Дзеянні Святых Апосталаў

Дзеянні Святых Апосталаў

Раздзел 1

1Пе́ршую кнігу, Фео́філе, напіса́ў я пра ўсё, што Іісус рабі́ў і чаму вучы́ў

2ад пача́тку да таго́ дня, калі Ён ўзнёсся, да́ўшы праз Духа Свято́га настаўле́нні Апо́сталам, якіх Ён абра́ў,

3пе́рад які́мі Ён і пасля́ паку́т Сваіх паказа́ў Сябе́ жывы́м у шматлі́кіх до́казах, на праця́гу сарака́ дзён яўля́ючыся ім і гаво́рачы пра Царства Бо́жае;

4і, сабра́ўшы іх, Ён загада́ў ім: з Іерусалі́ма не адлуча́йцеся, а чака́йце абяца́нага Айцо́м, пра што вы чу́лі ад Мяне́;

5бо Іаа́н хрысці́ў вадо́ю, а вы бу́дзеце хры́шчаны Ду́хам Святы́м праз не́калькі дзён.

6Таму́ яны, сышо́ўшыся, пыта́ліся ў Яго́, ка́жучы: Го́спадзі, ці не ў гэты час аднаўля́еш Ты ца́рства Ізра́ілю́

7Ён жа сказа́ў ім: не ва́ша спра́ва ве́даць часы́ і тэ́рміны, які́я Айце́ц устанаві́ў Сваёю ўла́даю;

8але вы атрыма́еце сілу, калі сы́дзе Святы́ Дух на вас, і бу́дзеце Мне све́дкамі ў Іерусалі́ме, і ва ўсёй Іудзе́і і Самары́і, і аж да кра́ю зямлі.

9І, сказа́ўшы гэта, Ён узня́ўся, паку́ль яны глядзе́лі, і во́блака схава́ла Яго ад вачэ́й іх.

10І калі яны ўзіра́ліся ў не́ба, як Ён аддаля́ўся, ра́птам паўста́лі перад і́мі два мужы́ ў бе́лым адзе́нні,

11якія сказа́лі: мужы́ Галіле́йскія! чаго вы стаіце́, угляда́ючыся ў неба́ Гэты Іісус, Які ўзнёсся ад вас на неба, пры́йдзе такім са́мым чы́нам, як вы ба́чылі Яго, калі ўзыхо́дзіў на неба.

12Тады вярну́ліся яны ў Іерусалі́м з гары́, называ́най Елео́н, што непадалёку ад Іерусалі́ма, на адле́гласці хады́ субо́тняга дня.

13I, увайшо́ўшы, паднялі́ся ў святлі́цу, дзе і застава́ліся яны: Пётр і Іа́каў, Іаа́н і Андрэ́й, Філі́п і Фама́, Варфаламе́й і Матфе́й, Іа́каў Алфе́еў і Сі́ман Зіло́т, ды Іу́да Іа́каўлеў;

14усе яны аднаду́шна трыва́лі ў малі́тве і мале́нні ра́зам з жанчы́намі і Мары́яй, Маці Іісу́савай, і з брата́мі Яго.

15I ў дні тыя Пётр, ста́ўшы пасяро́д ву́чняў, –

16а было́ сабра́ных каля́ ста дваццаці́ асо́б, – сказаў: мужы́ браты́! нале́жала здзе́йсніцца таму́, што ў Піса́нні прадказа́ў Дух Святы́ ву́снамі Даві́да пра Іу́ду, які стаў павадыро́м тых, што ўзялі́ Іісуса;

17бо ён быў залі́чаны да нас і атрыма́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэ́тае;

18але ён набы́ў зямлю́ за ўзнагаро́ду няпра́ведную і, нізры́нуўшыся, разадра́ўся пасярэ́дзіне, і вы́валілася ўсё нутро́ яго;

19і гэта ста́ла вядо́ма ўсім жыхара́м Іерусалі́ма, так што была́ назва́на зямля́ та́я на іх ула́снай мо́ве Акелдама́, што зна́чыць "зямля́ крыві́";

20бо напі́сана ў кні́зе псалмо́ў: "няха́й ста́не двор яго пусты́м, і няха́й ніхто́ не жыве́ ў ім", і: "паса́ду яго няха́й пры́ме і́ншы";

21таму́ трэба, каб з тых мужо́ў, што хадзі́лі з на́мі ўвесь час, – калі прыйшо́ў і знахо́дзіўся сяро́д нас Гаспо́дзь Іісус,

22пачына́ючы ад хрышчэ́ння Іаа́навага і да таго́ дня, як Ён узнёсся ад нас, – адзін стаў ра́зам з намі све́дкам уваскрасе́ння Яго.

23I паста́вілі дваіх: Іо́сіфа, называ́нага Варса́вам, які быў празва́ны Іу́стам, і Матфі́я;

24і, памалі́ўшыся, сказалі: Ты, Го́спадзі, Сэрцаве́дзе ўсіх, пакажы́ аднаго́, якога Ты вы́браў з гэтых двух,

25каб ён прыня́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэтае і апо́стальства, ад якога адпа́ў Іу́да і пайшо́ў у сваё месца.

26I далі́ жэ́рабі ім, і вы́пала жэ́рабя на Матфі́я, і ён быў прылі́чаны да адзіна́ццаці Апо́сталаў.

 

Раздзел 2

1І калі наступі́ў дзень Пяцідзеся́тніцы, былі́ ўсе яны аднаду́шна ра́зам.

2I ра́птам пачу́ўся з неба шум, бы́ццам ад пары́ву бу́йнага ве́тру, і напо́ўніў уве́сь дом, дзе яны сядзе́лі;

3і яві́ліся ім падзе́леныя языкі́, ні́бы во́гненныя, і апусці́ліся па адны́м на ко́жнага з іх.

4I напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м, і пачалі́ гавары́ць на іншых мо́вах, як Дух дава́ў ім прамаўля́ць.

5Знахо́дзіліся ў Іерусалі́ме Іудзе́і, мужы́ набо́жныя, з уся́кага наро́да, што пад не́бам.

6Калі ж пачу́ўся шум гэты, сышо́ўся шматлі́кі люд і збянтэ́жыўся, бо ко́жны чуў, што яны прамаўля́юць яго ўла́снай гаво́ркаю.

7I былі́ ўра́жаны ўсе і здзіўля́ліся, ка́жучы адзін аднаму́: хіба́ ўсе яны, што прамаўля́юць, не Галіле́яне́

8чаму ж мы чу́ем ко́жны сваю ўла́сную гаво́рку, у якой нарадзі́ліся, -

9Парфя́не, і Мі́дзяне, і Еламі́ты, і жыхары́ Месапата́міі, Іудзе́і і Кападакі́і, По́нта і Асі́і,

10Фры́гіі і Памфі́ліі, Егіпта і ча́стак Лі́віі, суме́жных з Кірыне́яй, і прыйшо́ўшыя з Ры́ма, Іудзе́і і празелі́ты,

11Кры́цяне і Араві́цІяне, – чуем, што яны прамаўля́юць на нашых мо́вах пра ве́ліч Бо́жую?

12I былі́ ўра́жаны ўсе і недаўмява́лі, гаво́рачы адзін да аднаго́: што́ гэта можа быць?

13Іншыя ж здзе́кліва каза́лі: яны напілі́ся сало́дкага віна́.

14Тады Пётр, ста́ўшы з адзіна́ццаццю, узвы́сіў го́лас свой і прамо́віў да іх: мужы́ Іудзе́йскія і ўсе жыхары́ Іерусалі́ма! няха́й гэта вам ста́не вядо́ма, і ўслу́хайцеся ў сло́вы мае́:

15яны не п'я́ныя, як ду́маеце вы, бо яшчэ то́лькі трэ́цяя гадзі́на дня;

16але гэта тое, што прадка́зана праро́кам Іаі́лем:

17"і бу́дзе ў апо́шнія дні, – ка́жа Гаспо́дзь, – вы́лію ад Духа Майго́ на ко́жную плоць, і бу́дуць праро́чыць сыны́ ва́шы і до́чкі ва́шы; і юнакі́ ва́шы відзе́нні бу́дуць ба́чыць, і ста́рцам ва́шым бу́дуць сні́цца сны;

18і на рабо́ў Маіх і на рабы́нь Маіх вы́лію ў тыя дні ад Духа Майго, і яны бу́дуць праро́чыць;

19і дам цу́ды на небе ўгары́ і знаме́нні на зямлі́ ўнізе, кроў, і агонь, і куро́дым;

20сонца ператво́рыцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым наста́не дзень Гаспо́дні, вялі́кі і сла́ўны;

21і будзе: ко́жны, хто прызаве́ імя́ Гаспо́дняе, спасе́цца".

22Мужы́ Ізра́ільскія! вы́слухайце сло́вы гэ́тыя: Іісуса Назарэ́я, Му́жа, засве́дчанага вам ад Бога сі́ламі, і цу́дамі, і знаме́ннямі, якія зрабіў праз Яго Бог сяро́д вас, як і са́мі вы ве́даеце,

23Яго, вы́дадзенага па вы́значанай заду́ме і прадве́данню Бо́жаму, вы ўзялі́ і, рука́мі беззако́нных прыбі́ўшы цвіка́мі, забі́лі;

24але Бог уваскрасі́ў Яго, вы́зваліўшы з пу́таў сме́рці, таму што немагчы́ма было́ ёй утрыма́ць Яго.

25Бо Давід ка́жа пра Яго: "ба́чыў я Госпада перад сабо́ю заўсёды, бо Ён правару́ч мяне́, каб я не пахісну́ўся;

26таму ўзвесялі́лася сэ́рца маё і ўзра́даваўся язык мой, ды і плоць мая́ супако́іцца ў надзе́і,

27бо не пакі́неш Ты душы́ маёй у пе́кле і не дасі́ свято́му Твайму ўба́чыць тле́нне;

28Ты даў мне спазна́ць шляхі́ жыцця́; Ты напо́ўніш мяне́ ра́дасцю перад аблі́ччам Тваім".

29Мужы́ браты́! дазво́льце мне сказа́ць вам адкры́та пра праайца́ Даві́да, што ён і памёр, і пахава́ны, і магі́ла яго ў нас да гэ́тага дня;

30бу́дучы ж праро́кам і ве́даючы, што Бог кля́тваю пакля́ўся яму́ з пато́мства яго ўздзві́гнуць Хрыста́ ў пло́ці і пасадзі́ць на яго прасто́ле,

31ён, прадба́чыўшы, сказа́ў пра ўваскрасе́нне Хрыста, што не пакі́нута душа́ Яго ў пе́кле і це́ла Яго не ўбачыла тле́ння.

32Гэ́тага Іісуса Бог уваскрасі́ў, і ўсе мы све́дкі таго́.

33Дык вось, праві́цаю Бо́жаю ўзне́сены і атрыма́ўшы ад Айца абяца́нне Святога Духа, Ён вы́ліў то́е, што вы цяпер ба́чыце і чу́еце.

34Бо Давід не ўзышо́ў на нябёсы, але сам ён ка́жа: "сказа́ў Гаспо́дзь Го́спаду майму: сядзі́ правару́ч Мяне́,

35паку́ль не пакладу́ во́рагаў Тваіх у падно́жжа ног Тваіх".

36Дык няхай жа цвёрда ве́дае ўве́сь дом Ізра́ілеў, што Го́спадам і Хрысто́м Бог зрабіў Яго, Таго́ Іісуса, Яко́га вы распя́лі.

37Пачу́ўшы гэта, яны ўра́жаны былі́ сэ́рцам і сказа́лі Пятру́ і аста́тнім Апо́сталам: што́ нам рабі́ць, мужы́ браты́?

38Пётр жа прамо́віў да іх: пака́йцеся, і няха́й ахры́сціцца кожны з вас у імя́ Іісуса Хрыста дзе́ля адпушчэ́ння грахо́ў, і атрыма́еце дар Святога Духа;

39бо вам нале́жыць абяца́нне і дзе́цям ва́шым, і ўсім да́льнім, колькі іх паклі́ча Гаспо́дзь Бог наш.

40І шмат які́мі і́ншымі сло́вамі ён све́дчыў і перако́нваў іх, ка́жучы: рату́йцеся ад роду гэ́тага разбэ́шчанага.

41Тады́ ты́я, што ахво́тна прынялі́ сло́ва яго, былі́ ахры́шчаны; і далучы́лася ў той дзень каля трох ты́сяч душ;

42і яны пастая́нна знахо́дзіліся ў вучэ́нні Апо́сталаў, і ў супо́льнасці, і пераламле́нні хле́ба, і ў малі́твах.

43І з'явіўся страх ў кожнай душы́; і многа цу́даў ды знаме́нняў дзе́ялася праз Апо́сталаў у Іерусалі́ме.

44Страх жа вялікі быў ва ўсіх. Усе ве́руючыя былі́ ра́зам, і ўсё ў іх было́ супо́льнае;

45і прадава́лі ўла́снасць і маёмасць, і дзялі́лі на ўсіх, колькі каму трэ́ба было́;

46і кожны дзень яны аднаду́шна знахо́дзіліся ў хра́ме, і, пераламля́ючы хлеб па дама́х, прыма́лі ежу ў радасці і прастаце́ сэ́рца,

47хва́лячы Бога і адчува́ючы добразычлі́васць усяго народа. Гасподзь жа штодзень далучаў да Царквы тых, што спаса́ліся.

 

Раздзел 3

1Пётр з Іаа́нам узыхо́дзілі ра́зам у храм на малітву ў гадзі́ну дзевя́тую.

2I быў нейкі чалаве́к, кульга́вы ад уло́ння ма́ці сваёй, якога насі́лі і садзі́лі кожны дзень перад дзвяры́ма хра́ма, што называ́ліся Прыго́жымі, прасі́ць мі́ласціну ў тых, хто ўвахо́дзіў у храм;

3ён, уба́чыўшы Пятра і Іаана, якія наме́рваліся ўвайсці́ ў храм, папрасі́ў у іх даць мі́ласціну.

4Угле́дзеўся ў яго Пётр, сто́ячы з Іаа́нам, і сказаў: паглядзі́ на нас.

5І той скірава́ў свой по́зірк на іх, спадзеючы́ся нешта атрыма́ць ад іх.

6Пётр жа сказаў: серабра́ ды зо́лата няма́ ў мяне́, а што ма́ю, тое даю́ табе́: у імя́ Іісуса Хрыста Назарэ́я ўста́нь і хадзі́.

7I, узя́ўшы яго за правую руку́, падня́ў; і адра́зу ж умацава́ліся яго ступні́ і шчы́калаткі;

8і, падско́чыўшы, стаў ён і пача́ў хадзі́ць, і ўвайшо́ў з імі ў храм, хо́дзячы і ска́чучы, і хва́лячы Бога.

9I ба́чыў увесь народ, як ён хадзі́ў і хвалі́ў Бога;

10і пазна́лі яго, што гэта быў той, які дзе́ля мі́ласціны сядзе́ў каля Прыго́жых дзвярэ́й храма; і напо́ўніліся жа́хам і здзіўле́ннем ад таго, што адбыло́ся з ім.

11А пако́лькі ацалёны ад кульга́васці трыма́ўся Пятра́ і Іаа́на, то ўсе лю́дзі ў здзіўле́нні збе́гліся да іх у прытво́р, які называ́ўся Саламо́навым.

12Уба́чыўшы гэ́та, Пётр прамо́віў да людзе́й: мужы́ Ізра́ільскія! чаму́ вы здзіўля́ецеся гэ́таму і чаму так ўгляда́ецеся ў нас, як бы́ццам мы ўла́снаю сі́лаю альбо набо́жнасцю зрабілі, каб ён хадзіў?

13Бог Аўраа́ма і Ісаа́ка і Іа́кава, Бог айцоў нашых, прасла́віў Сы́на Свайго Іісуса, Якога вы вы́далі і ад Якога адраклі́ся перад аблі́ччам Піла́та, калі той вы́рашыў адпусці́ць Яго;

14вы ж ад Святога і Пра́веднага адраклі́ся і вы́прасілі аддаць вам чалаве́ка-забо́йцу,

15а Пачына́льніка жыцця́ забі́лі; Бог уваскрасі́ў Яго з мёртвых, і мы све́дкі гэ́тага.

16I па ве́ры ў імя́ Яго, імя́ Яго ўмацава́ла таго, каго вы ба́чыце і ве́даеце; і ве́ра, якая ад Яго, дала́ яму гэтае ацале́нне перад усімі вамі.

17І цяпер, браты́, я ве́даю, што па няве́данню ўчыні́лі вы гэта, як і нача́льнікі вашы;

18Бог жа, як прадказа́ў ву́снамі ўсіх Сваіх праро́каў, што паку́таваць будзе Хрыстос, так і здзе́йсніў.

19Дык пака́йцеся і навярні́цеся, каб былі́ сцёрты грахі́ вашы,

20каб прыйшлі́ часы́ суцяшэ́ння ад аблі́чча Гаспо́дняга і каб Ён пасла́ў ране́й прызна́чанага вам Іісуса Хрыста́,

21Якога нале́жала небу прыня́ць да часу аднаўле́ння ўсяго, пра што гаварыў Бог ву́снамі ўсіх святы́х Сваіх праро́каў адве́ку.

22Бо Маісе́й сказаў айцам: Праро́ка ўздзві́гне вам Гасподзь Бог ваш з брато́ў вашых, як мяне́; Яго слу́хайцеся ва ўсім, што Ён будзе гавары́ць вам;

23і ста́не так, што кожная душа́, якая не паслу́хаецца Прарока Таго, будзе вы́нішчана з народа.

24Ды і ўсе прарокі ад Самуі́ла і пасля́ яго, якія толькі прамаўля́лі, таксама прадвясці́лі гэтыя дні.

25Вы – сыны́ тых праро́каў і запаве́ту, які Бог завяшча́ў айца́м нашым, ка́жучы Аўраа́му: "і ў се́мені тваім благаславя́цца ўсе плямёны зямны́я".

26Бог, уздзві́гнуўшы Сы́на Свайго Іісуса, найпе́рш да вас паслаў Яго благаславі́ць вас, каб адвярну́ўся кожны з вас ад злых спраў вашых.

 

Раздзел 4

1Калі ж яны прамаўля́лі да наро́ду, падступі́лі да іх святары́, і нача́льнік хра́мавай ва́рты, і садуке́і,

2раздражнёныя тым, што яны навуча́юць народ і абвяшча́юць у Іісусе ўваскрасе́нне з мёртвых;

3і накла́лі на іх ру́кі, і ўзялі́ іх пад ва́рту да ра́ніцы, бо ўжо быў ве́чар.

4Мно́гія ж з тых, што слу́халі сло́ва, уве́равалі; і ста́ла ко́лькасць мужо́ў такіх каля́ пяці́ ты́сяч.

5I ста́лася на насту́пны дзень, што былі́ сабра́ны ў Іерусалім нача́льнікі іх, і старэ́йшыны, і кні́жнікі,

6і Анна першасвята́р, і Каіа́фа, і Іаан, і Аляксандр, і іншыя з ро́ду першасвята́рскага;

7і, паста́віўшы іх пасярэ́дзіне, пыта́ліся: якою сілаю ці якім і́мем зрабілі вы гэта?

8Тады Пётр, напо́ўніўшыся Ду́хам Святы́м, прамовіў да іх: нача́льнікі народа і старэ́йшыны Ізра́ільскія!

9калі нас сёння дапы́тваюць пра дабрадзе́йства хво́раму чалаве́ку, як ён быў ацалёны,

10то няхай вядо́ма будзе ўсім вам і ўсяму народу Ізра́ільскаму, што і́мем Іісуса Хрыста́ Назарэ́я, Якога вы распя́лі і Якога Бог уваскрасі́ў з мёртвых, – Ім паста́ўлены ён перад вамі здаро́вы;

11Ён – ка́мень, якім вы, будаўнікі́, пагрэ́бавалі, аднак ён стаў галаво́ю вугла́, і няма ні ў кім іншым спасе́ння,

12бо няма пад небам іншага імя́, да́дзенага лю́дзям, праз якое нале́жыць нам спасці́ся.

13Ба́чачы адва́гу Пятра і Іаана і разуме́ючы, што гэта людзі невучо́ныя і про́стыя, яны здзіўля́ліся, разам з тым і пазнава́лі іх, што тыя былі́ з Іісусам;

14а ба́чачы ацалёнага чалавека, які стаяў з імі, не маглі нічога сказаць су́праць.

15І, загада́ўшы ім вы́йсці з сінедрыёна, яны ра́іліся між сабою,

16гаво́рачы: што нам рабіць з гэтымі людзьмі́? бо я́ўны цуд, учы́нены імі, ўсім жыхара́м Іерусаліма вядо́мы, і мы не можам адмаўля́ць гэтага;

17але каб гэта шырэ́й не распаўсю́дзілася ў народзе, дава́йце накладзём суро́вую забаро́ну, каб яны больш не прамаўля́лі ў імя́ гэтае ніко́му з людзе́й.

18I, паклі́каўшы іх, яны загада́лі ім зусі́м не абвяшча́ць і не навуча́ць у імя́ Іісуса.

19Але Пётр і Іаан, сказалі ім у адказ: судзі́це, ці пра́ведна перад Богам слу́хацца вас больш, чым Бога́

20мы ж не можам не гаварыць пра тое, што ба́чылі і чу́лі.

21І, зноў пагразі́ўшы ім і не знайшо́ўшы за што пакара́ць, адпусцілі іх з-за народу, бо ўсе праслаўля́лі Бога за тое, што адбыло́ся;

22а было́ больш за сорак гадо́ў таму чалаве́ку, з якім адбы́ўся гэты цуд ацале́ння.

23Калі ж іх адпусці́лі, яны прыйшлі да сваіх і паве́дамілі тое, што́ ім гаварылі першасвятары́ і старэ́йшыны.

