Ён паста́віў мяне́, недасто́йнага, спра́ва ад Сябе́, калі ся́дзе і бу́дзе судзíць жывы́х і мёртвых. Амíнь.

Малiтва

Уладару́ Хрысце́ Бо́жа, Ты паку́тамі Тваíмі мяне́ ад паку́т пазба́віў і ра́намі Тваíмі мае́ ра́ны загаíў, пада́й мне, якí мно́га пе́рад Табо́ю награшы́ў, слёзы жа́лю; раствары́ ў маíм це́ле пах Жыватво́рчага Це́ла Твайго́, і дай асало́ду душы́ маёй Тваёю Кашто́ўнаю Крывёю заме́ст той го́рычы, яко́ю працíўнік мяне́ напаíў; ро́зум мой, да долу панíклы, узвы́сь да Сябе́ і адвядзí ад про́рвы пагíбельнай, бо няма́ ў мяне́ пакая́ння, няма́ жа́лю, няма́ слязы́ суцяша́льнай, яка́я прыво́дзіць дзяце́й да íхняй спа́дчыны. Я азмро́чыў сво́й ро́зум жыце́йскімі страсця́мі, не магу́ скірава́ць на Цябе́ свой по́гляд у час хваро́бы, не магу́ сагрэ́цца сляза́мі любо́ві да Цябе́. Але́ Ты, Уладару́ Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Ска́рбніца дабра́, пада́й мне пакая́нне ўсяцэ́лае і сэ́рца руплíвае, каб шука́ць Цябе́; пада́й мне благада́ць Тваю́ і аднавí ўва мне ры́сы Твайго́ во́браза. Я пакíнуў Цябе́, але́ Ты не пакíнь мяне́; вы́йдзі на по́шукі мяне́; прывядзí на па́шу Тваю́ і далучы́ мяне́ да аве́чак вы́бранага Твайго́ ста́да; узгаду́й мяне́ з íмі, жы́вячы Бажэ́ственнымі Тваíмі Таíнствамі, па малíтвах Прачы́стай Тваёй Ма́ці і ўсіх святы́х Тваíх. Амíнь.