Калядная сустрэча
12 студзеня па благаславенні настаяцеля прыхода протаіерэя Анатолія Ненартовіча ў царкоўна-прыходскім комплексе адбылася "Калядная сустрэча" для слухачоў штотыднёвых біблейскіх лекцый. У пачатку вечара братэрства ў гонар прападобнапакутніка Серафіма Жыровіцкага паказала спекталь ценяў пад назвай "Несмяротны", які ўразіў усіх прысутных сваім цікавым фарматам і мастацкімі вырашэннямі. Айцец настаяцель адзначыў старанне актораў памятнымі падарункамі. Пасля прагляду спектакля быў салодкі стол з цёплымі размовамі і спевамі калядак.