24Тыя ж, пачуўшы, аднаду́шна ўзвы́сілі голас да Бога і сказалі: Уладару́! Ты Бог, Які ствары́ў неба, і зямлю́, і мора, і ўсё, што ў іх,

25Які ву́снамі айца нашага Давіда, слугі́ Твайго, сказаў Ду́хам Святы́м: "чаму ўзбунтава́ліся язы́чнікі і народы заду́малі ма́рнае́

26паўста́лі цары́ зямны́я, і князі́ сабра́ліся разам су́праць Госпада і су́праць Хрыста Яго".

27Бо сапраўды́ сабра́ліся ў горадзе гэтым су́праць Святога Сы́на Твайго Іісуса, пама́занага Табою, і Ірад, і Понцій Пілат з язы́чнікамі і народам Ізра́ільскім,

28каб зрабіць тое, чаму ста́цца прадвы́значыла рука́ Твая і заду́ма Твая;

29і цяпер, Госпадзі, спагля́нь на пагро́зы іх і дай рабам Тваім з усёй адва́гай прамаўля́ць слова Тваё

30ў той час, калі Ты прасціра́еш руку́ Тваю для ацале́ння, каб знаме́нні і цу́ды здзяйсня́ліся ў імя́ Святога Сына Твайго Іісуса.

31I калі памалі́ліся яны, здрыгану́лася месца тое, дзе яны былі́ сабра́ны, і напо́ўніліся ўсе Ду́хам Святы́м ды прамаўля́лі слова Божае з адва́гаю.

32У мно́ства ж тых, што ўве́равалі, было́ адно сэ́рца і адна душа́, і ніхто нічога з маёмасці сваёй не называ́ў сваім, але ўсё ў іх было́ супо́льнае.

33I з вялікай сілаю Апосталы све́дчылі пра ўваскрасе́нне Госпада Іісуса Хрыста, і благада́ць вялікая была́ на ўсіх іх.

34Не было́ сярод іх ніко́га, хто цярпе́ў няста́чу, бо ўсе, хто меў зямлю́ ці дамы́, прада́ўшы, прыно́сілі гро́шы за прада́дзенае

35і кла́лі да ног Апосталаў; і дава́лася кожнаму, колькі яму было́ патрэ́бна.

36Так, Іасі́я, назва́ны Апосталамі Варна́вам, што ў перакла́дзе азнача́е "сын суцяшэ́ння", левіт, родам Кіпрыёт,

37ме́ўшы поле, прада́ў яго, прынёс грошы і пакла́ў да ног Апосталаў.

 

Раздзел 5

1А не́йкі муж, па і́мені Ана́нія, з жонкаю сваёю Сапфі́раю прада́ў маёмасць

2і адкла́ў сабе ад прыбы́тку, з ве́дама жо́нкі сваёй, і, прынёсшы не́йкую ча́стку, пакла́ў да ног Апо́сталаў.

3Пётр жа сказаў: Ана́нія! чаму напо́ўніў сатана́ сэ́рца тваё так, што ты салга́ў Ду́ху Свято́му і адкла́ў сабе ад прыбы́тку за зямлю́?

4хіба́ не тваё было́ тое, што ты меў, і набы́тае ад про́дажу хіба́ ж не ў тваёй ўла́снасці было́? чаму ж ты заду́маў справу гэтую ў сэ́рцы сваім? ты салга́ў не лю́дзям, а Богу.

5 Пачу́ўшы сло́вы гэ́тыя, Ана́нія ўпаў і вы́пусціў дух; і страх вялікі ахапі́ў усіх, хто чуў пра гэта.

6Юнакі́ ж уста́лі, абгарну́лі яго палатно́м і, вы́несшы, пахава́лі.

7І ста́лася гадзі́ны праз тры пасля гэтага: прыйшла́ і жонка яго, не ве́даючы, што зда́рылася.

8Звярну́ўся да яе Пётр: скажы мне, ці за столькі вы аддалі́ зямлю́? Яна ж адказа́ла: так, за столькі.

9Пётр жа сказаў ёй: чаму́ вы змо́віліся вы́прабаваць Ду́ха Гаспо́дняга́ вось, за дзвяры́ма крокі тых, што пахава́лі му́жа твайго; яны вы́несуць і цябе́.

10І яна адразу ўпа́ла каля́ ног яго і вы́пусціла дух; а юнакі, увайшо́ўшы, знайшлі́ яе мёртвай і, вы́несшы, пахава́лі побач з му́жам яе.

11I ахапі́ў страх вялікі ўсю царкву́ і ўсіх, хто чуў пра гэта.

12Рука́мі ж Апосталаў рабі́лася многа знаме́нняў і цу́даў у народзе; і знахо́дзіліся аднаду́шна ўсе ў прытво́ры Саламо́навым,

13з іншых жа ніхто не адва́жваўся далуча́цца да іх; але народ праслаўля́ў іх.

14І ўсё больш станаві́лася ве́руючых у Госпада, мно́ства мужчы́н і жанчы́н;

15так што і на ву́ліцы выно́сілі хворых і кла́лі на пасце́лях і ло́жках, каб, калі прахо́дзіў Пётр, хоць цень яго ўпаў на каго-не́будзь з іх.

16Сыхо́дзіліся ў Іерусалім і многія з навако́льных гарадоў, несучы́ хворых і нячы́стымі ду́хамі апанава́ных, якія і ацаля́ліся ўсе.

17Падня́ўся тады першасвята́р і ўсе, што з ім былі́, якія нале́жалі да е́расі садуке́йскай, напо́ўніліся за́йздрасцю

18і накла́лі ру́кі свае на Апосталаў, і пасадзі́лі іх у грама́дскую цямні́цу.

19Ангел жа Гасподні ўначы́ адчыні́ў дзве́ры цямні́цы і, вы́веўшы іх, сказаў:

20ідзі́це і, ста́ўшы ў хра́ме, прамаўля́йце наро́ду ўсе сло́вы жыцця́ гэ́тага.

21Вы́слухаўшы гэта, яны ўвайшлі́ пад ра́ніцу ў храм і вучы́лі. А першасвята́р і тыя, што былі́ з ім, прыйшо́ўшы, склі́калі сінедрыён ды ўсіх старэ́йшын з сыноў Ізра́ілевых і пасла́лі ў цямні́цу, каб прыве́сці іх.

22Слугі ж, пайшо́ўшы, не знайшлі́ іх у цямні́цы, вярну́ліся і паве́дамілі,

23ка́жучы: цямні́цу знайшлі́ мы замкнёнай вельмі надзе́йна і вартавы́х, якія стаялі перад дзвяры́ма; але, адчыні́ўшы, усярэ́дзіне ніко́га не знайшлі.

24Калі ж пачу́лі тыя словы першасвята́р, і нача́льнік хра́мавай ва́рты, і іншыя першасвятары́, то недаўмява́лі што б гэта магло быць?

25I нехта, прыйшоўшы, паве́даміў ім, кажучы: вось, мужы́, якіх вы пасадзі́лі ў цямні́цу, стая́ць у хра́ме і ву́чаць народ.

26Тады пайшоў нача́льнік ва́рты са слу́гамі і прывёў іх без прыму́су, бо бая́ліся народу, каб не пабі́лі іх каме́ннем;

27і, прывёўшы, паста́вілі іх у сінедрыёне, і спыта́ў у іх першасвята́р, ка́жучы:

28хіба́ мы строга не забарані́лі вам навуча́ць у імя́ гэтае́ і вось, вы напо́ўнілі Іерусалім вучэ́ннем вашым ды хо́чаце наве́сці на нас кроў Таго Чалавека.

29Але Пётр і Апосталы прамо́вілі ў адка́з: больш трэ́ба падпарадко́ўвацца Богу, чым лю́дзям;

30Бог айцо́ў нашых уваскрасі́ў Іісуса, Якога вы ўмярцві́лі, паве́сіўшы на дрэ́ве;

31Яго як Правадыра́ і Спасіцеля ўзвы́сіў Бог праві́цаю Сваёю, каб даць Ізра́ілю пакая́нне і адпушчэ́нне грахо́ў;

32і све́дкі Яму́ ў спра́вах гэтых мы і Дух Святы́, Якога Бог даў тым, што падпарадко́ўваюцца Яму́.

33Яны ж, вы́слухаўшы, раз'ю́шыліся і заду́малі забіць іх.

34Але ўстаў у сінедрыёне адзін фарысе́й, па і́мені Гамаліі́л, законавучы́цель, паважа́ны ўсім народам, і загада́ў ненадо́ўга вы́весці Апосталаў,

35а ім сказаў: мужы́ Ізра́ільскія! до́бра ўзва́жце са́мі сабе́ нако́нт гэтых людзе́й, што́ вы збіра́ецеся рабі́ць;

36бо перад гэ́тымі дня́мі з'яві́ўся Фе́ўда, выдаючы́ сябе́ за каго́сьці зна́чнага, і да яго далучы́лася каля чатырохсо́т чалаве́к; але ён быў забі́ты, і ўсе, хто падпарадко́ўваўся яму́, паразыхо́дзіліся і зні́клі;

37пасля гэтага ў дні пе́рапісу з'явіўся Іуда Галіле́янін і павёў за сабою даво́лі шмат людзе́й; але і той загі́нуў, і ўсе, хто падпарадко́ўваўся яму, рассе́яліся;

38і цяпер, кажу́ вам, адступі́цеся ад гэтых людзе́й і пакі́ньце іх; бо, калі ад людзе́й заду́ма гэтая ці спра́ва гэтая, то яна зні́шчыцца,

39а калі ад Бога, то не здо́лееце зні́шчыць яе, каб самі́м не аказа́цца багабо́рцамі.

40Яны паслу́халіся яго, паклі́калі Апосталаў, і, пабі́ўшы, забаранілі ім прамаўля́ць у імя́ Іісуса, і адпусці́лі іх.

41Яны ж пайшлі з сінедрыёна, ра́дуючыся, што за імя́ Госпада Іісуса ўдасто́іліся прыня́ць знява́гу;

42і кожны дзень у хра́ме і до́ма яны не перастава́лі вучы́ць і дабраве́сціць пра Іісуса Хрыста́.

 

Раздзел 6

1У гэ́тыя дні, калі памнажа́лася ко́лькасць ву́чняў, узні́кла нарака́нне Эліні́стаў на Яўрэ́яў за тое, што былі́ занядба́ны ў штодзённым абслуго́ўванні ўдо́вы іх.

2Тады двана́ццаць Апосталаў, склі́каўшы мно́ства ву́чняў, сказалі: няго́жа нам, пакі́нуўшы сло́ва Бо́жае, абслуго́ўваць сталы́;

3таму, браты́, вы́берыце са свайго асяро́ддзя сем мужоў паважа́ных, напо́ўненых Ду́хам Святы́м і му́драсцю, якіх паста́вім на гэ́тую спра́ву,

4а мы пастая́нна бу́дзем у малітве і служэ́нні сло́ва.

5I спадаба́лася сло́ва гэтае ўсяму сходу; і вы́бралі Сцяфа́на, му́жа, напо́ўненага вераю і Ду́хам Святы́м, і Філіпа, і Про́хара, і Нікано́ра, і Ці́мана, і Парме́на, і Мікалая, празелі́та з Антыяхі́і,

6якіх паста́вілі перад Апосталамі, і тыя, памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі.

7І сло́ва Божае ўзраста́ла, і значна памнажа́лася ко́лькасць вучняў у Іерусаліме, і вялікае мноства святаро́ў прыняло́ веру.

8Сцяфан жа, напо́ўнены верай і сілай, твары́ў цу́ды і знаме́нні вялікія ў народзе.

9I ўсталі некаторыя з сінагогі, называ́най сінагогай Ліберці́нцаў і Кірыне́йцаў і Александры́йцаў, і з тых, што былі́ з Кілікі́і і Асі́і, і спрача́ліся са Сцяфанам;

10але не здо́лелі супрацьстая́ць му́драсці і Духу, Якім ён прамаўля́ў.

11Тады падасла́лі яны людзей, каб тыя казалі: мы чулі, як ён гаварыў блюзне́рскія словы на Маісея і на Бога.

12I падбухто́рылі народ, і старэ́йшын, і кніжнікаў, і, напа́ўшы, схапілі яго і прывялі ў сінедрыён,

13 і вы́ставілі лжы́вых све́дкаў, якія казалі: гэты чалавек не перастае́ гавары́ць блюзне́рскія сло́вы су́праць святога месца гэтага і су́праць закону;

14бо мы чулі, як ён каза́ў, што гэты Іісус Назарэй зруйну́е ме́сца гэтае і пераме́ніць звы́чаі, якія перада́ў нам Маісей.

15I, угляда́ючыся ў яго, усе, хто сядзе́ў у сінедрыёне, уба́чылі аблічча яго, як аблічча Ангела.

 

Раздзел 7

1І сказаў першасвята́р: ці так гэта?

2Ён жа сказаў: мужы́ браты́ і айцы́! паслу́хайце. Бог сла́вы яві́ўся айцу нашаму Аўраа́му, калі ён быў у Месапата́міі, перад тым як пасяліўся ў Харра́не,

3і сказаў яму: вы́йдзі з зямлі тваёй, і з радні́ тваёй, і з до́му бацькі твайго, ды ідзі ў зямлю́, якую Я пакажу́ табе.

4Тады, вы́йшаўшы з зямлі Халдзе́йскай, ён пасяліўся ў Харра́не; і адтуль, пасля смерці ба́цькі яго, Бог перасялі́ў яго ў гэтую зямлю́, у якой вы цяпер жывяце́,

5і не даў яму спа́дчыны ў ёй ні на ступню́ нагі; але абяцаў даць яе ў вало́данне яму і патомству ягонаму пасля яго, хоць ён не меў тады дзіця́ці.

6I казаў так Бог, што нашча́дкі яго будуць перасяле́нцамі ў зямлі чужой, і заняво́ляць іх, і будуць прыгнята́ць гадоў чаты́рыста.

7Але народ, якому яны будуць падняво́льнымі, буду судзі́ць Я, - сказаў Бог, – і пасля таго яны вы́йдуць і будуць служы́ць Мне на гэтым месцы.

8I даў яму запаве́т абрэ́зання. I так нарадзі́ў ён Ісаа́ка і абрэ́заў яго ў во́сьмы дзень; а Ісаа́к – Іа́кава, а Іа́каў – двана́ццаць патрыя́рхаў.

9І патрыя́рхі, пазайздро́сціўшы Іосіфу, прадалі́ яго ў Егіпет; але Бог быў з ім

10і зба́віў яго ад усіх бед яго, і даў му́драсць яму́ і прыхі́льнасць фараона, цара́ Егіпецкага; і той паста́віў яго нача́льнікам над Егіптам і над усім до́мам сваім.

11I прыйшоў голад на ўсю зямлю́ Егіпецкую і Ханаа́нскую, і го́ра вялікае, і не знахо́дзілі е́жы айцы́ нашы.

12Іакаў жа, пачуўшы, што ёсць збо́жжа ў Егіпце, паслаў туды айцоў нашых першы раз;

13а на другі раз пазна́ны быў Іосіф брата́мі сваімі, і стаў вядомы фарао́ну род Іосіфа.

14Іосіф жа, пасла́ўшы, паклі́каў ба́цьку свайго Іакава і ўсю радню́ сваю, се́мдзесят пяць душ.

15І перайшоў Іакаў у Егіпет, і памёр сам і айцы нашы;

16і перане́сены былі́ яны ў Сіхе́м, і пакла́дзены былі́ ў грабні́цу, якую купіў Аўраа́м за серабро́ ў сыно́ў Еммо́ра Сіхе́мавага.

17Калі ж набліжа́ўся час здзе́йсніцца абяца́нню, якое Бог з кля́тваю даў Аўраа́му, узраста́ў народ і памнажа́ўся ў Егіпце

18да таго часу, як паўста́ў іншы цар, які не ве́даў Іосіфа;

19ён, ужыва́ючы хітрасць су́праць ро́ду нашага, чыні́ў зло айцам нашым, прымуша́ючы выкіда́ць немаўля́т, каб яны не застава́ліся жывы́мі.

20У той час нарадзіўся Маісей, і быў ён мі́лы Богу; яго гадава́лі тры месяцы ў доме ба́цькі яго;

21а калі ён быў вы́кінуты, узяла́ яго дачка́ фараона і вы́гадавала яго як свайго сы́на;

22і наву́чаны быў Маісей усёй мудрасці Егіпецкай, і быў моцны ў сло́вах і справах.

23Калі ж спо́ўнілася яму сорак гадоў, прыйшло яму на сэ́рца праве́даць братоў сваіх, сыно́ў Ізра́ілевых;

24і, уба́чыўшы, што аднаго з іх кры́ўдзяць, ён заступі́ўся і адпо́мсціў за пакры́ўджанага, забіўшы Егіпця́ніна.

25Ён думаў, што зразуме́юць браты́ яго, што Бог руко́ю яго дае́ ім выратава́нне; але яны не зразуме́лі.

26На насту́пны дзень ён з'явіўся памі́ж імі, калі яны біліся, і схіля́ў іх да міру, ка́жучы: мужы́, вы ж – браты́! навошта кры́ўдзіце адзін аднаго́?

27Але той, што кры́ўдзіў бліжняга, адштурхну́ў яго, ка́жучы: хто цябе паста́віў нача́льнікам і суддзёю над намі?

28ці не хочаш ты забіць мяне, як забіў учо́ра Егіпця́ніна?

29I ўцёк Маісей з-за слоў гэтых, і стаў перасяле́нцам у зямлі Мадыя́мскай, дзе нарадзі́ў двух сыноў.

30Калі ж міну́ла сорак гадоў, явіўся яму ў пусты́ні каля гары Сіна́й Ангел Гасподні ў по́лымі, якім гарэ́ў цярновы куст.

31Маісей жа, уба́чыўшы, дзіві́ўся відзе́нню; а калі падыхо́дзіў ён, каб разгле́дзець, прагучаў голас Госпада да яго:

32Я – Бог айцоў тваіх, Бог Аўраа́ма, і Бог Ісаа́ка, і Бог Іа́кава. Затрымце́ў Маісей і не смеў угляда́цца.

33Сказаў жа яму Гасподзь: здымі́ абу́так з ног тваіх, бо ме́сца, на якім ты стаіш, гэта зямля свята́я;

34ба́чыў Я, ба́чыў прыгнёт народа Майго, які ў Егіпце, і стогн іх пачуў, і сышоў, каб вы́зваліць іх; і цяпер ідзі сюды́, Я пашлю́ цябе ў Егіпет.

35Гэтага Маісея, якога яны адве́рглі, сказаўшы: хто паста́віў цябе нача́льнікам і суддзёю́ – яго Бог як нача́льніка і збаві́целя пасла́ў руко́ю Ангела, які явіўся яму ў цярно́вым кусце́;

36ён вы́веў іх, тво́рачы цу́ды і знаме́нні ў зямлі Егіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пусты́ні на праця́гу сарака́ гадоў.

37Гэта той Маісей, што сказаў сына́м Ізра́ілевым: Прарока ўздзві́гне вам Гасподзь Бог ваш з братоў вашых, як мяне; Яго слухайце.

38Гэта той, што быў у пусты́ні ў супо́льнасці з Ангелам, які гаварыў яму на гары́ Сінай, і з айцамі нашымі; той, што прыня́ў сло́вы жывы́я, каб перада́ць нам;

39той, якому не захаце́лі быць паслухмя́нымі айцы нашы, а адве́рглі яго і звярну́ліся сэ́рцамі сваімі да Егіпта,

40сказаўшы Ааро́ну: зрабі нам багоў, якія по́йдуць папе́радзе нас, бо Маісей гэты, які вы́веў нас з зямлі Егіпецкай, – не ведаем, што ста́лася з ім.

41І зрабілі цяльца́ ў тыя дні, і прыне́слі ахвя́ру ідалу, і ра́даваліся стварэ́нню рук сваіх.

42Бог жа адвярну́ўся і адда́ў іх служы́ць во́інству нябе́снаму, як напі́сана ў кнізе прарокаў: до́ме Ізра́ілеў! ці прыно́сілі вы Мне закла́нні і ахвяры на праця́гу сарака́ гадоў у пусты́ні?

43вы прынялі́ скінію Мало́хаву і зорку бога вашага Рэмфа́на – выя́вы, якія вы зрабілі, каб пакланя́цца ім; і Я перасялю́ вас дале́й за Вавілон.

44Скінія све́дчання была́ ў айцоў нашых у пусты́ні, як загада́ў Той, Хто казаў Маісею зрабіць яе паво́дле ўзо́ру, які ён уба́чыў;

45яе і ўне́слі, атрыма́ўшы, айцы нашы з Іісусам ва ўлада́нні народаў, вы́гнаных Богам ад аблі́чча айцоў нашых; так было́ да дзён Давіда,

46які знайшоў благада́ць перад Богам і маліўся аб тым, каб яму знайсці жыллё для Бога Іа́кавага.

47Саламон жа пабудава́ў Яму́ дом.

48Але Усявы́шні не ў рукатво́рных хра́мах жыве́, як кажа прарок:

49"неба – прасто́л Мой, а зямля – падно́жжа ног Маіх; які ж дом пабуду́еце Мне, – ка́жа Гасподзь, – ці якое ме́сца для спачы́ну Майго?

50хіба́ не Мая́ рука́ ствары́ла ўсё гэта?"

51Цвёрдашы́ія і неабрэ́заныя сэ́рцам і вуша́мі! вы заўсёды Ду́ху Свято́му праці́віцеся, як бацькі́ вашы, так і вы;

52каго з прарокаў не гна́лі бацькі́ вашы́ яны пазабіва́лі прадве́снікаў прышэ́сця Пра́ведніка, здра́днікамі і забойцамі Якога цяпер сталі вы;

53вы, якія прынялі́ закон праз настаўле́нні Ангелаў, ды не захава́лі яго.

54Чу́ючы гэта, яны раз'ю́шыліся ў сэ́рцах сваіх і скрыгата́лі зуба́мі на яго.

55Сцяфан жа, напо́ўнены Ду́хам Святы́м, угле́дзеўшыся ў неба, уба́чыў сла́ву Божую і Іісуса, Які стаіць правару́ч Бога,

56і сказаў: вось, бачу я нябёсы раскры́тыя і Сына Чалавечага, Які стаіць правару́ч Бога.

57 Яны ж, закрыча́ўшы моцным го́ласам, пазатыка́лі ву́шы свае і ўсе разам накі́нуліся на яго,

58і, вы́веўшы з горада, каме́ннем білі яго; а све́дкі пакла́лі адзе́нне сваё каля ног юнака́, якога зва́лі Саўл;

59і білі каме́ннем Сцяфана, які маліўся і казаў: Госпадзі Іісусе! прымі́ дух мой.

60I, стаўшы на калені, ён усклі́кнуў моцным голасам: Госпадзі! не залічы́ ім граху́ гэтага. I, сказаўшы гэта, памёр.

 

Раздзел 8

1Саўл жа згаджа́ўся з забо́йствам яго. I пачало́ся ў той дзень вялікае гане́нне на царкву ў Іерусаліме; і ўсе, акрамя́ Апосталаў, рассе́яліся па зе́млях Іудзеі і Самары́і;

2а Сцяфана пахава́лі мужы́ богабая́зныя і спра́вілі вялікае галашэ́нне па ім.

3Саўл жа ні́шчыў царкву; уваходзячы ў дамы́ і выця́гваючы мужчын і жанчын, ён аддава́ў іх у цямніцу.

4А тыя, што рассе́яліся, хадзілі і дабраве́сцілі слова.

5Так, Філіп, прыйшоўшы ў горад Самары́йскі, прапаве́даваў там Хрыста;

6натоўпы народу аднаду́шна ўспрыма́лі тое, што гаварыў Філіп, чу́ючы і ба́чачы знаме́нні, якія ён рабіў;

7бо нячы́стыя ду́хі з многіх, хто меў іх, выхо́дзілі, ускліка́ючы моцным го́ласам, і многія спаралізава́ныя і кульга́выя ацалі́ліся;

8і была́ радасць вялікая ў тым горадзе.

9Чалавек жа нейкі, па імені Сі́ман, быў у гэтым горадзе і займаўся раней чарадзе́йствам, здзіўля́ючы народ Самары́йскі і выдаючы́ сябе за кагосьці вялікага;

10і слухалі яго ўсе ад малога да вялікага, ка́жучы: гэта сіла Божая вялікая.

11А слухалі яго таму, што ён доўгі час чарадзе́йствам здзіўля́ў іх.

12Калі ж паве́рылі Філіпу, які дабраве́сціў пра Царства Божае і пра імя́ Іісуса Хрыста, то хрысці́ліся мужчыны і жанчыны.

13І сам Сі́ман уве́раваў і, ахрысці́ўшыся, застава́ўся пры Філіпе; і, ба́чачы тыя цу́ды і знаме́нні вялікія, што адбываліся, ён дзі́ву дава́ўся.

14Апосталы ж, якія былі́ ў Іерусаліме, пачуўшы, што Самара́не прынялі́ слова Божае, паслалі да іх Пятра і Іаана,

15якія, прыйшо́ўшы, памалі́ліся за іх, каб тыя прынялі́ Духа Святога;

16бо Ён ні на каго з іх яшчэ не сышоў, а толькі ахры́шчаны былі́ яны ў імя́ Госпада Іісуса;

17тады яны ўскла́лі ру́кі на іх, і тыя прынялі́ Духа Святога.

18Сіман жа, уба́чыўшы, што праз усклада́нне рук Апосталаў дае́цца Дух Святы́, прынёс ім грошы,

19ка́жучы: дайце і мне ўладу гэтую, каб той, на каго я ўскладу ру́кі, атры́мліваў Духа Святога.

20Але Пётр сказаў яму: серабро тваё няхай будзе з табою на пагі́бель, бо ты заду́маў за грошы здабы́ць дар Божы;

21няма табе ні часткі, ні ўдзелу ў справе гэтай, бо сэрца тваё няшчы́рае перад Богам;

22таму пака́йся ў гэтым зле тваім і маліся Богу; можа, і будзе праба́чаны табе наме́р сэрца твайго;

23бо я бачу, што ты ў горкай зло́бе і ў пу́тах няпра́ўды.

24Сіман жа сказаў у адказ: памалі́цеся вы за мяне Госпаду, каб не спасці́гла мяне нішто з таго, аб чым вы сказалі.

25Яны ж, засве́дчыўшы і прапаве́даўшы сло́ва Гасподняе, пайшлі назад у Іерусалім і ў многіх пасе́лішчах Самары́йскіх дабраве́сцілі.

26Ангел жа Гасподні прамовіў да Філіпа, ка́жучы: устань і ідзі на по́ўдзень, на дарогу, што спуска́ецца з Іерусаліма ў Га́зу; яна пустэ́льная.

27I, уста́ўшы, ён пайшоў. I вось, чалавек Эфіо́п, е́ўнух, вяльможа Кандакі́і, цары́цы Эфіо́пскай, паста́ўлены над усімі ска́рбамі яе, які ездзіў у Іерусалім на паклане́нне,

28вярта́ўся назад і, се́дзячы на калясні́цы сваёй, чытаў прарока Іса́ію.

29I сказаў Дух Філіпу: падыдзі́ і будзь побач з калясні́цай гэтай.

30Падбе́гшы, Філіп пачуў, што той чытае прарока Іса́ію, і сказаў: ці разуме́еш ты тое, што чытаеш?

31Ён жа сказаў: як я магу разумець, калі хто не наста́віць мяне́ І папрасіў Філіпа падня́цца і се́сці з ім.

32А месца Пісання, што ён чытаў, было́ такое: як авечка, на закла́нне Ён быў прыве́дзены, і як ягня́ маўчы́ць перад тым, хто стрыжэ́ яго, так і Ён не адкрыва́е ву́снаў Сваіх;

33у прыніжэ́нні Яго быў Ён пазба́ўлены правасу́ддзя; род жа Яго хто вы́тлумачыць? бо забіра́ецца з зямлі жыццё Яго.

34I, звярта́ючыся да Філіпа, е́ўнух сказаў: прашу цябе, патлумач, пра каго прарок гаво́рыць гэта́ пра сябе само́га ці пра каго іншага?

35Філіп жа, адкрыўшы ву́сны свае і пача́ўшы ад гэтага месца Пісання, дабраве́сціў яму Іісуса.

36Калі ж яны е́халі па дарозе, прые́халі да нейкай вады́, і е́ўнух сказаў: вось вада; што́ перашкаджа́е мне ахрысці́цца?

37I сказаў яму Філіп: калі ве́руеш ад усяго сэ́рца свайго, то можна. I ў адказ той сказаў: ве́рую, што Іісус Хрыстос ёсць Сын Божы.

38I загадаў спыні́ць калясні́цу; і сышлі́ або́два ў ваду́, Філіп і е́ўнух, і ён ахрысці́ў яго.

39Калі ж яны выйшлі з вады, Дух Святы́ сышо́ў на е́ўнуха; Ангел жа Гасподні забра́ў Філіпа, і больш не бачыў яго е́ўнух, і праця́гваў шлях свой, ра́дуючыся.

40А Філіп апынуўся ў Азоце і, прахо́дзячы, дабраве́сціў усім гарадам, пакуль не прыйшоў у Кесары́ю.

 

Раздзел 9

1А Саўл, усё яшчэ ды́хаючы пагро́заю і замышля́ючы забо́йства вучняў Гасподніх, прыйшоў да першасвятара́

2і вы́прасіў у яго лісты́ ў Дамаск да сінагог, каб, калі зно́йдзе каго з паслядо́ўнікаў гэтага вучэ́ння, і мужчы́н, і жанчы́н, звя́зваць і прыво́дзіць у Іерусалім.

3Калі ж ён ішоў, ста́лася так, што пры набліжэ́нні да Дамаска раптам ахіну́ла яго святло з неба;

4і ён, упа́ўшы на зямлю́, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму ты Мяне гоніш?

5Ён жа сказаў: хто Ты, Госпадзі? А Гасподзь сказаў: Я Іісус, Якога ты гоніш; цяжка табе су́праць ражна́ ісці.

6І ён у трымце́нні і жа́ху сказаў: Госпадзі! што Ты хочаш, каб я рабіў? Гасподзь адказаў яму: устань і ўвайдзі ў горад, і ска́зана будзе табе, што нале́жыць табе рабіць.

7Людзі ж, якія ішлі разам з ім, стаялі зняме́лыя, бо чулі голас, але ніко́га не бачылі.

8Саўл устаў з зямлі і, хоць вочы яго былі расплю́шчаны, ніко́га не бачыў; і яго, узя́ўшы за руку́, прывялі ў Дамаск;

9і тры дні ён быў невіду́шчым, і не еў, і не піў.

10Быў жа ў Дамаску адзін вучань і́мем Ана́нія; і сказаў яму Гасподзь у відзе́нні: Ана́нія! Ён жа сказаў: вось я, Госпадзі.

11I Гасподзь кажа яму: устань і ідзі на вуліцу, што называ́ецца Про́стаю, і пашука́й у доме Іудавым Тарся́ніна па імені Саўл; ён цяпер мо́ліцца

12і бачыў у відзе́нні му́жа, і́мем Ана́нія, які ўвайшоў і ўсклаў руку́ на яго, каб ён стаў віду́шчым.

13Ана́нія ж адказа́ў: Госпадзі! я чуў ад многіх пра чалавека гэтага, колькі зла ўчыні́ў ён святы́м Тваім у Іерусаліме;

14і тут ён ма́е ўладу ад першасвятаро́ў вяза́ць ўсіх, хто прызыва́е імя́ Тваё.

15Але Гасподзь сказаў яму: ідзі, бо ён – Мой абра́ны сасу́д, каб пране́сці імя́ Маё перад народамі, і цара́мі, і сына́мі Ізра́ілевымі;

16і Я пакажу яму, колькі нале́жыць яму за імя́ Маё адпаку́таваць.

17Ананія пайшоў і ўвайшоў у дом і, ускла́ўшы ру́кі на яго, сказаў: брат Саўл! Гасподзь Іісус, Які явіўся табе на дарозе, па якой ты ішоў, пасла́ў мяне, каб ты стаў віду́шчым і напо́ўніўся Ду́хам Святы́м.

18І раптам ні́бы луска́ з вачэ́й яго апа́ла, і ён адразу стаў бачыць, і, уста́ўшы, ахрысці́ўся,

19і, пад'е́ўшы, набра́ўся сіл. І застава́ўся Саўл з тымі вучнямі, што былі́ ў Дамаску, некалькі дзён;

20і адразу ў сінагогах пачаў прапаве́даваць Іісуса, што Ён – Сын Божы.

21І ўсе, хто чуў, здзіўля́ліся і гаварылі: ці гэта не той, які гнаў у Іерусаліме тых, што прызыва́лі імя́ гэтае, ды і сюды прыйшоў дзе́ля таго, каб звя́зваць іх і прыво́дзіць да першасвятаро́ў?

22А Саўл усё больш умацо́ўваўся і бянтэ́жыў Іудзеяў, якія жылі́ ў Дамаску, – ён перако́нваў, што гэта Хрыстос.

23Калі ж прайшло даво́лі часу, змо́віліся Іудзеі забіць яго,

24але Саўл даве́даўся пра змо́ву іх; яны ж пільнава́лі каля бра́мы дзень і ноч, каб забіць яго;

25але вучні ўначы́ ўзялі́ яго і перапра́вілі праз сцяну, спусціўшы ў кашы́.

26Саўл прыйшоў у Іерусалім і спрабава́ў далучы́цца да вучняў; але ўсе баяліся яго, не ве́рачы, што ён вучань.

27Варна́ва ж падтрыма́ў яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як у дарозе ён ба́чыў Госпада, і што Гасподзь размаўляў з ім, і як у Дамаску ён адважна прапаве́даваў у імя́ Іісусава.

28I быў ён разам з імі ў Іерусаліме, увахо́дзячы і выхо́дзячы ў імя́ Госпада Іісуса.

29Ён гаварыў таксама і спрача́ўся з Эліні́стамі; а яны імкну́ліся забіць яго.

30Браты́ ж, даве́даўшыся пра гэта, адвялі яго ў Кесары́ю і вы́правілі яго ў Тарс.

31Цэрквы ж па ўсёй Іудзеі, і Галілеі, і Самары́і былі́ ў спакоі, усталёўваючыся і хо́дзячы ў стра́ху Гасподнім, і праз суцяшэ́нне Духа Святога памнажа́ліся.

32І давяло́ся Пятру, абыхо́дзячы ўсіх, прыйсці і да святых, што жылі́ ў Лі́ддзе;

33знайшоў ён там чалавека нейкага па імені Эне́й, які восем гадоў ляжаў у ложку, бу́дучы спаралізава́ным.

34I сказаў яму Пётр: Эне́й, ацаля́е цябе Іісус Хрыстос; устань з пасцелі тваёй. I той адразу ўстаў;

35і бачылі яго ўсе, хто жыў у Лі́ддзе і ў Саро́не, якія і навярну́ліся да Госпада.

36У Іаппі́і была́ адна вучаніца па імені Таві́фа, што ў перакла́дзе азнача́е "са́рна". Жыццё яе было́ поўнае добрых учы́нкаў і спраў міласэ́рнасці, якія яна рабіла.

37І ста́лася ў тыя дні, што яна захварэ́ла і паме́рла. Яе абмы́лі і пакла́лі ў ве́рхнім пакоі.

38А пако́лькі Лі́дда недалёка ад Іаппі́і, то вучні, дачу́ўшыся, што Пётр там, пасла́лі да яго двух мужоў з просьбай, каб неадкла́дна прыйшоў да іх.

39Пётр устаў і пайшоў з імі; і калі ён прыйшоў, завялі яго ў верхні пакой, і абступілі яго ўсе ўдовы, пла́чучы і пака́зваючы спо́дняе і ве́рхняе адзе́нне, якое рабіла Са́рна, пакуль была́ з імі.

40Вы́правадзіўшы ўсіх адтуль, Пётр стаў на калені, памаліўся і, павярну́ўшыся да це́ла, сказаў: Таві́фа, устань! І яна расплю́шчыла вочы свае і, уба́чыўшы Пятра, се́ла.

41I ён, пада́ўшы ёй руку́, падня́ў яе; і, паклі́каўшы святы́х і ўдоў, паставіў перад імі яе жыву́ю.

42Гэта стала вядо́ма па ўсёй Іаппі́і, і многія ўве́равалі ў Госпада.

43А яму давяло́ся даволі доўга прабы́ць у Іаппі́і ў нейкага Сі́мана-гарбара́.

 

Раздзел 10

1Быў у Кесары́і адзін чалавек па імені Карні́лій, со́тнік з палка́, называ́нага Італі́йскім,

2пабо́жны і богабая́зны з усім домам сваім, ён рабіў многія справы міласэ́рнасці лю́дзям і заўсёды маліўся Богу;

3ён у відзе́нні ясна ўбачыў каля дзевятай гадзі́ны дня Ангела Божага, які ўвайшоў да яго і сказаў яму: Карні́лій!

4Ён жа, угле́дзеўшыся ў яго і спало́хаўшыся, сказаў: што, Госпадзі́ Ангел сказаў яму: твае малітвы і твае справы міласэ́рнасці ўзнялі́ся ва ўспамі́н перад Богам;

5і цяпер пашлі ў Іаппі́ю людзей і пакліч Сі́мана, якога завуць Пятром;

6ён гасцю́е ў нейкага Сі́мана-гарбара́, дом якога каля мора; ён скажа табе тое, праз што спасе́шся ты і ўвесь дом твой.

7І калі адышоў Ангел, які размаўляў з Карні́ліем, ён паклі́каў дваіх са сваіх слуг і набо́жнага воіна з тых, што былі́ пры ім,

8і, расказаўшы ім усё, паслаў іх у Іаппі́ю.

9А на другі дзень, калі яны былі́ ў дарозе і набліжа́ліся да горада, Пётр каля шостай гадзі́ны ўзышоў на дах до́ма памалі́цца.

10Ён прагалада́ўся і хацеў паесці; пакуль жа гатава́лі яму, найшло́ на яго захапле́нне,

11і бачыць ён неба адкры́тае, і сыхо́дзіць да яго нейкае ёмішча, ні́бы вялікае палатно, прывя́занае за чатыры канцы, і апуска́ецца на зямлю́,

12і былі́ ў ім усяля́кія чатырохно́гія зямны́я, і звяры́, і паўзуны́, і птушкі нябе́сныя.

13І быў голас да яго: устань, Пётр, закалі́ і еж.

14Але Пётр сказаў: ні ў якім ра́зе, Госпадзі, бо я ніко́лі не еў нічога пага́нага ці нячы́стага.

15А голас зноў, другі раз, да яго: тое, што Бог ачы́сціў, ты не лічы́ пага́ным.

16Так было́ тройчы; і зноў узя́та было́ ёмішча на неба.

17Пакуль Пётр недаўмява́ў у сабе, што зна́чыла б відзе́нне, якое ён бачыў, – вось, людзі, пасла́ныя Карні́ліем, распыта́ўшы пра дом Сі́манаў, спыніліся каля варот

18і го́ласна пыта́ліся: ці тут гасцю́е Сі́ман, называ́ны Пятром?

19І ў той час, як Пётр разважа́ў пра відзе́нне, сказаў яму Дух: вось, тры чалавекі шукаюць цябе;

20дык устань, спусціся і ідзі з імі, ні ў чым не сумнява́ючыся, бо гэта Я паслаў іх.

21Пётр, спусціўшыся да людзей, пасла́ных да яго Карніліем, сказаў: вось, я той, каго вы шука́еце; што за прычына, дзе́ля якой вы прыйшлі́

22Яны ж адказалі: Карнілій сотнік, муж пра́ведны і богабая́зны, які ма́е добрае све́дчанне ад усяго народа Іудзейскага, атрыма́ў ад святога Ангела ўказа́нне паклі́каць цябе ў дом свой і паслу́хаць сло́вы твае.

23Пётр, запрасіўшы, пачастава́ў іх, а на другі дзень, уста́ўшы, пайшоў з імі, і некато́рыя з братоў Іаппі́йскіх пайшлі з ім;

24на насту́пны дзень прыйшлі́ яны ў Кесары́ю. Карнілій жа чакаў іх, склі́каўшы сваяко́ў сваіх і блізкіх сяброў.

25Калі Пётр уваходзіў, Карнілій сустрэў яго і, упа́ўшы яму ў ногі, пакланіўся.

26Але Пётр падня́ў яго, ка́жучы: устань, я таксама чалавек.

27І, размаўля́ючы з ім, увайшоў і заста́ў многіх сабра́ных;

28і сказа́ў ім: вы ве́даеце, што не дазваля́ецца Іудзею мець зносіны з іншапляме́ннікам альбо прыхо́дзіць да яго; а мне Бог адкрыў, каб я ніводнага чалавека не называў пага́ным або нячы́стым;

29таму я і прыйшоў, не пярэ́чыўшы, калі мяне паклі́калі; дык пыта́юся: дзе́ля якой справы вы паслалі за мной?

30І Карні́лій адказаў: пача́ўшы чатыры дні таму і да гэтай гадзі́ны я пасці́ўся і ў дзевя́тую гадзі́ну маліўся ў доме маім; і вось, стаў перада мною муж у све́тлым адзе́нні

31і сказаў: "Карнілій! пачу́та малітва твая, і мі́ласціны твае ўспамяну́ты перад Богам;

32дык пашлі ў Іаппі́ю і пакліч Сі́мана, якога завуць Пятром; ён гасцю́е ў доме Сі́мана-гарбара́ каля мора; ён прыйдзе і будзе прамаўля́ць да цябе".

33Я адразу ж паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў; дык вось, цяпер мы ўсе перад Богам стаім, каб вы́слухаць усё, што зага́дана табе Богам.

34Пётр адкрыў вусны і прамовіў: я сапраўды́ ўпэ́ўніваюся, што ў Бога няма прадузя́тасці,

35але ў кожным народзе той, хто баіцца Яго і жыве́ пра́ведна, даспадо́бы Яму;

36Ён паслаў сло́ва сына́м Ізра́ілевым, дабраве́сцячы мір праз Іісуса Хрыста, Які ёсць Гасподзь усіх;

37вы ведаеце пра тое, што адбыва́лася па ўсёй Іудзеі, пачына́ючы з Галілеі, пасля хрышчэ́ння, якое прапаве́даваў Іаан;

38пра Іісуса з Назарэ́та, як Яго пама́заў Бог Ду́хам Святы́м і сілаю, і Ён хадзіў, тво́рачы дабро і ацаля́ючы ўсіх апанава́ных дыявалам, таму што Бог быў з Ім;

39і мы све́дкі ўсяго, што зрабіў Ён у краіне Іудзейскай і ў Іерусаліме; Яго і забілі, паве́сіўшы на дрэ́ве.

40Яго ўваскрасіў Бог на трэці дзень і даў Яму быць я́ўленым,

41не ўсяму народу, а све́дкам, якіх раней абраў Бог, нам, якія з Ім елі і пілі́ пасля ўваскрасе́ння Яго з мёртвых;

42і Ён загада́ў нам прапаве́даваць лю́дзям і све́дчыць, што Ён – вы́значаны Богам суддзя́ жывы́х і мёртвых;

43пра Яго ўсе прарокі све́дчаць, што кожны, хто веруе ў Яго, атрыма́е прабачэ́нне грахоў і́мем Яго.

44Яшчэ калі прамаўля́ў Пётр сло́вы гэтыя, сышоў Дух Святы на ўсіх, што слу́халі сло́ва.

45І ве́руючыя з абрэ́заных, якія прыйшлі з Пятром, ура́зіліся, што і на язы́чнікаў вы́ліўся дар Святога Духа,

46бо пачулі, як яны гаво́раць на іншых мо́вах і веліча́юць Бога. Тады Пётр сказаў:

47хіба́ можа хто забарані́ць хрысці́цца вадою тым, што атрыма́лі Духа Святога, як і мы?

48І загадаў ім хрысці́цца ў імя́ Іісуса Хрыста. Тады яны папрасілі яго заста́цца на некалькі дзён.

 

Раздзел 11

1Пачулі Апосталы і браты́, якія былі́ ў Іудзеі, што і язычнікі прынялі́ сло́ва Божае.

2І калі Пётр прыйшоў у Іерусалім, абрэ́заныя папрака́лі яго,

3ка́жучы: да людзей неабрэ́заных увахо́дзіў ты і еў з імі.

4Тады пачаў Пётр апавяда́ць ім па пара́дку, ка́жучы:

5у горадзе Іаппі́і я маліўся і ў захапле́нні бачыў відзе́нне: сыхо́дзіць нейкае ёмішча, ні́бы вялікае палатно́, за чатыры канцы́ апу́шчанае з неба, і наблі́зілася яно да мяне;

6узіра́ючыся ў яго, я разгле́дзеў і ўба́чыў чатырохно́гіх зямны́х, і звяро́ў, і паўзуно́ў, і птушак нябе́сных.

7І пачуў я голас, які казаў мне: "устань, Пётр, закалі́ і еж".

8Але я сказаў: "ні ў якім ра́зе, Госпадзі, бо нішто пага́нае ці нячы́стае ніколі не ўвахо́дзіла ў ву́сны мае́".

9І адказаў мне голас з неба другі раз, ка́жучы: "тое, што Бог ачы́сціў, ты не лічы́ пага́ным".

10Так было́ тройчы; і ўзя́та было́ ўсё зноў на неба.

11І вось, у той самы час падышлі́ да до́ма, у якім я быў, тры чалавекі, пасла́ныя з Кесары́і да мяне.

12І сказаў мне Дух пайсці з імі, ні ў чым не сумнява́ючыся; пайшлі са мною і гэтыя шэсць братоў, і мы ўвайшлі ў дом таго чалавека.

13І ён паве́даміў нам, што бачыў у доме сваім Ангела, які стаў і сказаў яму: "пашлі ў Іаппі́ю людзей і паклі́ч Сімана, якога завуць Пятром,

14ён скажа табе тое, праз што спасе́шся ты і ўвесь дом твой".

15Калі я пачаў прамаўля́ць, сышоў Дух Святы́ на іх, як і на нас у пача́тку.

16І ўспо́мніў я сло́вы Госпада, як Ён казаў: "Іаан хрысці́ў вадою, а вы будзеце ахры́шчаны Ду́хам Святы́м".

17Дык вось, калі такі са́мы дар даў ім Бог, як і нам, якія ўве́равалі ў Госпада нашага Іісуса Хрыста, то хто я такі, каб мог перашко́дзіць Богу?

18Вы́слухаўшы гэта, яны супако́іліся і ўсла́вілі Бога, ка́жучы: зна́чыць, і язы́чнікам Бог даў пакая́нне дзе́ля жыцця́.

19Між тым, рассе́яныя ў вы́ніку гане́ння, якое даты́чылася Сцяфана, прайшлі да Фінікі́і, і Кіпра, і Антыяхі́і, нікому не прапаве́дуючы сло́ва, акрамя́ Іудзеяў.

20Былі́ ж некато́рыя з іх Кіпрыётамі і Кірыне́йцамі, якія, прыйшо́ўшы ў Антыяхі́ю, прамаўля́лі да Эліні́стаў, прапаве́дуючы Госпада Іісуса.

21І была́ рука Гаспо́дняя з імі; і вялікая ко́лькасць, уве́раваўшы, звярну́лася да Госпада.

22І дайшла вестка пра іх да царквы ў Іерусаліме, і паслалі Варна́ву ісці ў Антыяхі́ю;

23ён, прыйшоўшы і ўба́чыўшы блага́даць Божую, узра́даваўся і заахво́чваў усіх, каб застава́ліся з Госпадам шчы́рым сэ́рцам;

24таму што ён быў чалавек добры і напо́ўнены Ду́хам Святы́м і вераю. І далучы́лася даволі многа наро́ду да Госпада.

25Тады Варнава пайшоў у Тарс шука́ць Саўла, і, знайшо́ўшы яго, прывёў у Антыяхі́ю;

26і ста́лася так, што яны цэлы год збіра́ліся ў царкве і навуча́лі даволі шмат людзей; і вучні ў Антыяхі́і ўпершыню́ пачалі́ называ́цца Хрысція́намі.

27У тыя дні прыйшлі́ з Іерусаліма ў Антыяхі́ю прарокі;

28і адзін з іх, па імені Ага́ў, устаўшы, прадказа́ў праз Ду́ха, што па ўсім свеце наста́не голад вялікі, такі, як быў пры ке́сары Кла́ўдзіі;

29тады вучні вы́значылі, каб кожны з іх, паводле даста́тку свайго, паслаў дапамогу брата́м, якія жылі́ ў Іудзеі,

30так яны і зрабілі, паслаўшы сабра́нае да прасвітараў праз Варнаву і Саўла.

 

Раздзел 12

1А ў той час цар Ірад узня́ў руку́, каб учыні́ць зло некато́рым з тых, што нале́жалі да царквы;

2ён забіў мячом Іакава, брата Іаа́навага,

3а ўбачыўшы, што гэта падаба́ецца Іудзеям, вы́рашыў яшчэ ўзяць і Пятра; тады былі́ дні праснако́ў;

4і ўзяў ён яго, пасадзіў у цямніцу і даручы́ў чатыром чацвёркам воінаў сцерагчы́ яго, ма́ючы наме́р пасля Пасхі вы́весці яго да народу.

5Такім чынам, Пятра сцераглі ў цямніцы; а царква стара́нна малілася за яго Богу.

6Калі ж Ірад збіраўся вы́весці яго, у тую ноч Пётр спаў паміж двума́ во́інамі, звя́заны двума ланцуга́мі, і вартавы́я каля дзвярэ́й ахо́ўвалі цямніцу.

7І вось, Ангел Гасподні з'явіўся, і святло заззяла ў памяшка́нні; штурхну́ўшы Пятра ў бок, ён разбудзіў яго, ка́жучы: уставай хутчэй. І апа́лі ланцугі́ з яго рук.

8І сказаў яму Ангел: падперажы́ся і абу́й санда́лі свае. Ён зрабіў гэта. Тады кажа яму: надзень во́пратку сваю і ідзі за мною.

9І, вы́йшаўшы, ён ішоў за ім, і не ведаў, што было́ ная́ве тое, што робіць Ангел, а думаў, што ба́чыць відзе́нне.

10Прайшоўшы пе́ршую ва́рту і другу́ю, яны прыйшлі да жале́знай бра́мы, якая вяла́ ў горад і якая сама сабою адчыні́лася перад імі; і, вы́йшаўшы, яны прайшлі адну ву́ліцу, і адразу Ангел адышоў ад яго.

11Тады Пётр, прыйшо́ўшы ў сябе, сказаў: цяпер ведаю сапраўды́, што паслаў Гасподзь Ангела Свайго і зба́віў мяне ад рукі́ Ірада і ад усяго, чаго чакаў народ Іудзейскі.

12Агле́дзеўшыся, ён прыйшоў да дома Марыі, маці Іаана, называ́нага Маркам, дзе многія сабра́ліся і маліліся.

13Калі Пётр пасту́каў у дзверы бра́мы, падышла паслухаць служа́нка, па імені Ро́да,

14і, пазна́ўшы голас Пятра, яна ад радасці не адчыні́ла бра́мы, а, пабегшы, паве́даміла, што Пётр стаіць каля бра́мы.

15Яны ж сказалі ёй: ты не ў сваім розуме. Але яна насто́йвала на сваім. Яны ж казалі: гэта Ангел яго.

16А Пётр праця́гваў сту́кацца; яны, адчыніўшы, убачылі яго і дзіву далі́ся.

17Даўшы ім знак рукою, каб маўчалі, ён расказаў ім, як Гасподзь вы́веў яго з цямніцы, потым сказаў: паве́даміце пра гэта Іакаву і брата́м. І, вы́йшаўшы, ён накірава́ўся ў іншае месца.

18А калі настаў дзень, узні́к вялікі перапало́х сярод воінаў з-за таго, што зда́рылася з Пятром;

19Ірад жа, пашука́ўшы яго і не знайшоўшы, засудзі́ў вартаўніко́ў і загада́ў вы́весці іх; і, адпра́віўшыся з Іудзеі ў Кесары́ю, застава́ўся там.

20Ірад быў разгне́ваны на жыхароў Ты́ра і Сідо́на; а яны па агу́льнай зго́дзе прыбылі́ да яго і, схілі́ўшы на свой бок Ула́ста, пасце́льніка царскага, прасілі міру, таму што іх краіна кармі́лася ад царскай.

21У прызна́чаны дзень Ірад, апрану́ўшы адзе́нне царскае і сеўшы на ўзвышэ́нні, прамаўля́ў да іх;

22а народ ускліка́ў: гэта голас Бога, а не чалавека.

23І адразу паразі́ў яго Ангел Гасподні за тое, што ён не ўзнёс славы Богу; і ён, з'е́дзены чарвя́мі, спусці́ў дух.

24Слова ж Божае ўзраста́ла і мно́жылася.

25А Варнава і Саўл вярнуліся з Іерусаліма, вы́канаўшы служэ́нне і ўзя́ўшы з сабою таксама Іаана, назва́нага Маркам.

 

Раздзел 13

1Былі́ ж у Антыяхі́і ў та́машняй царкве некато́рыя прарокі і вучы́целі: Варнава, і Сімяо́н, якога звалі Ні́гер, і Лукі́й Кірыне́янін, і Манаі́н, які гадава́ўся разам з Ірадам тэтра́рхам, і Саўл.

2Калі ж яны служы́лі Госпаду і пасці́лі, сказаў Дух Святы́: вы́лучыце Мне Варнаву і Саўла на справу, да якой Я паклі́каў іх.

3Тады яны, папасці́ўшы і памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі і адпусці́лі іх.

4І тыя, пасла́ныя Ду́хам Святы́м, прыйшлі ў Селеўкі́ю, а адтуль адплылі́ на Кіпр;

5і, прыбы́ўшы ў Саламі́н, прапаве́давалі слова Божае ў сінагогах Іудзейскіх; ме́лі яны таксама Іаана як памочніка.

6Прайшоўшы ўвесь востраў аж да Па́фа, спатка́лі яны нейкага чалавека, чарадзе́я і лжэпраро́ка, Іудзея па і́мені Варыісу́с,

7які быў з прако́нсулам Се́ргіем Паўлам, чалавекам разумным. Гэты, паклі́каўшы Варнаву і Саўла, пажада́ў пачуць слова Божае;

8але ім супрацьстая́ў чарадзе́й Элі́ма, – так пераклада́ецца імя́ яго, – намага́ючыся адвярну́ць прако́нсула ад веры.

9А Саўл, ён жа Павел, напо́ўніўшыся Ду́хам Святы́м і пільна ўгляда́ючыся ў яго,

10сказаў: о, по́ўны ўсякай хі́трасці і ўсякай зламы́снасці, сы́не дыя́вала, вораг усякай пра́веднасці! ці пераста́неш ты адво́дзіць ад прамы́х шляхо́ў Гасподніх?

11і цяпер, вось, рука́ Госпада на цябе, і будзеш ты сляпы́м і не ўбачыш сонца да пары́. І адразу напа́лі на яго змрок і цемра, і ён, абаро́чваючыся, шукаў павадыро́ў.

12Тады прако́нсул, убачыўшы тое, што адбыло́ся, уве́раваў, ура́жаны вучэ́ннем Гасподнім.

13Адплыўшы з Па́фа, Павел і тыя, што знахо́дзіліся з ім, прыбылі́ ў Пе́ргію Памфілі́йскую, а Іаан, пакінуўшы іх, вярнуўся ў Іерусалім.

14Яны ж, пайшоўшы з Пе́ргіі, прыбылі́ ў Антыяхі́ю Пісіды́йскую і, увайшоўшы ў сінагогу ў дзень суботні, селі.

15Пасля чыта́ння закона і прарокаў нача́льнікі сінагогі паслалі сказаць ім: мужы́ браты́! калі ў вас ёсць слова настаўле́ння да народу, то прамаўля́йце.

16Павел, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: мужы́ Ізра́ільскія і тыя, хто баіцца Бога, паслу́хайце!

17Бог народа гэтага вы́браў айцоў нашых, і ўзвы́сіў народ гэты ў час пражыва́ння яго ў зямлі Егіпецкай, і руко́ю высо́каю вы́веў іх з яе,

18і каля сарака́ гадоў ча́су карміў іх у пусты́ні;

19і, зні́шчыўшы сем народаў у зямлі Ханаа́нскай, даў ім у спа́дчыну зямлю́ тых;

20і пасля гэтага, каля чатырохсо́т пяці́дзесяці гадоў, даваў ім су́ддзяў да Самуіла прарока;

21і потым папрасілі яны цара, і даў ім Бог Сау́ла, сына Кі́савага, му́жа з кале́на Веніямі́навага, гадоў на сорак;

22і, адхілі́ўшы яго, паставіў ім царом Давіда, пра якога і сказаў, засве́дчыўшы: Я знайшоў Давіда, сына Іесе́евага, му́жа, які Мне па сэ́рцы і які здзе́йсніць усе жада́нні Мае́.

23З яго се́мені Бог паводле абяца́ння ўздзві́гнуў Ізра́ілю спасенне – Іісуса,

24пасля таго, як Іаан прапаве́даваў, перад са́мым яўле́ннем Яго, хрышчэ́нне пакая́ння ўсяму народу Ізраільскаму.

25Калі ж завярша́ў Іаан дзе́йнасць сваю, то гаварыў: за каго вы прыма́еце мяне́ я не той, але вось, ідзе за мною Той, у Каго я нява́рты развяза́ць абу́так на нагах.

26Мужы́ браты́, сыны́ роду Аўраа́мавага, і тыя сярод вас, хто баіцца Бога! вам пасла́на сло́ва спасе́ння гэтага.

27Бо жыхары́ Іерусаліма і нача́льнікі іх, не пазна́ўшы Яго і асудзі́ўшы, спо́ўнілі сло́вы прарокаў, што чыта́юцца кожную суботу;

28і, не знайшо́ўшы нія́кай віны́, ва́ртай смерці, прасілі Пілата забіць Яго;

29калі ж вы́каналі ўсё, напі́санае пра Яго, то, зня́ўшы з дрэва, пакла́лі Яго ў магілу.

30Але Бог уваскрасіў Яго з мёртвых;

31Ён яўля́ўся на праця́гу многіх дзён тым, якія прыйшлі з Ім з Галілеі ў Іерусалім; яны цяпе́р све́дкі Яго перад народам.

32І мы вам дабраве́сцім пра абяца́нне, да́дзенае айцам, што Бог вы́канаў яго для нас, дзяцей іхніх, уваскрасі́ўшы Іісуса,

33як і напі́сана ў псалме́ другім: "Ты Сын Мой, Я сёння нарадзі́ў Цябе".

34А пра тое, што Ён уваскрасі́ў Яго з мёртвых, так што Ён ужо не абе́рнецца ў тле́нне, Ён сказаў так: "Я дам вам святое, абяца́нае Давіду, непару́шнае".

35Таму і ў іншым месцы кажа: "не дасі́ Святому Твайму ўба́чыць тле́ння".

36Давід жа, паслужы́ўшы ў пакале́нні сваім волі Божай, спачы́ў, і далучы́ўся да айцоў сваіх, і ўба́чыў тле́нне;

37а Той, Якога Бог уваскрасі́ў, не ўба́чыў тле́ння.

38Няхай жа будзе вам вядо́ма, мужы́ браты́, што дзе́ля Яго абвяшча́ецца Вам прабачэ́нне грахоў;

39і ва ўсім, у чым вы не маглі апраўда́цца законам Маісе́евым, кожны ве́руючы апра́ўдваецца Ім.

40Дык сцеражы́цеся, каб не прыйшло на вас тое, пра што ска́зана ў прарокаў:

41"глядзі́це, пага́рдлівыя, падзіву́йцеся, і ўбачце, і згі́ньце; таму што Я здзяйсня́ю справу ў дні вашы, справу, якой вы ніяк не паверылі б, калі б хто-не́будзь расказаў вам".

42І калі яны выхо́дзілі з сінагогі Іудзейскай, язычнікі прасілі іх у насту́пную суботу гаварыць ім пра тое ж самае;

43калі ж сход быў распу́шчаны, то многія з Іудзеяў і набо́жных празелі́таў пайшлі за Паўлам і Варнавам, якія, размаўля́ючы з імі, перако́нвалі іх застава́цца ў благада́ці Божай.

44У насту́пную суботу амаль увесь горад сабра́ўся, каб паслу́хаць сло́ва Божае;

45але Іудзеі, уба́чыўшы народ, напо́ўніліся за́йздрасцю і, пярэ́чачы і блюзне́рачы, праці́віліся таму, што гаварыў Павел.

46Тады Павел і Варнава адва́жна сказалі: вам першым павінна было́ быць прамо́ўлена сло́ва Божае, але паколькі вы адвярга́еце яго і са́мі сябе робіце нява́ртымі вечнага жыцця́, то вось, мы звярта́емся да язычнікаў;

47бо так запаве́даў нам Гасподзь: "Я паставіў Цябе быць святлом для язы́чнікаў, каб Ты быў спасе́ннем да кра́ю зямлі".

48Слу́хаючы гэта, язычнікі радаваліся і ўслаўля́лі сло́ва Гасподняе, і ўве́равалі ўсе, прызна́чаныя для вечнага жыцця́;

49і слова Гасподняе распаўсю́джвалася па ўсёй краіне.

50Але Іудзеі, падмо́віўшы набо́жных і паважа́ных жанчын і першых сярод гараджа́н, учыні́лі гане́нне на Паўла і Варнаву і вы́гналі іх з ме́жаў сваіх.

51Яны ж, абтро́сшы на іх пыл з ног сваіх, пайшлі ў Ікані́ю.

52А вучні напаўня́ліся радасцю і Ду́хам Святы́м.

 

Раздзел 14

1І ста́лася ў Ікані́і, што таксама ўвайшлі яны ў сінагогу Іудзейскую і прамаўля́лі так, што ўве́равала вялікае мноства і Іудзеяў, і Э́лінаў.

2А няве́руючыя Іудзеі ўзбу́рылі і азло́білі ду́шы язычнікаў су́праць братоў.

3Аднак тыя даволі доўга прабылі́ там, адважна прамаўля́ючы ў Госпадзе, Які све́дчыў сло́ва благада́ці Сваёй і здзяйсня́ў знаме́нні і цу́ды рукамі іх.

4І насе́льніцтва горада падзялі́лася: адны былі́ з Іудзеямі, а другія – з Апосталамі.

5Калі ж у язычнікаў і Іудзеяў з іх начальнікамі ўзнік наме́р знява́жыць і пабіць іх каме́ннем,

6то яны, даве́даўшыся, уцяклі ў Лікао́нскія гарады Лі́стру і Дэ́рвію і ў навако́ллі іх,

7і там дабраве́сцілі.

8А ў Лі́стры нейкі чалавек, хворы на ногі, сядзеў, бу́дучы кульга́вым ад уло́ння маці сваёй, і ніко́лі не хадзіў.

9Ён слу́хаў прамову Паўла, які, угле́дзеўшыся ў яго і ўбачыўшы, што той ма́е веру, каб быць ацалёным,

10сказаў гу́чным голасам: табе кажу ў імя́ Госпада Іісуса Хрыста: стань на ногі свае прама. І той адразу ўско́чыў і стаў хадзіць.

11Люд жа, уба́чыўшы, што зрабіў Павел, узвы́сіў свой голас, кажучы па-лікаонску: багі́ ў вобразе чалаве́чым сышлі́ да нас.

12І называлі Варна́ву Зе́ўсам, а Паўла – Герме́сам, бо прамаўля́ў перава́жна ён.

13І жрэц Зеўса, ідал якога знаходзіўся перад іх горадам, прывёўшы да брамы валоў і даста́віўшы вянкі, хацеў з народам прыне́сці ахвяру.

14Пачуўшы пра гэта, Апосталы Варнава і Павел разадра́лі адзе́нне сваё і кінуліся ў натоўп з крыкам, ка́жучы:

15мужы́! што вы робіце́ і мы – такія як вы людзі, і дабраве́сцім вам, каб вы ад гэтай ма́рнасці звярну́ліся да Бога Жывога, Які ствары́ў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх,

16Які ў міну́лых пакале́ннях дазволіў, каб усе народы хадзілі сваімі шляха́мі,

17хоць і не перастава́ў све́дчыць пра Сябе, дзе́ючы дабро, даючы́ нам дажджы́ з неба і по́ры ўрадлі́выя, напаўня́ючы ежай і радасцю сэ́рцы нашы.

18І, прамаўля́ючы так, яны ледзь прыму́сілі натоўп спыні́цца і не прыно́сіць ахвяру ім, а каб кожны ішоў дадому. Калі ж яны, застаючы́ся там, вучылі,

19прыйшлі некато́рыя Іудзеі з Антыяхі́і і Ікані́і, і калі Апосталы адкрыта прапаве́давалі, тыя падмо́вілі народ адысці́ ад іх, ка́жучы: яны не гавораць нічога ісціннага, а ўсё лгуць. І, падбухто́рыўшы народ, пабілі Паўла каме́ннем і вы́цягнулі за горад, думаючы, што ён мёртвы.

20Калі ж вучні сабра́ліся вакол яго, ён падняўся і пайшоў у горад, а на другі дзень адпра́віўся з Варнавам у Дэ́рвію.

21Прапаве́даўшы Ева́нгелле ў гэтым горадзе і прыдба́ўшы нямала вучняў, яны вярнуліся ў Лі́стру, Ікані́ю і Антыяхі́ю,

22умацо́ўваючы ду́шы вучняў, закліка́ючы іх трыва́ць у веры і павуча́ючы што, праз многія пакуты нале́жыць нам увайсці ў Царства Божае.

23Рукапалажы́ўшы ім прасві́тараў для кожнай царквы і памаліўшыся з по́стам, яны даручы́лі іх Госпаду, у Якога тыя ўве́равалі.

24Потым, прайшоўшы праз Пісіды́ю, яны прыйшлі ў Памфілі́ю;

25і, прапаве́даўшы сло́ва Гасподняе ў Пе́ргіі, прыйшлі ў Ата́лію

26і адтуль адплылі́ ў Антыяхі́ю, адкуль яны былі адда́дзены па благадаці Божай на справу, якую і вы́каналі.

27Прыбы́ўшы туды і сабраўшы царкву, яны расказалі пра ўсё, што зрабіў з імі Бог і як Ён адчыні́ў язычнікам дзверы веры;

28і застава́ліся там доўгі час з вучнямі.

 

Раздзел 15

1Некато́рыя, што прыйшлі з Іудзеі, вучы́лі братоў: калі не абрэ́жацеся паводле звы́чаю Маісеевага, то не можаце спасці́ся.

2Калі ж адбыло́ся сутыкне́нне і спрэ́чка немала́я ў Паўла і Варнавы з імі, то было́ вы́рашана, каб Павел з Варнавам ды некато́рыя іншыя з іх пайшлі да Апосталаў і прасвітараў у Іерусалім па гэтай справе.

3І вось, яны, адпра́ўленыя царквою, праходзілі праз Фінікі́ю і Самары́ю, раска́зваючы пра навярта́нне язычнікаў, і прыно́сілі радасць вялікую ўсім брата́м.

4Калі ж прыбылі́ яны ў Іерусалім, то былі́ прыня́ты царквою, Апосталамі і прасвітарамі і расказалі пра ўсё, што зрабіў з імі Бог і як Ён адчыні́ў язычнікам дзверы веры.

5Тады ўсталі некато́рыя з фарысейскай е́расі, якія ўве́равалі, і яны казалі, што трэба абрэ́зваць язычнікаў і зага́дваць ім, каб выконвалі закон Маісееў.

6Апосталы і прасвітары сабра́ліся, каб разгле́дзець гэтую справу.

7Пасля доўгай спрэчкі ўстаў Пётр і сказаў ім: мужы́ браты́! вы ведаеце, што Бог ад дзён даўніх вы́браў з нас мяне, каб з маіх ву́снаў язычнікі пачулі слова Ева́нгелля і ўве́равалі;

8і Сэрцаве́д Бог даў ім све́дчанне, пасла́ўшы ім Духа Святога, як і нам;

9і не зрабіў нія́кай розніцы паміж намі і імі, вераю ачы́сціўшы сэ́рцы іх.

10Чаму ж вы цяпер спакуша́еце Бога, каб ускла́сці на шы́і вучняў ярмо, якога ні айцы нашы, ні мы не змаглі пане́сці?

11Але мы ве́руем, што благадаццю Госпада Іісуса Хрыста спасёмся, як і яны.

12Тады замоўк увесь сход і слу́хаў Варнаву і Паўла, як яны раска́звалі, якія знаме́нні і цу́ды зрабіў Бог праз іх у язычнікаў.

13Пасля таго, як яны змоўклі, прамовіў Іакаў, кажучы: мужы́ браты́! паслу́хайце мяне;

14Сі́ман расказаў, як Бог ад пачатку скірава́ў по́гляд на язычнікаў, каб скла́сці з іх народ у імя́ Сваё;

15і гэтаму адпавяда́юць словы прарокаў, як напі́сана:

16"потым вярну́ся і адбуду́ю скінію Давідаву заняпа́лую, і разбу́ранае ў ёй адбуду́ю, і ўзвяду́ яе,

17каб шукалі Госпада іншыя людзі і ўсе народы, для якіх абве́шчана імя́ Маё, – кажа Гасподзь, Які робіць усё гэта".

18Вядо́мы Богу адве́ку ўсе справы Яго.

19Таму я лічу́, што не трэба абцяжа́рваць тых з язычнікаў, якія навярта́юцца да Бога,

20а напіса́ць ім, каб яны ўстры́мліваліся ад апага́ньвання ідаламі, і ад блу́ду, і ад заду́шанага, і ад крыві́, і каб не рабілі іншым таго, чаго не жада́юць сабе.

21Бо закон Маісе́еў ад старажы́тных ро́даў па ўсіх гарада́х ма́е тых, што прапаве́дуюць яго, і чытаецца ў сінагогах кожную суботу.

22Тады Апосталы і прасвітары з усёй царквою вы́рашылі пасла́ць вы́браных ад іх мужо́ў у Антыяхі́ю з Паўлам і Варнавам: Іуду, называ́нага Варса́вам, і Сілу, – мужоў, якія ме́лі старшынство́ сярод братоў,

23напіса́ўшы і перада́ўшы праз іх насту́пнае: "Апосталы, і прасвітары, і браты́ – брата́м з язычнікаў у Антыяхі́і, Сі́рыі і Кілікі́і: ра́давацца.

24Паколькі мы пачулі, што некато́рыя, прыйшоўшы ад нас, устрыво́жылі вас сваімі сло́вамі і збянтэ́жылы ду́шы вашы, ка́жучы, што трэба абрэ́звацца і выко́нваць закон, чаго мы ім не даруча́лі,

25то мы, сабра́ўшыся, вы́рашылі пасла́ць да вас адзінаду́шна вы́браных мужоў з узлю́бленымі нашымі Варнавам і Паўлам,

26людзьмі́, якія аддалі́ ду́шы свае за імя́ Госпада нашага Іісуса Хрыста.

27Дык вось, мы паслалі Іуду і Сілу, якія на сло́вах перададу́ць вам тое самае;

28бо ўгодна Духу Святому і нам не ўсклада́ць на вас нія́кага бо́льшага цяжа́ру, акрамя́ гэтага неабходнага:

29устры́млівацца ад ахвярава́нага ідалам, і ад крыві́, і ад заду́шанага, і ад блу́ду, і не рабіць іншым таго, чаго не жада́еце сабе; выко́нваючы гэта, вы до́бра зро́біце. Быва́йце здаро́вы".

30І вось, адпра́ўленыя прыйшлі ў Антыяхі́ю і, сабра́ўшы людзе́й, перадалі́ пасла́нне.

31Тыя ж, прачытаўшы, узра́даваліся настаўле́нню.

32А Іуда з Сілам, якія са́мі былі́ прарокамі, у многіх прамовах далі́ настаўле́нне брата́м і ўмацава́лі іх.

33Прабы́ўшы там пэўны час, яны былі́ з мірам адпу́шчаны брата́мі да Апосталаў;

34але Сіла вы́рашыў заста́цца там, а Іуда адзін вярну́ўся ў Іерусалім.

35Павел жа і Варнава знахо́дзіліся ў Антыяхі́і, навуча́ючы і прапаве́дуючы з многімі іншымі сло́ва Гасподняе.

36Праз нейкі час Павел сказаў Варнаву: давай ве́рнемся і наве́даем братоў нашых ва ўсіх гарадах, дзе мы прапаве́давалі слова Гасподняе, – як у іх справы.

37Варнава хацеў узяць з сабою Іаана, называ́нага Маркам;

38Павел жа лічы́ў, што не трэба браць з сабою яго, які пакінуў іх у Памфілі́і і не пайшоў з імі на справу, на якую яны былі́ пасла́ны.

39Адбыла́ся спрэчка, так што яны разлучы́ліся адзін з адным; і Варнава, узя́ўшы Марка, адплы́ў на Кіпр;

40а Павел, вы́браўшы Сілу, пайшоў, бу́дучы дару́чаны брата́мі благада́ці Божай,

41і праходзіў па Сі́рыі і Кілікі́і, умацо́ўваючы цэ́рквы.

 

Раздзел 16

1Дайшоў ён да Дэ́рвіі і Лі́стры. І вось, быў там адзін ву́чань па імені Цімафей, сын нейкай жанчыны Іудзейкі, што ўве́равала, ба́цька ж яго быў Э́лінам;

2пра яго све́дчылі браты́, якія былі́ ў Лі́стры і Ікані́і.

3Павел пажада́ў узя́ць яго з сабою; і, ўзя́ўшы, абрэ́заў яго з-за Іудзеяў, якія былі́ ў тых мясцінах; бо ўсе ведалі, пра ба́цьку яго, што ён быў Э́лінам.

4Калі ж прахо́дзілі яны па гарадах, то нака́звалі веруючым выко́нваць пастано́вы, прыня́тыя Апосталамі і прасвітарамі ў Іерусаліме.

5І цэ́рквы ўмацо́ўваліся ў веры і ўзраста́лі колькасцю штодзе́нь.

6Прайшоўшы праз Фрыгі́ю і Галаці́йскую краі́ну, яны Ду́хам Святы́м не былі́ дапу́шчаны прапаве́даваць сло́ва ў Асі́і.

7Прыйшоўшы ў Місі́ю, яны спрабава́лі ісці ў Віфіні́ю, але Дух не дапусці́ў іх.

8Прайшоўшы Місі́ю, яны сышлі ў Траа́ду.

9І было́ ўначы́ відзе́нне Паўлу: нейкі муж Македонец стаяў і прасіў яго, ка́жучы: перайдзі ў Македонію і дапамажы́ нам.

10Калі ён убачыў відзе́нне, то мы адразу пастара́ліся адпра́віцца ў Македонію, разуме́ючы, што паклі́каў нас Гасподзь дабраве́сціць ім.

11І вось, адпра́віўшыся з Траа́ды, мы накірава́ліся проста ў Самафра́кію, а на другі дзень у Неа́паль

12і адтуль у Філі́пы – першы ў той ча́стцы Македоніі горад, кало́нію; у гэтым горадзе мы застава́ліся некалькі дзён.

13А ў дзень суботні мы вы́йшлі за горад да ракі́, дзе, як лічы́лася, было́ месца малітвы, і, сеўшы, размаўлялі з жанчынамі, якія сабра́ліся там.

14І слу́хала адна жанчына па імені Лі́дзія, прадаўшчыца пу́рпуру, з горада Фіяты́р, якая шанава́ла Бога; і Гасподзь адкрыў яе сэ́рца, каб успрыма́ць тое, што гаварыў Павел.

15Калі ж ахрысці́лася яна і дом яе, то папрасіла, ка́жучы: калі вы палічы́лі мяне вернай Госпаду, дык увайдзі́це ў мой дом і жыві́це. І яна перакана́ла нас.

16Ста́лася, што, калі мы ішлі да ме́сца малітвы, сустрэ́ла нас адна служа́нка, якая ме́ла ду́ха вяшчу́нства і якая прыно́сіла гаспадара́м сваім вялікі прыбы́так прадказа́льніцтвам.

17Яна, ідучы́ за Паўлам і за намі, крычала, ка́жучы: гэтыя людзі – рабы́ Бога Усявы́шняга, яны абвяшча́юць нам шлях спасе́ння.

18Так рабіла яна многа дзён. Павел жа, якому апры́крала гэта, звярнуўся да ду́ха і прамовіў: зага́дваю табе і́мем Госпада Іісуса Хрыста вы́йсці з яе. І дух вы́йшаў у той жа час.

19Гаспадары́ ж яе, уба́чыўшы, што зні́кла надзея на прыбы́так іх, схапілі Паўла і Сілу і пацягну́лі на плошчу да нача́льнікаў;

20і, прывёўшы іх да правіцеляў, сказалі: гэтыя людзі, бу́дучы Іудзеямі, будара́жаць наш горад

21і прапаве́дуюць звы́чаі, якіх нам, Ры́млянам, нельга ні прыма́ць, ні выко́нваць.

22І паўстаў натоўп су́праць іх, а правіцелі, сарва́ўшы з іх вопратку, загада́лі біць іх кія́мі;

23і, нанёсшы ім шмат удараў, кінулі іх у цямніцу і загадалі ахоўніку пільна сцерагчы́ іх;

24атрыма́ўшы такі загад, ён кінуў іх ва ўну́траную цямніцу і ногі ім забі́ў у кало́дкі.

25Каля по́ўначы Павел і Сіла, мо́лячыся, спе́вам услаўля́лі Бога; а вя́зні слу́халі іх.

26Раптам зда́рылася вялікае землетрасе́нне, так што захіста́ліся падму́ркі цямні́цы; адразу паадчыня́ліся ўсе дзверы, і з усіх паспада́лі кайданы́.

27Ахоўнік, прачну́ўшыся і ўбачыўшы, што адчы́нены дзверы цямніцы, вы́няў меч і хацеў забіць сябе, ду́маючы, што вя́зні ўцяклі́.

28Але Павел усклі́кнуў моцным голасам, ка́жучы: не рабі сабе ніякага зла, бо ўсе мы тут.

29Той, папрасіўшы агню́, убег і ў трымце́нні прыпа́ў да Паўла і Сілы,

30і, вы́веўшы іх адтуль, сказаў: спадары́! што мне трэба рабіць, каб спасці́ся?

31Яны ж адказа́лі: уве́руй у Госпада Іісуса Хрыста, і спасе́шся ты і ўвесь дом твой.

32І прапаве́далі слова Гаспо́дняе яму і ўсім, што былі́ ў доме яго.

33І ён, забраўшы іх у той час ночы, абмы́ў раны іх, і адразу быў ахры́шчаны ён сам і ўсе дама́шнія яго;

34і, прывёўшы іх у дом свой, ён прапанава́ў ім трапе́зу і з усім домам сваім узра́даваўся, што ўве́раваў у Бога.

35Калі ж настаў дзень, правіцелі паслалі гарадскіх служы́целяў сказаць: вы́звалі тых людзей.

36Ахоўнік паве́даміў пра гэта Паўлу: правіцелі прысла́лі зага́д вы́зваліць вас, так што цяпер выхо́дзьце і ідзіце з мірам.

37Але Павел сказаў ім: нас, Ры́мскіх грамадзя́н, без суда́ прынаро́дна бі́лі і кі́нулі ў цямні́цу, а цяпер упо́тай выпуска́юць? не, няхай пры́йдуць і са́мі вы́ведуць нас.

38Гарадскія служыцелі перадалі́ правіцелям гэтыя сло́вы; і тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэта Ры́мскія грамадзя́не.

39І, прыйшоўшы, яны папрасілі ў іх прабачэ́ння, потым вы́велі і прасілі пакінуць горад.

40Яны ж, вы́йшаўшы з цямніцы, прыйшлі да Лі́дзіі і, убачыўшы братоў, далі́ ім настаўле́нне і адпра́віліся.

 

Раздзел 17

1Прайшоўшы праз Амфіпо́ль і Апало́нію, яны прыйшлі ў Фесало́ніку, дзе была́ Іудзейская сінагога.

2Паводле свайго звы́чаю, Павел увайшоў да іх і на праця́гу трох субот размаўляў з імі на падста́ве Піса́нняў,

3тлума́чачы і даво́дзячы, што Хрысту нале́жала прыня́ць паку́ты і ўваскрэ́снуць з мёртвых і што: Гэты Хрыстос ёсць Іісус, Якога я прапаве́дую вам.

4І некато́рыя з іх уве́равалі і далучы́ліся да Паўла і Сілы – і з набо́жных Э́лінаў вялікае мно́ства, і са зна́тных жанчын няма́ла.

5А Іудзеі, якія не ўверавалі, пазайздро́сціўшы і назбіра́ўшы на плошчы нейкіх няго́дных людзей, учыні́лі натоўп і пачалі́ бунтава́ць горад; падступіўшы да дому Іасо́на, яны намага́ліся вы́весці іх да народу.

6Але, не знайшоўшы іх, яны пацягнулі Іасо́на і некато́рых братоў да гарадскіх начальнікаў, выкры́кваючы: тыя, што бунту́юць увесь свет, і сюды прыйшлі,

7а Іасон іх прыня́ў; і яны ўсе су́праць зага́даў ке́сара выступа́юць, гаворачы, што ёсць іншы цар – Іісус.

8І ўстрыво́жыўся народ і гарадскія нача́льнікі, чу́ючы гэта.

9Але, атрыма́ўшы зало́г ад Іасо́на і ад іншых, яны адпусці́лі іх.

10Браты ж адразу ўначы́ адпра́вілі Паўла і Сілу ў Ве́рыю; яны, прыбы́ўшы туды, пайшлі ў сінагогу Іудзейскую.

11Гэтыя былі́ больш высакаро́днымі за тых, што ў Фесало́ніцы, яны прынялі́ сло́ва з усёй шчы́расцю, штодзе́нь дасле́дуючы Піса́нні, ці так яно ёсць;

12і многія з іх уве́равалі – і з паважа́ных Э́лінскіх жанчын, і з мужчын няма́ла.

13Калі ж даведаліся Фесаланікі́йскія Іудзеі, што і ў Ве́рыі прапаве́дана Паўлам сло́ва Божае, то прыйшлі і туды, падбухто́рваючы і будара́жачы народ.

14Тады браты́ адразу адпра́вілі Паўла ісці ў кіру́нку да мора, а Сіла і Цімафей засталі́ся там.

15Суправаджа́льнікі Паўла правялі́ яго да Афін, і, атрымаўшы загад для Сілы і Цімафея, каб тыя як найхутчэ́й прыйшлі да яго, адпра́віліся назад.

16У той час, як Павел чака́ў іх у Афінах, абура́ўся ў ім дух яго, калі ён бачыў гэты горад, поўны ідалаў.

17І вось ён размаўляў у сінагозе з Іудзеямі, і з тымі, хто шанава́ў Бога, і на плошчы штодзе́нь з сустрэ́чнымі.

18Некаторыя з філосафаў эпікурэ́йскіх і стаі́чных спрача́ліся з ім; і адны гаварылі: "што́ хоча сказаць гэты пустасло́ў?", а другія: "здае́цца, ён прапаве́днік чужы́х багоў", – бо ён прапаве́даваў ім Іісуса і ўваскрасе́нне.

19І, узяўшы яго, прывялі ў арэапа́г і казалі: ці можам мы даве́дацца, што́ гэта за новае вучэнне, якое ты абвяшча́еш?

20бо ты нешта дзіўнае ўклада́еш у ву́шы нашы; таму мы хочам даве́дацца: што́ гэта такое?

21А ўсе Афі́няне і іншазе́мцы, якія жылі́ там, нічым так ахво́тна не займа́ліся, як тым, каб гаварыць або слу́хаць пра нешта новае.

22І, стаўшы пасярод арэапа́га, Павел сказаў: мужы́ Афінскія! па ўсім бачу я, што вы асабліва набо́жныя;

23бо, прахо́дзячы і агляда́ючы святыні вашы, я знайшоў і ахвя́рнік, на якім напі́сана: "невядо́маму Богу". Вось Гэтага, Якога вы, не ве́даючы, шану́еце, я і прапаве́дую вам.

24Бог, Які ствары́ў свет і ўсё, што ў ім, Ён, бу́дучы Госпадам не́ба і зямлі, не ў рукатво́рных хра́мах жыве́

25і не патрабу́е паслуг рук чалавечых, як той, хто ма́е ў не́чым патрэ́бу, а Сам дае́ ўсяму жыццё, і дыха́нне, і ўсё;

26Ён стварыў ад адной крыві́ ўвесь род чалаве́чы, каб жылі́ па ўсім аблі́ччы зямлі, устанавіўшы прадвы́значаныя тэ́рміны і ме́жы пражыва́ння іх,

27каб яны шукалі Бога, ці не адчу́юць яны Яго і не зно́йдуць, хоць Ён і недалёка ад кожнага з нас,

28бо мы Ім жывём, і ру́хаемся, і існуём, як і некато́рыя з вашых паэтаў казалі: "бо мы ёсць і род Яго".

29Таму, будучы ро́дам Божым, мы не паві́нны лічы́ць, што Бажаство́ падобна да золата, альбо срэ́бра, альбо ка́меня, твора ўме́льства і заду́мы чалавека;

30дык вось, не зважа́ючы на часы́ няве́дання, Бог цяпер зага́двае лю́дзям, каб усе ўсю́ды пака́яліся;

31таму што Ён устанавіў дзень, у які будзе пра́ведна судзі́ць свет праз Му́жа, Якога Ён прызна́чыў, да́ўшы ўсім доказ, уваскрасі́ўшы Яго з мёртвых.

32Пачуўшы пра ўваскрасе́нне мёртвых, адны насміха́ліся, а другія казалі: пра гэта паслу́хаем цябе іншым разам.

33Тады Павел пайшоў ад іх.

34Некато́рыя ж мужы́, далучы́ўшыся да яго, уве́равалі; сярод іх быў Дзіяні́сій Арэапагіт і жанчына, якую звалі Да́мар, і іншыя з імі.

 

Раздзел 18

1Пасля гэтага Павел, пакінуўшы Афіны, прыйшоў у Кары́нф;

2і, знайшоўшы нейкага Іудзея, па імені Акі́ла, родам Панці́йца, які нядаўна прыбы́ў з Італіі, і Прыскі́лу, жонку яго, – таму што Кла́ўдзій загадаў усім Іудзеям пакінуць Рым, - ён прыйшоў да іх,

3а паколькі ён вало́даў адно́лькавым з імі рамяство́м, то заста́ўся ў іх і працаваў; а рамяство́ іх было́ рабіць пала́ткі.

4Кожную ж суботу ён прамаўля́ў у сінагозе і перако́нваў Іудзеяў і Э́лінаў.

5А калі прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, то Павел быў натхнёны ду́хам све́дчыць Іудзеям, што Іісус гэта Хрыстос.

6Паколькі ж яны праці́віліся і блюзне́рылі, то ён, абтро́сшы во́пратку сваю, сказаў ім: кроў ваша на гало́вах вашых; я чы́сты; цяпер іду да язычнікаў.

7І, пайшоўшы адтуль, ён прыйшоў у дом аднаго чалавека, па імені Іу́ст, які шанава́ў Бога і дом якога быў каля сінагогі.

8А Крысп, нача́льнік сінагогі, уве́раваў у Госпада з усім домам сваім, і многія з Кары́нфянаў, слу́хаючы, уве́равалі і ахрысці́ліся.

9Сказаў Гасподзь у начны́м відзе́нні Паўлу: не бойся, а гавары́ і не змаўка́й,

10таму што Я з табою, і ніхто не нападзе́ на цябе, каб зрабіць табе зло; бо ў Мяне многа людзей у горадзе гэтым.

11І ён застава́ўся там год і шэсць месяцаў, навуча́ючы іх слову Божаму.

12Калі ж Галіён быў прако́нсулам у Аха́іі, паўста́лі Іудзеі аднаду́шна су́праць Паўла і прывялі яго на судзі́лішча,

13ка́жучы: не па закону ён ву́чыць людзей шанава́ць Бога.

14Калі ж Павел хацеў адкрыць ву́сны, Галіён сказаў Іудзеям: Іудзеі! калі б была́ якая несправядлі́васць або ўчы́нак ліхі́, я меў бы падста́ву вы́слухаць вас;

15але паколькі ідзе спрэ́чка пра вучэ́нне, і пра імёны, і пра закон ваш, то разбіра́йцеся самі; бо я не хачу быць суддзёю ў гэтым.

16І прагна́ў іх з судзі́лішча.

17А ўсе Э́ліны, схапі́ўшы Сасфе́на, нача́льніка сінагогі, бі́лі яго перад судзі́лішчам; але Галіёна гэта зусім не хвалява́ла.

18Павел жа, пабы́ўшы яшчэ даво́лі многа дзён, развіта́ўся з брата́мі і адплы́ў у Сі́рыю, і з ім Акі́ла і Прыскі́ла; ён абстры́г галаву́ ў Кенхрэ́ях, бо даваў абе́т.

19Прыбы́ў ён у Эфе́с і пакінуў іх там, а сам пайшоў у сінагогу і вёў размову з Іудзеямі.

20Калі ж яны прасілі прабы́ць у іх больш часу, ён не згадзі́ўся,

21а развіта́ўся з імі, сказаўшы: мне трэба абавязкова праве́сці надыхо́дзячае свя́та ў Іерусаліме; да вас жа вярну́ся зноў, калі будзе воля Божая. І адправіўся з Эфе́са; Акі́ла ж застаўся ў Эфе́се.

22Прыбы́ўшы ў Кесары́ю, ён зайшоў ў Іерусалім, прывіта́ў царкву і пайшоў у Антыяхі́ю,

23і, правёўшы там нейкі час, ён адышоў і прахо́дзіў паслядо́ўна Галаці́йскую краіну і Фры́гію, умацо́ўваючы ўсіх вучняў.

24Іудзей жа нейкі, па імені Апало́с, родам з Александры́і, чалавек красамо́ўны і добра дасве́дчаны ў Піса́ннях, прыйшоў у Эфе́с;

25ён быў наста́ўлены на шлях Гасподні і, пала́ючы ду́хам, прамаўля́ў і вучы́ў пра Госпада правільна, зна́ючы толькі хрышчэ́нне Іаа́нава.

26Ён пачаў смела прамаўля́ць у сінагозе. Пачуўшы яго, Акі́ла і Прыскі́ла прынялі́ яго і дакла́дней растлума́чылі яму шлях Гасподні.

27Калі ж ён хацеў пайсці ў Аха́ію, то браты, спрыя́ючы, напіса́лі ву́чням, каб прынялі́ яго; прыбы́ўшы туды, ён шмат садзе́йнічаў тым, хто ўве́раваў па благада́ці,

28бо ён рашу́ча выкрыва́ў Іудзеяў перад народам, дака́зваючы праз Пісанні, што Іісус гэта Хрыстос.

 

Раздзел 19

1І ста́лася, калі Апало́с знахо́дзіўся ў Кары́нфе, Павел, прайшоўшы го́рныя вобласці, прыбы́ў у Эфе́с і, знайшоўшы некато́рых вучняў,

2спыта́ў іх: ці прынялі́ вы Духа Святога, калі ўве́равалі́ Яны ж адказа́лі яму́: мы нават і не чулі, што ёсць Дух Святы́.

3Тады ён спытаў іх: у што ж вы хрысці́ліся́ Яны адказалі: у Іаа́нава хрышчэ́нне.

4Павел сказаў: Іаан хрысці́ў хрышчэ́ннем пакая́ння, ка́жучы лю́дзям, каб ве́равалі ў Таго, Хто пры́йдзе пасля яго, гэта значыць, у Хрыста Іісуса.

5Пачуўшы гэта, яны ахрысці́ліся ў імя́ Госпада Іісуса,

6і калі Павел ускла́ў на іх ру́кі, сышоў на іх Дух Святы́, і яны сталі гавары́ць на іншых мовах і праро́чыць.

7А было́ іх усіх каля двана́ццаці чалавек.

8Прыйшоўшы ў сінагогу, Ён адважна прапаве́даваў тры месяцы, даво́дзячы і перако́нваючы пра Царства Божае.

9А калі некато́рыя ўпа́рціліся і не ве́равалі, зласло́вячы шлях Гасподні перад народам, то ён, пакі́нуўшы іх, аддзялі́ў ву́чняў і штодзе́нь прапаве́даваў у вучы́лішчы нейкага Тыра́на.

10Гэта праця́гвалася два гады́, так што ўсе жыхары́ Асі́і чу́лі про́паведзь пра Госпада Іісуса, як Іудзеі, так і Э́ліны.

11І небыва́лыя цу́ды твары́ў Бог рукамі Паўла,

12так што на хворых усклада́лі ху́сты і паясы́ ад це́ла яго, і адступа́лі ад іх хваро́бы, і ду́хі злыя выхо́дзілі з іх.

13Спрабава́лі і некато́рыя з вандро́ўных Іудзейскіх закліна́льнікаў прамаўля́ць над тымі, хто меў злых ду́хаў, імя́ Госпада Іісуса, гаво́рачы: закліна́ем вас Іісусам, Якога Павел прапаве́дуе.

14І былі́ нейкія сем сыноў Ске́вы, Іудзейскага першасвятара́, якія гэта рабі́лі.

15Але злы дух сказаў у адказ: Іісуса зна́ю і Паўла ве́даю, а вы хто такія?

16І накі́нуўся на іх чалавек, у якім быў злы дух, і, адо́леўшы іх, узяў над імі такую сілу, што яны го́лыя і пара́неныя вы́беглі з дома таго.

17Гэта стала вядо́ма ўсім Іудзеям і Э́лінам, якія жылі́ ў Эфе́се, і страх напаў на ўсіх іх, і ўзвялі́чвалася імя́ Госпада Іісуса;

18і многія з тых, што ўве́равалі, прыхо́дзілі, спавяда́ючыся і адкрыва́ючы ўчы́нкі свае;

19а няма́ла з тых, што займа́ліся чарадзе́йствам, сабра́ўшы кнігі свае, спалі́лі перад усімі; і падлічы́лі кошт іх, і атрыма́лася пяцьдзеся́т тысяч серабро́м.

20З такою сілаю сло́ва Гасподняе ўзраста́ла і ўмацо́ўвалася.

21Калі ж гэта адбыло́ся, вы́рашыў у ду́ху Павел прайсці праз Македо́нію і Аха́ію і адпра́віцца ў Іерусалім, і сказаў ён: пасля таго, як я пабу́ду там, трэба мне і Рым уба́чыць.

22І, пасла́ўшы ў Македо́нію дваіх з тых, што служы́лі яму, Цімафе́я і Эра́ста, сам на нейкі час заста́ўся ў Асі́і.

23Узняло́ся ж у той час немало́е абурэ́нне су́праць шля́ху Гасподняга,

24бо нейкі майстар па серабры́, і́мем Дзімітрый, што рабіў сярэ́браныя храмы Артэмі́ды і даваў немалы́ заро́бак раме́снікам,

25сабра́ўшы іх і іншых такіх работнікаў, сказаў: людзі, вы ве́даеце, што ад гэтага заро́бку зале́жыць наш дабрабы́т;

26і вы бачыце і чуеце, што не толькі ў Эфе́се, але амаль ва ўсёй Асі́і гэты Павел перакана́ў і адвярну́ў шмат людзей, ка́жучы, што зро́бленае рука́мі чалаве́чымі – не багі́;

27а гэта пагража́е нам, што не толькі рамяство́ гэтае будзе знясла́ўлена, але і храм вялікай багіні Артэмі́ды стане лічы́цца за нішто, і будзе зве́ргнута ве́ліч той, якую ўшано́ўвае ўся Асі́я і ўвесь свет.

28Пачуўшы гэта і напо́ўніўшыся лю́тасцю, яны закрыча́лі, ка́жучы: Артэмі́да Эфе́ская – вялікая!

29Увесь горад быў ахо́плены сму́таю; і яны кі́нуліся аднаду́шна да тэа́тра, схапіўшы Га́ія і Арыста́рха Македо́нян, спадаро́жнікаў Паўла.

30Калі ж Павел хацеў пайсці да народу, вучні не пуска́лі яго;

31і некато́рыя з начальнікаў Асійскіх, якія былі́ яму пры́яцелямі, паслаўшы да яго, прасілі не з'яўля́цца ў тэатры.

32Тым часам адны крычалі адно, другія – другое, бо сход быў бязла́дны, і многія не ведалі, дзе́ля чаго сышлі́ся.

33Тады з натоўпу вы́ставілі напе́рад Алякса́ндра, якога прапанава́лі Іудзеі. Аляксандр, да́ўшы знак рукою, хацеў апраўда́цца перад народам.

34Але, даве́даўшыся, што ён Іудзей, усе ў адзін голас амаль дзве гадзі́ны крычалі: Артэмі́да Эфе́ская – вялікая!

35Тады гарадскі́ сакрата́р, супако́іўшы натоўп, сказаў: мужы́ Эфескія! хто з людзей не ве́дае, што горад Эфес з'яўля́ецца захава́льнікам храма вялікай багі́ні Артэмі́ды і выя́вы, якая ўпала з неба?

36дык вось, паколькі гэта бясспрэ́чна, то трэба вам захоўваць спакой і не рабіць нічога безразва́жна;

37вы прывялі гэтых людзей, якія ні храм не рабава́лі, ні багі́ні вашай не зневажа́лі;

38калі ж Дзімітрый і раме́снікі, што з ім, ма́юць ска́ргу на каго-не́будзь, то дзе́йнічаюць суды́ і ёсць прако́нсулы, няхай ска́рдзяцца адны на другіх;

39а калі вы дамага́ецеся яшчэ нечага, то гэта вы́рашана будзе на законным сходзе;

40мы ж рызыку́ем быць абвінава́чанымі ў бу́нце за сённяшняе, бо няма ніякай прычыны, каб апраўда́ць гэтае збо́рышча. Сказаўшы гэта, ён распусці́ў сход.

 

Раздзел 20

1Калі ж сму́та суняла́ся, Павел, склі́каўшы вучняў, даў ім настаўле́нні і, развіта́ўшыся з імі, вы́йшаў і накірава́ўся ў Македо́нію.

2Прайшоўшы тыя вобласці і да́ўшы ве́руючым многія настаўле́нні, ён прыйшоў у Эла́ду;

3пражы́ў ён там тры месяцы; а калі Іудзеі ўчыні́лі су́праць яго змову, то ён, збіра́ючыся адпра́віцца ў Сі́рыю, вы́рашыў вярну́цца праз Македо́нію.

4Суправаджа́лі яго да Асі́і Сасіпа́тр Пі́рраў, Веры́янін, а з Фесаланікі́йцаў Арыста́рх і Секу́нд, і Га́ій Дзе́рвянін, і Цімафе́й, і Асійцы Ці́хік і Трафі́м.

5Яны, пайшоўшы ўперад, чакалі нас у Траа́дзе.

6Мы ж адправіліся з Філі́паў пасля дзён праснако́ў і дабра́ліся да іх у Траа́ду за пяць дзён, і прабылі́ там сем дзён.

7У першы ж дзень ты́дня, калі вучні сабра́ліся для пераламле́ння хле́ба, Павел, ма́ючы наме́р вы́правіцца на насту́пны дзень, гу́тарыў з імі і працягваў размаўляць да по́ўначы.

8У верхнім пакоі, дзе мы сабра́ліся, было́ многа свяці́льнікаў.

9І сядзеў на акне нейкі юнак, па імені Яўці́х, ён пагрузі́ўся ў глыбо́кі сон у той час, як Павел доўга прамаўля́ў, і, пахіснуўшыся ў сне, упаў з трэцяга паверха ўніз, і паднялі́ яго мёртвым.

10Сышоўшы, Павел прыпа́ў да яго і, абня́ўшы яго, сказаў: не трыво́жцеся, бо душа́ яго ў ім.

11Падня́ўшыся наверх, пераламі́ўшы хлеб і пае́ўшы, ён прамаўля́ў яшчэ доўга, да світа́ння, і потым пайшоў адтуль.

12Між тым юнака́ прывялі́ жыво́га і вельмі ўсце́шыліся.

13А мы, прыйшо́ўшы на карабе́ль, адпра́віліся ў Ас, каб узяць адтуль Паўла; бо ён так загадаў, пажада́ўшы сам ісці пехато́ю.

14Калі ж ён сустрэ́ўся з намі ў А́се, мы, узя́ўшы яго, прыбылі́ ў Міцілі́ну;

15І, адплы́ўшы адтуль, назаўтра апыну́ліся насу́праць Хіо́са, а на другі дзень дабра́ліся да Само́са і, пабыва́ўшы ў Трагілі́і, насту́пнага дня прыбылі́ ў Мілі́т;

16бо Павел вы́рашыў абміну́ць Эфес, каб не затрыма́цца ў Асі́і, бо ён спяша́ўся, каб, па магчы́масці, у дзень Пяцідзеся́тніцы быць у Іерусаліме.

17Пасла́ўшы з Мілі́та ў Эфес, ён паклі́каў прасві́тараў царквы́,

18і калі яны прыйшлі да яго, то сказаў ім: вы ве́даеце, як я з першага дня, калі прыйшоў у Асі́ю, увесь час быў з вамі,

19працу́ючы дзе́ля Госпада з усёй пакорнаму́драсцю і мно́гімі слязьмі́, і сярод выпрабава́нняў, якія спасці́глі мяне па зламы́снасці Іудзеяў;

20як я не прапусці́ў нічога кары́снага, пра што не сказаў бы вам і чаму не вучы́ў бы вас прылю́дна і па дама́х,

21закліка́ючы Іудзеяў і Э́лінаў да пакая́ння перад Богам і веры ў Госпада нашага Іісуса Хрыста.

22І вось цяпер я па пабуджэ́нню Ду́ха іду ў Іерусалім, не ве́даючы, што́ там адбу́дзецца са мною;

23аднак Дух Святы́ па ўсіх гарадах све́дчыць, ка́жучы, што кайданы́ і паку́ты чака́юць мяне.

24Але я ні на што не зважа́ю і не даражу́ сваім жыццём, толькі б з ра́дасцю завяршы́ць шлях мой і служэ́нне, якое прыня́ў я ад Госпада Іісуса: прапаве́даваць Ева́нгелле благада́ці Божай.

25І вось цяпер я ведаю, што ўжо не ўба́чыце аблі́чча майго ўсе вы, сярод якіх хадзіў я, прапаве́дуючы Царства Божае.

26Таму я све́дчу вам сёння, што я чысты ад крыві́ ўсіх,

27бо я не ўхіля́ўся ад таго, каб прапаве́даваць вам усю волю Божую.

28Дык вось, дба́йце пра сябе і пра ўсё ста́да, у якім Дух Святы́ паставіў вас ахава́льнікамі, па́свіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабы́ў Крывёю Сваёю.

29Бо я ведаю, што пасля́ адыхо́ду майго ўво́йдуць да вас ваўкі́ лю́тыя, якія не пашкаду́юць ста́да;

30і сярод вас саміх паўста́нуць людзі, якія будуць прапаве́даваць скажо́на, каб пацягну́ць вучняў за сабою.

31Таму будзьце пі́льнымі, па́мятаючы, што я тры гады́ дзень і ноч няспы́нна са слязьмі́ вучыў кожнага з вас.

32І цяпер даруча́ю вас, браты́, Богу і слову благада́ці Яго, якое можа наста́віць вас і даць вам спа́дчыну з усімі асвячо́нымі.

33Ні серабра́, ні золата, ні адзе́ння я ні ад каго не пажада́ў;

34вы самі ве́даеце, што патрэ́бам маім і тых, што былі́ са мною, паслужы́лі ру́кі гэтыя мае́.

35Ва ўсім паказа́ў я вам, што, так працу́ючы, трэба падтры́мліваць сла́бых і па́мятаць словы Госпада Іісуса, бо Ён Сам сказаў: "блажэ́нней даваць, чым браць".

36І, прамо́віўшы гэта, ён стаў на кале́ні свае і з усімі імі памалі́ўся.

37Тады пача́ўся вялікі плач ва ўсіх, і, кі́даючыся на шы́ю Паўла, яны цалава́лі яго,

38смутку́ючы найбольш з-за ска́занага ім сло́ва, што яны ўжо не ўба́чаць аблі́чча яго. І право́дзілі яго на карабе́ль.

 

Раздзел 21

1Пасля таго, як мы, расста́ўшыся з імі, адплылі́, то прамы́м шля́хам прыбылі́ на Кос, а насту́пнага дня – на Ро́дас, і адтуль у Пата́ру;

2і, знайшо́ўшы карабе́ль, які накіро́ўваўся ў Фінікі́ю, мы ўзышлі́ на яго і адплылі́.

3Калі паказа́ўся Кіпр, мы, пакі́нуўшы яго зле́ва, паплылі́ ў Сі́рыю і прыста́лі ў Ты́ры, бо там трэба было́ з карабля́ вы́грузіць тавар.

4І, знайшо́ўшы ву́чняў, мы засталі́ся там на сем дзён; яны, па натхне́нню Ду́ха, каза́лі Паўлу не ісці ў Іерусалім.

5Пасля таго, як мы правялі́ гэтыя дні, мы вы́йшлі і адпра́віліся ў дарогу, і праводзілі нас усе з жанчы́намі і дзе́цьмі аж за горад; а на бе́разе, стаўшы на кале́ні, мы памалі́ліся.

6І, развіта́ўшыся адны з аднымі, мы ўзышлі́ на карабе́ль, а яны вярну́ліся да сябе.

7Мы, завяршы́ўшы пла́ванне з Ты́ра, прыбылі́ ў Пталемаі́ду і, прывіта́ўшы брато́ў, засталі́ся на адзін дзень у іх.

8Назаўтра ж мы, якія былі́ з Паўлам, адпра́віліся і прыйшлі ў Кесары́ю і, увайшоўшы ў дом Філіпа дабраве́сніка, аднаго з сямі дыя́канаў, засталі́ся ў яго.

9А ў яго былі́ чатыры дачкі́, дзевы, якія праро́чылі.

10У той час, як мы на праця́гу многіх дзён застава́ліся ў іх, прыбы́ў з Іудзеі нейкі прарок, па і́мені Ага́ў,

11і, прыйшоўшы да нас, узяў пояс Паўла і, звяза́ўшы сабе но́гі і ру́кі, сказаў: так гаво́рыць Дух Святы́: "му́жа, якому нале́жыць гэты пояс, звя́жуць у Іерусаліме Іудзеі і аддаду́ць у ру́кі язы́чнікаў".

12Калі мы пачулі гэта, то і мы, і та́машнія прасілі, каб ён не ішоў у Іерусалім.

13Але Павел у адказ сказаў: што вы робіце, пла́чучы і разрыва́ючы маё сэ́рца?а́ я не толькі хачу быць вя́знем, але і паме́рці ў Іерусаліме гатовы за імя́ Госпада Іісуса.

14І паколькі ён не паддава́ўся ўгаво́рам, мы супако́іліся і сказалі: няхай будзе воля Гасподняя!

15Пасля гэтых дзён, падрыхтава́ўшыся, мы пайшлі ў Іерусалім;

16ішлі з намі і некато́рыя вучні з Кесары́і, право́дзячы нас да нейкага Мна́сана Кіпрыёта, да́ўняга вучня, каб нам пажы́ць у яго.

17Калі ж мы прыбылі́ ў Іерусалім, браты́ з радасцю прынялі́ нас.

18На другі дзень Павел прыйшоў з намі да Іакава, прыйшлі і ўсе прасвітары.

19І, павітаўшы іх, Павел стаў расказваць падрабя́зна, што́ зрабіў Бог у язычнікаў праз служэ́нне яго.

20Вы́слухаўшы яго, яны сла́вілі Бога і казалі: бачыш, брат, колькі тысяч Іудзеяў уве́равалі, і ўсе яны руплі́ўцы закона;

21а пра цябе яны чулі, бы́ццам ты ўсіх Іудзеяў, якія жыву́ць сярод язы́чнікаў, навуча́еш адсту́пніцтву ад Маісея, ка́жучы, каб яны не абрэ́звалі сваіх дзяцей і не трыма́ліся айцоўскіх звы́чаяў.

22Дык што ж? Напэўна, збяру́цца многія, бо пачу́юць, што ты прыйшоў.

23Зрабі ж тое, што́ мы скажам табе: ёсць у нас чатыры мужы́, якія ма́юць на сабе абе́т;

24вазьмі іх і ачы́сціся з імі, і прымі́ на сябе выда́ткі на ахвяру за іх, каб яны абстры́глі свае гало́вы; тады даве́даюцца ўсе, што пачу́тае імі пра цябе – няпраўда, а што і сам ты жыве́ш, захо́ўваючы закон.

25А пра язы́чнікаў, якія ўве́равалі, мы піса́лі пасла́нне, пастанаві́ўшы, каб яны нічога такога не прытры́мліваліся, а толькі асцерага́ліся ідалаахвя́рнага, крыві́, заду́шанага і блу́ду.

26Тады Павел, узя́ўшы тых мужо́ў і ачы́сціўшыся з імі, на другі́ дзень увайшоў у храм і абвясці́ў пра заканчэ́нне дзён ачышчэ́ння, калі павінна быць прыне́сена за кожнага з іх прынашэ́нне.

27Калі ж сем дзён завярша́ліся, Асійскія Іудзеі, уба́чыўшы яго ў храме, падбухто́рылі ўвесь народ і накла́лі на яго ру́кі,

28закрыча́ўшы: мужы́ Ізра́ільскія, дапамажы́це! гэты чалавек усіх усю́ды навуча́е су́праць народа, і закона, і месца гэтага; а яшчэ і Э́лінаў увёў у храм і апага́ніў святое ме́сца гэтае.

29Бо яны перад тым бачылі з ім у горадзе Трафі́ма Эфе́сяніна і думалі, што Павел увёў яго ў храм.

30Узру́шыўся ўвесь горад, і сышо́ўся народ; і, схапі́ўшы Паўла, яны пацягну́лі яго прэч з храма, і адразу зачы́нены былі́ дзверы.

31Калі ж яны хацелі забіць яго, дайшла да тысячанача́льніка палка́ вестка, што ўвесь Іерусалім узбу́раны;

32той, адразу ўзя́ўшы воінаў і сотнікаў, пабег да іх; яны ж, уба́чыўшы тысячанача́льніка і воінаў, пераста́лі біць Паўла.

33Тады тысячанача́льнік, наблі́зіўшыся, узяў яго і загада́ў звяза́ць яго двума́ ланцуга́мі, і пытаўся, хто ён і што зрабіў.

34У натоўпе адны крыча́лі адно, а другія – другое; і ён, не здо́леўшы з-за шуму даве́дацца нічога пэ́ўнага, загада́ў ве́сці яго ў крэпасць.

35Калі ж Павел апыну́ўся на прысту́пках, то воінам прыйшло́ся не́сці яго з прычыны на́ціску нато́ўпу,

36бо мноства народу ішло ўслед і крыча́ла: смерць яму́!

37Пры ўваходзе ў крэпасць Павел кажа тысячанача́льніку: можна мне сказа́ць нешта табе́ А той сказаў: дык ты ўме́еш па-грэчаску?

38значыць, ты не той Егіпця́нін, які нядаўна ўчыні́ў бунт і вы́веў у пустыню чатыры тысячы чалавек сіка́рыяў?

39Павел жа сказаў: я Іудзей, Тарся́нін, грамадзя́нін немалазна́чнага Кілікі́йскага горада; прашу цябе, дазволь мне прамо́віць да народу.

40Калі ж той дазволіў, Павел, сто́ячы на прысту́пках, даў народу знак рукой; і калі наста́ла глыбокае маўча́нне, ён пачаў гаварыць на яўрэйскай мове, ка́жучы:

 

Раздзел 22

1Мужы́ браты́ і айцы́! вы́слухайце цяпер маё апраўда́нне перад вамі.

2Пачуўшы, што ён загавары́ў з імі на яўрэйскай мове, яны яшчэ больш сці́шыліся. І ён сказаў:

3я Іудзей, наро́джаны ў Та́рсе Кілікі́йскім, а ўзгадава́ны ў гэтым горадзе каля ног Гамаліі́ла, наву́чаны даскана́ла айцоўскаму закону, шчы́ра адда́ны Богу, як і ўсе вы сёння;

4паслядо́ўнікаў гэтага вучэ́ння я перасле́даваў аж да смерці, звя́зваючы і кі́даючы ў цямні́цу мужчын і жанчын,

5што засве́дчыць пра мяне першасвята́р і ўсе старэ́йшыны; ад іх узя́ўшы і лісты́ да братоў, я ішоў у Дама́ск, каб тых, што былі́ там, звяза́ць і прыве́сці ў Іерусалім для пакара́ння.

6І ста́лася, калі я быў у дарозе і набліжа́ўся да Дама́ска, не́дзе апоўдні раптам заззя́ла вакол мяне з неба святло вялікае.

7Я ўпаў на зямлю́ і пачуў голас, які гаварыў мне: Саўл, Саўл, чаму ты Мяне гоніш?

8Я адказа́ў: хто Ты, Госпадзі? І Ён сказаў мне: Я Іісус Назарэй, Якога ты гоніш.

9Тыя, што былі́ са мною, уба́чылі святло і спало́халіся, але го́ласу Таго, Хто гаварыў да мяне́, не чу́лі.

10А я сказаў: што́ мне рабіць, Госпадзі́ Гасподзь жа сказаў мне: устань і ідзі ў Дама́ск, і там будзе табе ска́зана пра ўсё, што прызна́чана табе рабіць.

11І паколькі я стаў невіду́шчым ад сла́вы святла́ гэтага, то павялі́ мяне за руку́ тыя, што былі́ са мною, і я прыйшоў у Дама́ск.

12І нейкі Ана́нія, чалавек набо́жны па закону, што меў добрае све́дчанне ад усіх Іудзеяў, якія жылі́ ў Дама́ску,

13прыйшоў да мяне і, стаўшы перада мною, сказаў мне: Саўл, брат, стань віду́шчым! І я ў той жа час уба́чыў яго.

14Ён жа сказаў мне: Бог айцоў нашых прадвы́браў цябе, каб ты спазна́ў волю Яго, убачыў Пра́ведніка і пачуў голас з ву́снаў Яго;

15бо ты будзеш све́дкам Яго перад усімі людзьмі́ пра ўсё, што ты бачыў і чуў;

16што ж ты цяпер мару́дзіш? устань, ахрысці́ся і змый грахі́ свае, прызва́ўшы імя́ Госпада Іісуса.

17І ста́лася, калі я вярну́ўся ў Іерусалім і маліўся ў храме, найшло́ на мяне захапле́нне,

18і я ўба́чыў Яго, і Ён сказаў мне: паспяша́йся і вы́йдзі хутчэ́й з Іерусаліма, бо тут не пры́муць твайго све́дчання пра Мяне.

19І я сказаў: Госпадзі! яны ведаюць, што я саджа́ў у цямніцу і біў у сінагогах тых, якія ве́руюць у Цябе́,

20і калі праліва́лася кроў Сцяфа́на, све́дкі Твайго, я сам стаяў побач, і згаджа́ўся з забойствам яго, і сцярог адзе́нне тых, што забіва́лі яго.

21І Ён сказаў мне: ідзі, бо Я пашлю́ цябе далёка да язы́чнікаў.

22Да гэтага сло́ва слу́халі яго, а потым узнялі́ крык, ка́жучы: прэч з зямлі такога! бо ён не паві́нен жыць.

23Тым часам як яны крычалі, і рва́лі адзе́нне, і ўздыма́лі пыл у паветра,

24тысячанача́льнік загада́ў уве́сці яго ў крэпасць і наказа́ў бічава́ць яго, дазна́цца з якой прычы́ны так крычалі на яго.

25Калі ж расцягну́лі яго рамяня́мі, Павел сказаў сотніку, які стаяў побач: хіба дазво́лена вам бічава́ць Ры́мскага грамадзя́ніна, прычы́м не асу́джанага?

26Пачуўшы гэта, сотнік падышоў і паве́даміў тысячанача́льніку, ка́жучы: глядзі, што ты збіра́ешся рабіць? гэты ж чалавек – Ры́мскі грамадзя́нін.

27Тады тысячанача́льнік, падышо́ўшы, прамо́віў да яго: скажы мне, ты Ры́мскі грамадзя́нін? Ён сказаў: так.

28Тысячанача́льнік адказаў: я за вялікія грошы набы́ў гэтае грамадзя́нства. Павел жа сказаў: а я і нарадзі́ўся з ім.

29Тады адразу адступі́лі ад яго тыя, што збіра́ліся катава́ць яго, а тысячанача́льнік, даве́даўшыся, што ён Ры́мскі грамадзя́нін, спало́хаўся, што звяза́ў яго.

30На другі дзень, жада́ючы даве́дацца дакладна, у чым абвінава́чваюць яго Іудзеі, ён вы́зваліў яго з кайдано́ў і загада́ў сабра́цца першасвятара́м і ўсяму сінедрыёну і, вы́веўшы Паўла, паставіў яго перад імі.

 

Раздзел 23

1Пільна гле́дзячы на сінедрыён, Павел сказаў: мужы́ браты́! я з усёй добрасумле́ннасцю жыў перад Богам да гэтага дня.

2І тут першасвята́р Ана́нія загада́ў тым, якія стаялі по́бач з ім, біць яго па ву́снах.

3Тады Павел сказаў яму́: Бог будзе біць цябе, сцяна́ пабе́леная: ты сядзі́ш, каб судзі́ць мяне па закону, ды, паруша́ючы закон, зага́дваеш біць мяне.

4Тыя, што стаялі побач, сказалі: першасвятара́ Божага зневажа́еш?

5Павел сказаў: я не ведаў, браты́, што ён першасвята́р; бо напі́сана: пра нача́льніка народа твайго не кажы́ ліхо́га.

6Павел жа, даве́даўшыся, што тут адна частка садуке́яў, а другая фарысе́яў, усклі́кнуў у сінедрыёне: мужы́ браты́! я фарысе́й, сын фарысе́я; за надзею і ўваскрасе́нне мёртвых мяне су́дзяць.

7Калі ж ён сказаў гэта, узнікла сутыкне́нне паміж фарысе́ямі і садуке́ямі, і сход падзялі́ўся;

8бо садуке́і кажуць, што няма ўваскрасе́ння, ні Ангела, ні ду́ха; а фарысе́і прызнаю́ць і тое, і другое.

9Узня́ўся вялікі крык; і, уста́ўшы, кніжнікі з фарысе́йскага боку спрача́ліся, ка́жучы: нічога дрэ́ннага мы не знахо́дзім у чалавеку гэтым; калі ж дух ці Ангел прамаўля́ў да яго, давайце не будзем праці́віцца Богу.

10Але паколькі сутыкне́нне ўзмацня́лася, то тысячанача́льнік, баючы́ся, каб яны не разарва́лі Паўла, загада́ў воінам спусці́цца, каб забраць яго ад іх і адве́сці ў крэ́пасць.

11У насту́пную ноч Гасподзь, яві́ўшыся яму, сказаў: мацу́йся, Павел; бо як све́дчыў ты пра Мяне ў Іерусаліме, так нале́жыць табе све́дчыць і ў Ры́ме.

12Калі ж настаў дзень, некато́рыя з Іудзеяў, учыні́ўшы змо́ву, далі́ сабе клятву не есці і не піць, пакуль не заб'юць Паўла;

13а было́ больш за сорак тых, што ўчыні́лі гэтую змо́ву;

14яны, прыйшо́ўшы да першасвятаро́ў і старэ́йшын, сказалі: кля́тваю паклялі́ся мы самі́м сабе не есці нічога, пакуль не заб'ём Паўла.

15Дык цяпер вы з сінедрыёнам паве́даміце тысячанача́льніку, каб заўтра вы́веў яго да вас, як быццам вы збіра́ецеся дакла́дней дасле́даваць справу яго; а мы, перш чым ён наблі́зіцца, гатовы забіць яго.

16Пачуўшы пра заса́ду, сын сястры́ Паўлавай прыйшоў і, увайшо́ўшы ў крэпасць, паве́даміў Паўлу.

17Павел жа, паклі́каўшы аднаго з сотнікаў, сказаў: завядзі́ гэтага юнака́ да тысячанача́льніка, бо ён ма́е нешта паве́даміць яму.

18Той, узя́ўшы яго, прывёў да тысячанача́льніка і сказаў: вя́зень Павел паклі́каў мяне і папрасіў прыве́сці да цябе гэтага юнака́, які ма́е нешта сказаць табе.

19Тысячанача́льнік, узя́ўшы яго за руку́ і адышоўшы з ім убок, спытаў: што ж маеш ты паве́даміць мне?

20І ён сказаў: Іудзеі дамо́віліся папрасі́ць цябе, каб заўтра ты прывёў Паўла ў сінедрыён, бы́ццам дзе́ля таго, каб дакла́дней пра яго распыта́ць;

21але ты не давяра́й ім, бо на яго робяць заса́ду больш за сорак чалавек з іх, якія далі́ сабе кля́тву, што не будуць есці і піць, пакуль не заб'юць яго; і яны цяпер напагато́ве, чака́ючы твайго распараджэ́ння.

22Тысячанача́льнік адпусці́ў юнака́, загада́ўшы: нікому не кажы́, што ты паве́даміў мне гэта.

23І, паклі́каўшы двух сотнікаў, ён сказаў: падрыхту́йце дзве́сце ўзбро́еных во́інаў, каб ішлі ў Кесары́ю, і се́мдзесят ко́ннікаў, і дзве́сце кап'яно́сцаў, на трэцюю гадзі́ну но́чы;

24і ўю́чную жывёлу прывядзі́це, каб, пасадзі́ўшы Паўла, даста́віць яго цэлым і здаровым да праві́целя Фе́лікса.

25Напісаў ён і пасла́нне такога зместу:

26Кла́ўдзій Лі́сій – высокашано́ўнаму праві́целю Фе́ліксу: ра́давацца;

27гэтага чалавека, якога Іудзеі схапілі і збіра́ліся забіць, я, прыйшо́ўшы з воінамі, адабра́ў, калі вы́светліў, што ён Ры́мскі грамадзя́нін;

28жада́ючы ж даве́дацца, на якой падста́ве абвінава́чвалі яго, я прывёў яго ў сінедрыён іхні

29і вы́явіў, што яны абвінава́чваюць яго з-за спрэ́чных пытанняў закону іх, але няма на ім абвінава́чання ні ў чым, ва́ртым смерці або ако́ваў;

30калі ж мне дане́слі, што Іудзеямі рыхту́ецца змова су́праць гэтага чалавека, я адразу паслаў яго да цябе, загада́ўшы і абвінава́ўцам гаварыць су́праць яго перад табою; быва́й здаро́вы.

31Тады воіны, як было́ ім зага́дана, узялі́ Паўла і павялі́ яго ўначы́ ў Антыпатры́ду,

32а на другі дзень, пакі́нуўшы ко́ннікаў ісці з ім, вярну́ліся ў крэпасць.

33Тыя ж, прыйшоўшы ў Кесары́ю і адда́ўшы пасла́нне праві́целю, паставілі перад ім і Паўла.

34Правіцель прачытаў пасла́нне і запыта́ў, з якой ён вобласці, а, даве́даўшыся, што з Кілікі́і,

35сказаў: я вы́слухаю цябе, калі прыбу́дуць і абвінава́ўцы твае. І загада́ў трыма́ць яго пад ва́ртаю ў Ірадавай прэто́рыі.

 

Раздзел 24

1А праз пяць дзён прыйшоў першасвята́р Ана́нія са старэ́йшынамі і з нейкім ры́тарам Тэрту́лам, якія зрабілі зая́ву праві́целю су́праць Паўла.

2Калі ж яго паклі́калі, Тэрту́л пачаў абвінава́чваць, ка́жучы:

3вялікага міру мы дасягну́лі дзя́куючы табе і паляпшэ́нняў, якія робяцца для народа гэтага дзя́куючы твайму клопату, і мы ва ўсім і ўсюды прыма́ем гэта, высокашано́ўны Фе́лікс, з усёй удзя́чнасцю;

4але, каб моцна не дакуча́ць табе, прашу цябе вы́слухаць нас коратка з уласці́вай табе добразычлі́васцю;

5вы́явіўшы, што чалавек гэты - зара́за, і ўздыма́е бунт сярод усіх Іудзеяў, якія жывуць у свеце, і з'яўля́ецца правадыро́м Назарэ́йскай е́расі,

6які і храм нава́жыўся апага́ніць, мы затрыма́лі яго і хацелі судзі́ць паводле нашага закону;

7але прыйшоў тысячанача́льнік Лі́сій і з вялікай сілаю забраў яго з рук нашых,

8загада́ўшы абвінава́ўцам яго ісці да цябе; ад яго ты можаш сам, распыта́ўшы, даве́дацца пра ўсё, у чым мы абвінава́чваем яго.

9І Іудзеі згадзі́ліся і пацве́рдзілі, што гэта так.

10Павел жа, калі праві́цель даў яму знак гавары́ць, адказаў: ве́даючы, што ты многа гадоў з'яўля́ешся справядлі́вым суддзёй народа гэтага, я ахво́тней бу́ду гавары́ць у абаро́ну маёй справы;

11ты можаш даве́дацца, што не больш як двана́ццаць дзён таму я прыйшоў у Іерусалім для паклане́ння;

12і ні ў храме яны не знайшлі мяне, каб я з кім-небудзь спрача́ўся ці ўздыма́ў бунт нато́ўпу, ні ў сінагогах, ні ў горадзе,

13і яны не могуць даказа́ць таго, у чым абвінава́чваюць мяне;

14але прызнаю́ся табе ў тым, што паво́дле вучэ́ння, якое яны называ́юць е́рассю, я сапраўды́ служу́ Богу айцоў, ве́руючы ўсяму, напі́санаму ў законе і прароках,

15ма́ючы надзе́ю на Бога, якую і са́мі яны падзяля́юць, што будзе ўваскрасе́нне мёртвых, пра́ведных і няпра́ведных;

16таму і сам намага́юся заўсёды мець бездако́рнае сумле́нне перад Богам і людзьмі́;

17пасля многіх гадо́ў я прыйшоў, каб даста́віць мі́ласціну для народа майго і прынашэ́нні;

18пры гэтым і знайшлі́ мяне, ачы́шчанага ў храме, без народу і без шу́му,

19нейкія Асі́йскія Іудзеі, якім трэба было́ б з'яві́цца перад табою і абвінава́чваць мяне, калі б што ме́лі су́праць мяне;

20альбо са́мі гэтыя няхай скажуць, якую яны знайшлі ўва мне няпра́веднасць, калі я стаяў перад сінедрыёнам,

21хіба́ адны толькі словы, якія я гучна прамовіў, сто́ячы сярод іх, што за вучэнне пра ўваскрасе́нне мёртвых вы сёння су́дзіце мяне.

22Вы́слухаўшы гэта, Фелікс адклаў іх справу, ве́даючы дакла́дней пра гэтае вучэ́нне, і сказаў: калі прыйдзе тысячанача́льнік Лі́сій, я буду разгляда́ць вашу справу.

23А сотніку загада́ў трыма́ць Паўла пад аховаю, але даваць паслабле́нне і не забараня́ць нікому з яго блізкіх служы́ць яму ці прыхо́дзіць да яго.

24Праз некалькі дзён Фелікс, прыйшоўшы з Друзі́лай, жонкаю сваёю, Іудзейкай, паклі́каў Паўла і слу́хаў яго пра веру ў Хрыста Іісуса.

25Калі ж ён гаварыў аб пра́веднасці, устрыма́нні і бу́дучым судзе, Фелікс спало́хаўся і сказаў: цяпер ты ідзі, а калі будзе наго́да, то я паклі́чу цябе.

26Пры гэтым ён спадзява́ўся, што Павел дасць яму гро́шай, каб адпусці́ў яго, таму ён часта пасыла́ў па яго і размаўля́ў з ім.

27Калі ж прайшло два гады́, перае́мнікам Фелікса стаў По́рцый Фест; і, жада́ючы дагадзі́ць Іудзеям, Фелікс пакі́нуў Паўла ў зняво́ленні.

 

Раздзел 25

1Фест, прыбы́ўшы ў праві́нцыю, праз тры дні адправіўся з Кесары́і ў Іерусалім.

2Тады першасвятары́ і зна́тныя Іудзеі зрабілі яму зая́ву су́праць Паўла і ўгаво́рвалі яго,

3і прасілі зрабіць ла́ску і вы́клікаць яго ў Іерусалім, рыхту́ючы засаду, каб забіць яго ў дарозе.

4Але Фест адказа́ў, што Паўла трыма́юць пад ва́ртаю ў Кесары́і і што сам ён ма́е наме́р неўзаба́ве адпра́віцца туды;

5дык няхай тыя з вас, хто можа, – сказаў ён, – по́йдуць са мною, і, калі ёсць што-небудзь зага́ннае ў гэтым чалавеку, няхай абвінава́чваюць яго.

6І, правёўшы ў іх не больш дзесяці дзён, ён прыбы́ў у Кесары́ю; а на другі дзень, сеўшы на судзе́йскае ўзвышэ́нне, загада́ў прыве́сці Паўла.

7Калі ён з'явіўся, Іудзеі, якія прыйшлі з Іерусаліма, сталі наво́кал і выка́звалі шмат ця́жкіх абвінава́чанняў су́праць Паўла, якіх не здо́лелі даказа́ць;

8ён жа ў сваю абаро́ну сказаў: ні су́праць закону Іудзейскага, ні су́праць храма, ні су́праць ке́сара нічым я не саграшы́ў.

9А Фест, жада́ючы праяві́ць прыхі́льнасць да Іудзеяў, прамо́віў Паўлу ў адказ: хочаш пайсці́ ў Іерусалім, каб я там судзі́ў цябе за гэта?

10Павел сказа́ў: я стаю́ перад судзі́лішчам ке́саравым, дзе і нале́жыць мяне судзі́ць; Іудзеяў я нічым не пакры́ўдзіў, як і табе добра вядо́ма;

11калі ж я вінава́ты і нешта ва́ртае смерці зрабіў, то не адмаўля́юся паме́рці; а калі нічога такога няма, у чым яны абвінава́чваюць мяне, то ніхто не можа вы́даць мяне ім. Патрабу́ю суда́ ў ке́сара.

12Тады Фест, пагавары́ўшы з ра́даю, адказаў: ты патрабава́ў суда ў ке́сара, да ке́сара і по́йдзеш.

13Праз некалькі дзён цар Агры́па і Верні́ка прыбылі́ ў Кесары́ю, каб павіта́ць Феста.

14І паколькі яны былі́ там многа дзён, Фест паве́даміў цару́ пра справу Паўлаву, ка́жучы: тут ёсць чалавек, пакі́нуты Фе́ліксам пад ва́ртаю,

15на якога, калі я быў у Іерусаліме, зрабілі зая́ву першасвятары́ і старэ́йшыны Іудзейскія, патрабу́ючы яго асуджэ́ння.

16Я адказаў ім, што ў Ры́млян няма звы́чаю аддаваць якога-небудзь чалавека на смерць, перш чым абвінава́чаны не будзе мець перад сабою абвінава́ўцаў і не атрыма́е магчы́масці абараня́цца ад абвінава́чання.

17Калі ж яны прыйшлі сюды, то я без усякага адкла́ду, на наступны дзень, се́ўшы на судзе́йскае ўзвышэ́нне, загада́ў прыве́сці гэтага чалавека.

18Абступі́ўшы яго, абвінава́ўцы не назва́лі ніякай віны́ з тых, што я думаў;

19але яны ме́лі з ім нейкія спрэ́чныя по́гляды нако́нт сваіх ве́раванняў і нейкага Іісуса паме́рлага, пра Якога Павел сцвярджа́ў, што Ён жывы́.

20Не ве́даючы, што рабі́ць з гэтай справай, я сказаў, ці не хоча ён пайсці ў Іерусалім, каб там яго судзі́лі за гэта?

21Але, паколькі Павел патрабава́ў, каб яго пакінулі для прыня́цця рашэ́ння А́ўгустам, то я загада́ў трыма́ць яго пад ва́ртаю да таго часу, як я пашлю́ яго да ке́сара.

22Агры́па сказаў Фесту: я хацеў бы і сам паслу́хаць гэтага чалавека. Заўтра, – адказаў той, – паслу́хаеш яго.

23На другі дзень, калі Агры́па і Верні́ка прыбылі́ з вялікай пы́шнасцю і ўвайшлі ў судо́вую пала́ту з тысячанача́льнікамі і са́мымі зна́тнымі мужа́мі горада, то па зага́ду Феста быў прыве́дзены Павел.

24І сказаў Фест: цар Агры́па і ўсе прысу́тныя з намі мужы́! вы бачыце таго, з-за каго ўсё мноства Іудзеяў звярта́лася да мяне і ў Іерусаліме, і тут і крычала, што ён больш не павінен жыць;

25але я перакана́ўся, што ён не зрабіў нічога ва́ртага смерці; паколькі ж ён сам патрабава́ў суда́ ў А́ўгуста, то я вы́рашыў паслаць яго туды;

26я не магу нічога пэ́ўнага напіса́ць пра яго ўладару́, таму я вы́веў яго да вас і перш за ўсё да цябе, цар Агры́па, каб пасля таго, як адбу́дзецца рассле́даванне, у мяне было́ што напіса́ць;

27бо мне здае́цца, неразу́мна пасыла́ць вя́зня і не паказа́ць абвінава́чанняў су́праць яго.

 

Раздзел 26

1Агры́па сказаў Паўлу: дазваля́ецца табе гаварыць за само́га сябе. Тады Павел, прасцёршы руку́, стаў гаварыць у сваю абаро́ну:

2цар Агры́па! я лічу сябе шчаслі́вым, што магу сёння абараня́цца перад табою ад ўсяго, у чым абвінава́чваюць мяне Іудзеі,

3асабліва таму, што ты ве́даеш усе звы́чаі і спрэ́чныя пытанні Іудзеяў. Так што прашу цябе вы́слухаць мяне велікаду́шна.

4Дык вось, жыццё маё з ю́ных гадоў, якое прахо́дзіла ад пачатку сярод народа майго ў Іерусаліме, ве́даюць усе Іудзеі;

5яны здаўна́ зна́юць мяне і, калі б захацелі, маглі б засве́дчыць, што я жыў фарысе́ем паводле самага стро́гага кіру́нку нашага веравызна́ння.

6І цяпер я стаю́ перад судом за надзе́ю на Богам да́дзенае айцам нашым абяца́нне,

7на здзяйсне́нне якога спадзяю́цца ўсе нашы двана́ццаць кален, стара́нна слу́жачы Богу дзень і ноч; за гэтую надзе́ю, цар Агрыпа, і абвінава́чваюць мяне Іудзеі.

8Дык што́ Няўжо невераго́дным лі́чыце вы тое, што Бог уваскраша́е мёртвых?

9Праўда, і мне здава́лася, што я павінен ру́пна дзе́йнічаць су́праць і́мені Іісуса Назарэ́я;

10гэта я і рабіў у Іерусаліме: і многіх святы́х у цямніцы пасадзі́ў, атрыма́ўшы ўладу ад першасвятаро́ў, і калі забіва́лі іх, я даваў згоду;

11і, ва ўсіх сінагогах часта кара́ючы іх, я прымуша́ў іх блюзне́рыць і, бязме́рна люту́ючы су́праць іх, перасле́даваў нават у чужых гарадах.

12Дзе́ля гэтага ж ідучы́ ў Дама́ск з паўнамо́цтвамі і даручэ́ннем ад першасвятаро́ў,

13апо́ўдні ў дарозе я ўбачыў, цар, з неба святло, ярчэ́йшае за сонечнае ззя́нне; яно азары́ла мяне і тых, што ішлі са мною.

14І калі ўсе мы папа́далі на зямлю́, я пачу́ў голас, які прамаўля́ў да мяне і казаў на яўрэ́йскай мове: Саўл, Саўл! чаму ты Мяне гоніш? цяжка табе су́праць ражна́ ісці́.

15А я сказаў: хто Ты, Госпадзі́ Ён жа сказаў: Я Іісус, Якога ты гоніш;

16але падымі́ся і стань на ногі твае; бо Я дзе́ля гэтага і яві́ўся табе, каб паста́віць цябе служы́целем і све́дкам таго, што ты бачыў і што Я адкры́ю табе,

17збаўля́ючы цябе ад народа Іудзейскага і ад язычнікаў, да якіх Я пасыла́ю цябе

18адкрыць вочы ім, каб яны павярну́ліся ад це́мры да святла́ і ад ула́ды сатаны да Бога, і каб яны атрыма́лі прабачэ́нне грахоў і до́лю між асвячо́ных праз веру ў Мяне.

19Таму, цар Агрыпа, я не стаў праці́віцца нябе́снаму відзе́нню,

20а спачатку жыхара́м Дама́ска і Іерусаліма, потым жа па ўсёй краі́не Іудзейскай і язы́чнікам прапаве́даваў, каб яны пака́яліся і звярну́ліся да Бога, ро́бячы го́дныя справы пакая́ння.

21За гэта Іудзеі схапілі мяне ў храме і імкну́ліся ўчыні́ць распра́ву.

22Але я, атрыма́ўшы дапамогу ад Бога, да гэтага дня стаю́ і све́дчу і мало́му, і вялікаму, нічога не ка́жучы, акрамя́ таго, аб чым прарокі і Маісей гаварылі, што гэта будзе:

23што Хрыстос павінен адпаку́таваць, першым уваскрэ́снуць з мёртвых і прапаве́даць святло народу гэтаму і язы́чнікам.

24Калі ён так прамаўляў у сваю абарону, Фест гучным голасам сказаў: ты стра́ціў розум, Павел! вялікая вучо́насць даво́дзіць цябе да стра́ты розуму.

25Ён жа кажа: я не стра́ціў розуму, высокашано́ўны Фест, а прамаўля́ю сло́вы ісціны і здаровага сэнсу;

26бо ведае пра гэта цар, перад якім я і прамаўля́ю ўпэ́ўнена; я не веру, каб утаі́лася ад яго што-небудзь з гэтага, бо не ў заку́тку ж яно адбыва́лася;

27ці ве́рыш ты, цар Агры́па, прарокам? ве́даю, што ве́рыш.

28Агры́па ж сказаў Паўлу: ты мала што не ўгаво́рваеш мяне зрабі́цца Хрысція́нінам.

29А Павел сказаў: я б маліўся Богу, каб ці мала, ці многа, не толькі ты, але і ўсе, хто слу́хае мяне сёння, зрабіліся такімі, як я, аднак без гэтых ако́ваў.

30І калі ён гэта сказаў, паднялі́ся цар, і праві́цель, і Верні́ка, і ўсе, хто сядзе́ў з імі;

31і, адышо́ўшы ўбок, яны размаўля́лі паміж сабою, ка́жучы: нічога ва́ртага смерці або ако́ваў не робіць чалавек гэты.

32І сказаў Агры́па Фесту: можна было́ б вы́зваліць гэтага чалавека, калі б ён не патрабава́ў суда́ ў ке́сара. Таму і вы́рашыў праві́цель паслаць яго да ке́сара.

 

Раздзел 27

1Калі ж было́ вы́рашана плыць нам у Італію, то перадалі́ Паўла і некато́рых іншых вя́зняў сотніку па і́мені Юлій з палка́ А́ўгуста.

2Узышо́ўшы на Адрамі́цкі карабе́ль і сабра́ўшыся плыць праз асійскія мясціны, мы адпра́віліся; з намі быў Арыстарх Македо́нянін з Фесало́нікі.

3На другі дзень мы прыплылі́ ў Сідон; і Юлій, абыхо́дзячыся з Паўлам чалавекалю́бна, дазволіў яму пайсці́ да сяброў і атрыма́ць ад іх дапамо́гу.

4Адпра́віўшыся адтуль, мы падплылі́ да Кіпра, бо вятры́ былі́ супраці́ўныя;

5і, пераплыўшы мора насу́праць Кілікі́і і Памфілі́і, мы прыбылі́ ў Мі́ры Лікі́йскія.

6Там сотнік, знайшо́ўшы Александры́йскі карабе́ль, які плыў у Італію, пасадзі́ў нас на яго.

7Многія дні плывучы́ мару́дна і з цяжкасцю наблізіўшыся да Кні́да з-за неспрыя́льнага нам ветру, мы падплылі́ да Крыта каля Салмо́ны;

8і, з ця́жкасцю міну́ўшы яго, мы прыбылі́ да нейкага месца, якое называ́лася Добрыя Пры́стані і непадалёку ад якога быў горад Ласе́я.

9Калі ж прайшло многа часу і пла́ванне ўжо зрабілася небяспе́чным, бо ўжо і пост міну́ў, Павел перасцерага́ў,

10ка́жучы ім: мужы́! я бачу, што пла́ванне пагража́е перашко́дамі і стра́тамі не толькі грузу і караблю́, але і жыццю́ нашаму.

11Аднак сотнік больш давяра́ў стырнаво́му і ўлада́льніку карабля́, чым сло́вам Паўла.

12Паколькі ж пры́стань была́ непрыда́тнай для зімоўкі, то большасць прапаноўвала адплыць адтуль, каб дабра́цца, калі будзе магчымасць, да Фіні́ка, га́вані Крыцкай, адкрытай на паўднёвы за́хад і паўно́чны за́хад, і перазімаваць.

13Калі ж падзьму́ў паўднёвы вецер, яны, спадзеючы́ся, што дасягну́ць сваёй мэты, адпра́віліся і паплылі́ ўздоўж Кры́та.

14Але неўзаба́ве пасля гэтага наляцеў з боку Крыта бу́рны вецер, які называецца эўраклідо́н.

15Паколькі карабе́ль падхапі́ла і ён не мог праці́віцца ветру, мы паддалі́ся хвалям, і нас насі́ла.

16Наблі́зіўшыся да нейкага астраўка́ пад назвай Кла́ўда, мы ледзьве змаглі ўтрыма́ць лодку;

17падня́ўшы яе, пачалі́, выкарысто́ўваючы кана́ты, абвя́зваць карабе́ль; а баючы́ся, каб не сесці на мель, спусцілі ве́тразь, і так насі́ліся.

18І паколькі нас моцна шпурля́ла бу́раю, то на другі дзень пачалі́ выкіда́ць груз,

19а на трэці мы сваімі рукамі павыкіда́лі асна́стку карабля́.

20Калі ж ні сонца, ні зоры не пака́зваліся многія дні, а моцная бура наляга́ла, то ўрэшце прапала ўсякая надзея, што мы вы́ратуемся.

21І паколькі доўга не елі, то Павел, ста́ўшы пасяро́д іх, сказаў: мужы́! трэба было́ паслу́хацца мяне і не адплыва́ць ад Крыта, тады б мы пазбе́глі перашкод гэтых і страт;

22а цяпер закліка́ю вас узбадзёрыцца, бо з вас ніводная душа́ не загі́не, а толькі карабе́ль;

23бо явіўся мне гэтай ноччу Ангел ад Бога, Якому я нале́жу і Якому служу́,

24і сказаў: не бойся, Павел! табе нале́жыць з'яві́цца перад ке́сарам, і вось, Бог падарава́ў табе ўсіх, хто плыве з табою.

25Таму ўзбадзёрцеся, мужы́, бо я веру Богу, што будзе так, як ска́зана мне:

26на нейкі востраў нале́жыць нам быць вы́кінутымі.

27Калі ж настала чатырна́ццатая ноч, як нас насіла па Адрыяты́чным моры, каля по́ўначы маракі пачалі́ здага́двацца, што набліжа́юцца да нейкай зямлі,

28і калі паме́ралі глыбіню́, атрыма́лася дваццаць са́жняў; праплы́ўшы невялікую адле́гласць, паме́ралі зноў і атрыма́лася пятнаццаць са́жняў.

29Баючы́ся, каб неяк не трапіць на камяністыя ме́сцы, кінулі з кармы́ чатыры я́кары, і маліліся, каб настаў дзень.

30Калі ж маракі́ хаце́лі ўцячы́ з карабля́ і спуска́лі лодку ў мора, ро́бячы вы́гляд, што збіра́юцца кінуць з носа я́кары,

31Павел сказаў сотніку і воінам: калі яны не застану́цца на караблі́, то вы не зможаце вы́ратавацца.

32Тады воіны абрэ́залі вяроўкі ў лодкі, і яна ўпала.

33Перад надыходам дня Павел прасіў усіх прыня́ць ежу, ка́жучы: сёння чатырна́ццаты дзень, як вы ў чаканні застаяце́ся галоднымі, нічога не еўшы;

34таму прашу вас прыня́ць ежу, бо гэта трэба для вашага выратава́ння; ні ў кога ж з вас волас з галавы не прападзе́.

35Сказаўшы гэта і ўзя́ўшы хлеб, ён узнёс падзяку Богу перад усімі і, пераламі́ўшы, пачаў есці.

36Тады ўсе ўзбадзёрыліся і таксама прынялі́ ежу;

37было́ ж усіх нас на караблі дзве́сце семдзесят шэсць душ.

38Насы́ціўшыся е́жаю, пачалі́ аблягча́ць карабе́ль і выкіда́ць пшаніцу ў мора.

39Калі ж настаў дзень, зямлі не пазнава́лі, а заўва́жылі нейкі залі́ў, што меў пясчаны бераг, да якога, пара́іўшыся, вы́рашылі, калі змогуць, прыста́ць з караблём.

40І, адрэ́заўшы я́кары, пакінулі іх у моры; пры гэтым, адвязаўшы вяроўкі рулёў і падня́ўшы пярэдні ве́тразь па ветры, накірава́ліся да берага.

41Але, натра́пілі на касу́ і пасадзі́лі карабе́ль на мель; нос карабля́ ўвяз і заста́ўся нерухо́мым, а карму́ разбіва́ла сілаю хваль.

42Воіны мелі наме́р пазабіва́ць вязняў, каб хто-небудзь, вы́плыўшы, не ўцёк.

43Але сотнік, жада́ючы вы́ратаваць Паўла, утрыма́ў іх ад гэтага наме́ру і загада́ў тым, хто ўмее плаваць, першымі кі́нуцца і выхо́дзіць на бераг,

44а аста́тнім ратава́цца – каму на дошках, каму яшчэ на якіх абло́мках карабля́. І так ста́лася, што ўсе цэ́лымі вы́браліся на зямлю́.

 

Раздзел 28

1І, уратава́ўшыся, тыя, хто быў з Паўлам, даведаліся, што востраў называ́ецца Мелі́т.

2Тузе́мцы праявілі да нас надзвыча́йнае чалавекалю́бства, бо яны, раскла́ўшы вогнішча, прынялі́ ўсіх нас, паколькі быў дождж і холад.

3Калі ж Павел сабраў мноства галля́ і паклаў на во́гнішча, тады змяя́, уцяка́ючы ад жа́ру, прычапі́лася да яго рукі́.

4Тузе́мцы, уба́чыўшы га́да, што павіс на яго руцэ́, гаварылі паміж сабою: пэўна, чалавек гэты – забойца, калі яму, уратава́наму з мо́ра, багіня справядлі́васці не дазваля́е жыць.

5Але ён, скі́нуўшы га́да ў агонь, не зазна́ў нія́кай шко́ды.

6Яны ж чака́лі, што ў яго будзе запале́нне ці ён раптоўна ўпадзе́ мёртвым; аднак, доўга чака́ючы і ба́чачы, што нічога кепскага з ім не зда́рылася, яны перамянілі меркава́нне і гавары́лі, што ён бог.

7Навокал таго месца былі́ ўлада́нні нача́льніка вострава па і́мені Пу́блій, які прыня́ў нас і тры дні прыя́зна частава́ў.

8І сталася, што бацька Пу́блія ляжаў, хворы на гара́чку і дызентэры́ю; Павел зайшоў да яго, памаліўся і, ускла́ўшы на яго ру́кі, ацалі́ў яго.

9Калі гэта зда́рылася, тады і іншыя на востраве, хто меў хваробы, прыхо́дзілі і ацаля́ліся;

10яны вы́явілі да нас вялікую паша́ну і, калі мы адпраўля́ліся, далі́ тое, што было́ патрэбна.

11Праз тры месяцы мы адплылі́ на Александры́йскім караблі́ з выя́ваю Дыяску́раў, які зімаваў на гэтым востраве,

12і, прыплы́ўшы ў Сіраку́зы, застава́ліся там тры дні;

13паплыўшы адтуль, дабра́ліся да Ры́гіі; і паколькі праз дзень падзьму́ў паўднёвы вецер, на другі дзень мы прыбылі́ ў Путэо́л,

14дзе знайшлі братоў і былі́ ўпро́шаны пабыць у іх сем дзён; і так мы ішлі ў Рым.

15І адтуль браты, пачуўшы пра нас, выйшлі насу́страч нам да А́піевай пло́шчы і Трох Гасці́ніц; уба́чыўшы іх, Павел падзя́каваў Богу і ўзбадзёрыўся.

16Калі ж мы прыйшлі ў Рым, то сотнік перада́ў вя́зняў военача́льніку, а Паўлу было́ дазво́лена жыць асо́бна, з воінам, які пільнава́ў яго.

17І сталася, што праз тры дні Павел склі́каў знатне́йшых з Іудзеяў і, калі тыя сышлі́ся, казаў ім: мужы́ браты́! я, не зрабіўшы нічога су́праць народа ці айцоўскіх звы́чаяў, быў як вя́зень перада́дзены з Іерусаліма ў ру́кі Ры́млян,

18якія, учыні́ўшы мне до́пыт, хацелі адпусці́ць, бо ніякай віны, ва́ртай смерці, не было́ на мне;

19але паколькі Іудзеі пярэ́чылі, то я вы́мушаны быў патрабава́ць суда́ ў кесара, аднак не для таго, каб абвінава́ціць у чым-небудзь мой народ;

20вось па гэтай прычыне я і паклі́каў вас, каб уба́чыцца і пагаварыць, бо за надзею Ізра́іля я закава́ны ў гэтыя кайданы́.

21Яны ж сказалі яму: мы і лістоў пра цябе не атры́млівалі з Іудзеі, і ніхто з братоў, прыйшоўшы, не паве́даміў і не сказаў нічога ке́пскага;

22але мы жада́ем пачуць ад цябе, што ты думаеш; бо нам вядома, што наконт вучэ́ння гэтага ўсюды спрача́юцца.

23І, прызна́чыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў дом; і ён з ра́нку да вечара прамаўля́ў да іх, све́дчачы пра Царства Божае і даво́дзячы ім пра Іісуса на падставе закона Маісе́евага і прарокаў.

24І адных перако́нвала ска́занае, а другія не ве́рылі.

25Не ма́ючы згоды паміж сабою, яны сталі адыхо́дзіць пасля таго, як Павел сказаў наступныя словы: добра Дух Святы́ прамо́віў айцам нашым праз прарока Іса́ію,

26ка́жучы: "ідзі да народа гэтага і скажы: слы́хам пачу́еце – і не зразуме́еце, узіра́ючыся глядзе́ць будзеце – і не ўба́чыце;

27бо агрубе́ла сэ́рца народа гэтага, і вуша́мі ледзь чу́юць, і вочы свае заплю́шчылі, каб не ўба́чыць вачы́ма, і не пачу́ць вуша́мі, і не ўразуме́ць сэ́рцам, і не навярну́цца, каб Я ацалі́ў іх".

28Дык вось, няхай вам будзе вядома, што язы́чнікам пасла́на спасе́нне Божае; яны і пачу́юць.

29Калі ён гэта сказаў, Іудзеі пайшлі ад яго, моцна спрача́ючыся паміж сабою.

30І жыў Павел цэлыя два гады́ на ўла́сным утрыма́нні і прыма́ў усіх, хто прыхо́дзіў да яго,

31прапаве́дуючы Царства Божае і ву́чачы пра Госпада Іісуса Хрыста з усёю адва́гаю бесперашко́дна.